Розніца паміж версіямі "Грэнландыя (востраў)"

Jump to navigation Jump to search
(афармленне, артыкул не аб'яднаны)
 
== Клімат ==
[[Клімат]] узбярэжжаў марскі, субарктычны (на поўдзень ад 68° паўночнай шыраты) і арктычны; ў вобласці ледавіковага шчыта — кантынентальны арктычны. Востраў часта перасякаюць [[цыклоны]], якія суправаджаюцца моцнымі вятрамі, рэзкімі зменамі [[тэмпература|тэмпературы]] і выпадзеннем ападкаў. Для вобласці ледавіковага шчыта характэрны адмоўныя значэнні гадавога [[радыяцыйны баланс|радыяцыйнага балансу]]. Ахалоджванне паветра над ледавіком выклікае ўтварэнне [[антыцыклон]]аў. Сярэдняя тэмпература студзеня на ўзбярэжжы ад −7 °C на поўдні да −36 °C на поўначы, а ліпеня ад 10 °C на поўдні да 3 °C на паўночным захадзе. У цэнтры Грэнландыі сярэдняя тэмпература лютага −47 °C (абсалютны мінімум −70 °C), ліпеня −12 °C. Гадавая колькасць ападкаў на поўдні — 800—1100 мм, на поўначы — 150—250 мм, на ледавіку — 300—400 мм (амаль выключна — у выглядзе [[снег]]у). Паўднёва-ўсходні ўскраек Грэнландыі атрымлівае больш за 2500 мм ападкаў у год. У тоўшчы ледавіковага шчыта да самой ложы тэмпература ніжэй −10 °C. Расход лёду ў краёвай частцы шчыта, які выклікаецца летнім раставаннем і аддзяленнем [[айсберг]]аў, не кампенсуецца назапашваннем льдоў у глыбіні Грэнландыі, і ледавік хутка памяншаецца —. заПаводле перыядінфармацыі зса 2000 г.спадарожнікаў паНАСА, 2008 г.у 1,52002-2016 ×гадах 10³Грэнландыя губляла па 280 км³ тон лёду кожны год.<ref>https://news.tut.by/world/641731.html</ref> Увогуле ж Запасузапасу вады ў ледавіковым шчыце Грэнландыі (2,5 × 10<sup>6</sup> км³) хопіць, каб павысіць узровень [[Сусветны акіян|Сусветнага акіяна]] на 7 м., хоць няма і гаворкі аб раставанні лёду ў экстрэмальна халодных цэнтральнай і паўночнай частках вострава.
 
== Расліннасць ==

Навігацыя