БМАgroup: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
|Заснавальнікі = [[Віталь Супрановіч]]
|Заснавальнікі = [[Віталь Супрановіч]]
|Статус = Неактыўны
|Статус = Неактыўны
|Дыстрыб'ютар = [[Вигма]] (у [[Беларусь|Беларусі]])
|Дыстрыб'ютар = [[Vigma]] (у [[Беларусь|Беларусі]])
|Жанр = Розныя
|Жанр = Розныя
|Краіна = Беларусь
|Краіна = Беларусь

Версія ад 09:54, 18 чэрвеня 2019

БМАgroup
Заснаваны 1996
Заснавальнікі Віталь Супрановіч
Статус Неактыўны
Дыстрыбутар VigmaБеларусі)
Жанр Розныя
Краіна  Беларусь
Афіцыйны сайт belmusic.org

БМАgroup (Беларуская музычная альтэрнатыва) — беларуская музычная арганізацыя, створаная ў 1996 годзе. Галоўнай мэтай з'яўлялася прапаганда беларускай музыкі. За час існавання ёю былі выдадзены запісы айчынных музыкаў: як маладых калектываў, так і твораў мэтраў сучаснай і класічнай музыкі. «БМАgroup» таксама з'яўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фестываляў[1].

Гісторыя

Кіраўніком лэйбла з'яўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існавання лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі і ў выданні каля 100 прымаў партнёрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайта друкаваў рэцэнзіі на сваі рэлізы, хіт-парады, mp3-базы[2]. Была складзена дамова аб сумеснай вытворчасці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма»[3]. Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйбла, стаў альбом «Белая вада» гурта Крама[4].

Выканаўцы

Выдадзены альбомы беларускіх гуртоў:

Лэйбл выдаў серыю беларускамоўных метал-зборнікаў «Hard life — Heavy music[be-tarask]»[5], а таксама зборнік «Hardcoreманія: чаду![be-tarask]»[6].

Зноскі

  1. БМАgroup. Ежедневник ej.by. Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)
  2. Вядомы музычны лейбл БМАgroup прэзентаваў свой новы сайт. Euroradio.fm (26 ліпеня 2008). Праверана 21 сакавіка 2017.
  3. «Вигма» и «БMA Group» объединились. Альтернативная музыка Беларуси Neformat.by. Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)
  4. Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў. Слушны музычны партал «Тузін Гітоў» (19 лістапада 2014). Праверана 21 сакавіка 2017.
  5. БМАgroup вядзе перамовы з беларускімі калектывамі «ZET», «Куклы», «Папёнкинз Бенд», «Голая манашка» ды інш. па падрыхтоўцы чарговага зборніка беларускіх хард-кор гуртоў. Беларускі партал TUT.BY (5 лютага 2002). Праверана 21 сакавіка 2017.
  6. Новости белорусской музыки от БМАgroup. Беларускі партал TUT.BY (27 сакавіка 2002). Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)

Спасылкі