510
правак
|месцазнаходжанне = [[Віцебск]], пр. Люднікава, 12
|пабудаваны = 1937
|рэканструяваны = 1980—1986, 2001—2005
|каманда = [[ФК Віцебск|«Віцебск»]]
|умяшчальнасць = 8 046<ref>[http://www.csk.vitebsk.by/data/teh.html Афіцыйная ўмяшчальнасць Віцебскага ЦСК]</ref>
|align =
|width =
|image1 = [http://www.csk.vitebsk.by/data/history_ru.html Віцебскі ЦСК]<ref>[http://www.csk.vitebsk.by/data/history_ru.html Выява Віцебскага ЦСК]</ref>
}}
== Асноўная інфармацыя ==
Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сёняшняга
У 1998 годзе было прынята рашэнне аб новай мадэрнізацыі стадыёна «Дынама». Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Першая чарга будаўніцтва спартыўнай арэны стартавала ў верасні 2001, падчас якога былі створаны футбольнае поле і трыбуна на 5 400 гледачоў. 8 красавіка 2003 года была зарэгістравана дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.
У 2004—2005 гадах былі праведзены другая і трэцяя чэргі будаўніцтва спартыўнай арэны. За гэты час умяшчальнасць пашырана да 8 144 месцаў, над адзінай Заходняй трыбунай узведзены дах. Было ўзведзена лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Усталяваны электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў, спартыўная і трэнажорная залы, кафэ.
У 2016 годзе электроннае табло заменена на сучаснае мультымедыйнае. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў.
Галоўная спартыўная арэна [[Віцебск|Віцебска]] двойчы прымала фінальныя матчы [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі па футболе]]. 26 мая 2002 года на ёй праходзіў вырашальны паядынак за перамогу ў [[Кубак Беларусі па футболе 2001/2002|Кубке Беларусі па футболе 2001/2002]]. У гэтым матчы футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]] абыграў барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]]. 26 мая 2019 года адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2018/2019|Кубка Беларусі па футболе 2018/19]], у якім салігорскі [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]] атрымаў перамогу над мясцовым футбольным клубам [[ФК Віцебск|«Віцебск»]].
== Структура спарткомплексу ==
|