Панцеляймон (Ніжнік): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
крыніца — be-tarask:Панцеляймон (Ніжнік) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
|commons = |
|commons = |
||
}} |
}} |
||
'''Архімандры́т Панцеляймо́н''', свецкае імя '''Пётр Адамавіч Ніжнік''' ({{ДН|16|1|1895}}, [[Рэчыца ( |
'''Архімандры́т Панцеляймо́н''', свецкае імя '''Пётр Адамавіч Ніжнік''' ({{ДН|16|1|1895}}, [[Рэчыца (Камянецкі раён)|Рэчыца]], [[Пружанскі павет (Гродзенская губерня)|Пружанскі павет]], [[Гродзенская губерня|Гродзенская губерня]], [[Расійская імперыя]] — {{ДС|13|1|1984}}, [[Джорданвіль (Нью-Ёрк)|Джорданвіль]], [[Штат Нью-Ёрк|Нью-Ёрк]], [[ЗША]]) — [[архімандрыт]] [[Руская праваслаўная царква за мяжой|Рускай праваслаўнай царквы за мяжой]]. Адзін з заснавальнікаў {{нп3|Свята-Траецкі манастыр (Джорданвіль)|Свята-Траецкага манастыра||Holy Trinity Monastery (Jordanville)}} ў [[Джорданвіл]]і (ЗША). |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Нарадзіўся {{СС|16|студзеня|1895|4}} года ў [[Рэчыца ( |
Нарадзіўся {{СС|16|студзеня|1895|4}} года ў [[Рэчыца (Камянецкі раён)|Рэчыцы]] [[Пружанскі павет (Гродзенская губерня)|Пружанскага павета]] [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] (цяпер у [[Кобрынскі раён|Кобрынскім раёне]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]). |
||
Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў з'ехаць у [[ЗША|Амерыку]] на заробкі, і па прыездзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод каля [[Чыкага]]. Падзеі [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайн]]ы і прыход да ўлады ў Расіі [[Бальшавікі|бальшавік]]оў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртання на радзіму. |
Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў з'ехаць у [[ЗША|Амерыку]] на заробкі, і па прыездзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод каля [[Чыкага]]. Падзеі [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайн]]ы і прыход да ўлады ў Расіі [[Бальшавікі|бальшавік]]оў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртання на радзіму. |
Версія ад 11:08, 7 ліпеня 2019
Панцеляймон (Ніжнік) | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Пётр Адамавіч Ніжнік |
Род дзейнасці | архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы за мяжой |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1984 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Архімандры́т Панцеляймо́н, свецкае імя Пётр Адамавіч Ніжнік (16 студзеня 1895, Рэчыца, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 13 студзеня 1984, Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША) — архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Адзін з заснавальнікаў Свята-Траецкага манастыра ў Джорданвілі (ЗША).
Біяграфія
Нарадзіўся 4 (16) студзеня 1895 года ў Рэчыцы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці).
Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў з'ехаць у Амерыку на заробкі, і па прыездзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод каля Чыкага. Падзеі Першай сусветнай вайны і прыход да ўлады ў Расіі бальшавікоў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртання на радзіму.
18 красавіка 1918 пайшоў у Ціханаўскі манастыр . У 1920 прыняў манаства і рукапакладзены ў іерадыяканы, а 10 красавіка 1921 — у іераманахі. З мэтай займець сродкі на адкрыццё ўласнага манастыру Панцеляймон уладкаваўся на працу на аэрапланны завод Сікорскага ў Стратфардзе.
Надзел для будучае будоўлі быў набыты ў 1928 годзе. Пабудова пачалася ў 1930 годзе з дабраславення архіепіскапа Паўночна-Амерыканскага Апалінарыя . Комплекс манастыра быў асвечаны ў 1935 годзе пад тытулам Святой Тройцы. Панцеляймон быў яго настаяцелем да 1946 года.
У 1950 ігумен Панцеляймон узведзены ў сан архімандрыта.
У 1955 згаданы як трасціст (член апякунскай рады) Усходне-Амерыканскай і Джэрсійскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. У 1964 згаданы як трасціст Усходне-Амерыканскай і Нью-Ёрскай епархіі РПЦМ[1].
Памёр у 1984 годзе. Пахаваны на царкоўных могілках пры рускім праваслаўным манастыры Св. Тройцы ў Джорданвілі, штат Нью-Ёрк[2].
Зноскі
- ↑ Архимандрит Пантелеимон (Нижник Петр Адамович) ( 1895 — 1985) (руск.). Религиозные деятели русского зарубежья. Религиозная деятельность русского зарубежья: Биобиблиографический справочник (2 кастрычніка 2012).
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура
- Е. А. Александров. Русские в Северной Америке: Биографический словарь / Под редакцией К. М. Александрова, А. В. Терещука. — Хэмден (Коннектикут, США) — Сан-Франциско (США) — Санкт-Петербург (Россия), 2005. — 599 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-8465-0388-8.
Спасылкі
- Асобы
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Манахі Рускай праваслаўнай царквы
- Архімандрыты
- Праваслаўная царква ў Амерыцы