Павукі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Николина10 (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар |
Адхілена апошняя 1 змена (Николина10) і адноўлена версія 2343060 Belarus2578 рэклама |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
Вядомы з [[дэвон]]у (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членісгабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды, і вышэйшая аранеаморфныя, або двухлёгачныя. |
Вядомы з [[дэвон]]у (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членісгабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды, і вышэйшая аранеаморфныя, або двухлёгачныя. |
||
Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10<sup>−3</sup> мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм. |

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, крутапрадаў, павукоў-бакаходаў, павукоў-скакуноў, павукоў-цянётнікаў, трубкавых і інш. |
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, крутапрадаў, павукоў-бакаходаў, павукоў-скакуноў, павукоў-цянётнікаў, трубкавых і інш. |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
{{пачатак артыкулу:Біялогія}} |
{{пачатак артыкулу:Біялогія}} |
||
== Заўвагі == |
|||
[[Катэгорыя:Павукі| ]] |
[[Катэгорыя:Павукі| ]] |
||
[[Катэгорыя:Атрады павукападобных]] |
[[Катэгорыя:Атрады павукападобных]] |
Версія ад 20:30, 20 чэрвеня 2019
Павукі | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||||
|
Павукі (Araneae, Aranei) — атрад членістаногіх, другі па колькасці вядомых прадстаўнікоў у класе павукападобных: каля 41 тысячы відаў.
Вядомы з дэвону (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членісгабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды, і вышэйшая аранеаморфныя, або двухлёгачныя.
Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10−3 мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, крутапрадаў, павукоў-бакаходаў, павукоў-скакуноў, павукоў-цянётнікаў, трубкавых і інш.
Жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя не будуюць сховішчаў, аселыя селяцца ў норках і логавах. Пераважна начныя жывёлы. Актыўнасць залежыць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Драпежнікі. Кормяцца насякомымі, трапічныя птушкаеды — дробнымі птушкамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі.
Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць яйцы ў коканы або яйцавыя мяшкі, якія носяць з сабой і ахоўваюць.
Гл. таксама
- Павукі-птушкаеды
- Вялікі сплаўны павук
- Павукі-скакуны
- Theraphosa blondi
- Eresus cinnaberinus
- Misumena vatia
- Каракурт
- Крыжавікі
- Argyroneta aquatica
- Тарантулы
- Oxytate bhutanica
- Lysiteles bhutanus
Літаратура
- Петрыкаў А. Павукі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.