Biełarus: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:

{{значэнні|Беларус}}
{{значэнні|Беларус}}
'''Беларус''', '''Biełarus''' — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая газета нацыянальна-дэмакратычнага і кансерватыўнага кірунку на беларускай мове ў Расійскай імперыі ў 1913—1915 гг.
'''Biełarus''' (''Беларус'') — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая [[газета]] нацыянальна-дэмакратычнага і кансерватыўнага кірунку на беларускай мове ў Расійскай імперыі ў 1913—1915 гг.

Газета сваімі кансерватыўнымі поглядамі складала ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху ідэалагічную канкурэнцыю беларускамоўнай газеце [[Наша ніва (1906)|«Наша Ніва»]], якая мела [[сацыялізм|сацыялістычны ўхіл]]<ref name="ReferenceA">''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. — 2010. — С. 126.</ref>.

== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Image:Беларус газета.jpg|thumb|Газета «Беларус», № 21 ад 8.8.1913, тытульная старонка з вершам [[Б. Эпімах-Шыпіла|Б. Эпімах-Шыпілы]] «Дзесяць боскіх прыказанняў»]]
[[Image:Беларус газета.jpg|thumb|Газета «Беларус», № 21 ад 8.8.1913, тытульная старонка з вершам [[Б. Эпімах-Шыпіла|Б. Эпімах-Шыпілы]] «Дзесяць боскіх прыказанняў»]]
Выдавалася з 13(26).1.[[1913]] па 30.7(12.8).[[1915]] ў [[Вільня|Вільні]] на [[беларуская мова|беларускай мове]], друкавалася [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Газету фінансава падтрымлівала княгіня [[Магдалена Радзівіл]] (1861—1945)<ref name="ReferenceA"/>.
Выдавалася з {{СС|26|студзеня|1913|13}} па {{СС|12|жніўня|1915|13|30|ліпеня}} ў [[Вільня|Вільні]] на [[беларуская мова|беларускай мове]], друкавалася [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Газету фінансава падтрымлівала княгіня [[Магдалена Радзівіл]] (1861—1945)<ref name="ReferenceA"/>.

Была разлічана пераважна на [[каталіцтва|каталіцкую]] частку беларускіх сялян і інтэлегенцыі.
Была разлічана пераважна на [[каталіцтва|каталіцкую]] частку беларускіх [[Сялянства|сялян]] і [[інтэлегенцыя|інтэлегенцыі]].

Эпіграф да ўсіх нумароў газеты — словы з [[Евангелле|Евангелля]]: ''«Шкада мне гэтага народу… бо не мае што есці»'' (Марк, 8, 2).
Эпіграф да ўсіх нумароў газеты — словы з [[Евангелле|Евангелля]]: ''«Шкада мне гэтага народу… бо не мае што есці»'' (Марк, 8, 2).
Радок 41: Радок 41:
Рэдакцыя газеты арыентавалася на сацыяльную гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавую барацьбу і [[сацыялізм|сацыялістычныя ідэі]]. Зрэдку газета публікавала крытычныя матэрыялы ў дачыненні да існуючага палітычнага ладу. Выступала за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, паступовае вырашэнне асноўных сацыяльных праблем праз асветніцтва на роднай беларускай мове, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў гаспадарання (добраахвотная кааперацыя, фермерская гаспадарка). Газета перасцерагала сялян ад выезду за межы Беларусі, паказвала трагічнае становішча эмігрантаў.

На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяльным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Найвышэйшай грамадскай і духоўнай каштоўнасцю лічылі мараль, дабрачыннасць, любоў і павагу ў сям'і, паміж суседзямі, народамі і краінамі.
На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяльным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Найвышэйшай грамадскай і духоўнай каштоўнасцю лічылі мараль, дабрачыннасць, любоў і павагу ў сям’і, паміж суседзямі, народамі і краінамі.

Друкаваліся літаратурныя творы [[Алесь Гарун|А. Гаруна]] (пад псеўданімам А. Сумны), [[Альберт Паўловіч|А. Паўловіча]], [[Андрэй Зязюля|А. Зязюлі]], [[Гальяш Леўчык|Г. Леўчыка]], [[Казімір Сваяк|К. Сваяка]] і інш. Газета публікавала [[Беларускія казкі|народныя казкі]], песні, паданні, этнаграфічныя нарысы, апісанні народных гульняў, звярнула ўвагу на сувязь беларускага фальклору і традыцыйных абрадаў з хрысціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі народнага характару беларусаў, адзначала і яго нясмеласць, пасіўнасць, кансерватызм прывычак.

Радок 47: Радок 47:
Для надрукаваных у газеце матэрыялаў характэрны матыў абуджэння беларусаў, ідэя нацыянальнага адзінства праваслаўных і католікаў, крытыка русіфікатарскіх і паланізатарскіх тэндэнцый. Апублікавала цыкл нарысаў Р. Кляновіча па гісторыі і культуры Беларусі (6-27.2.1914), паводле якіх сэнс нацыянальнай гісторыі заключаецца ў раскрыцці творчых сіл народа, яго сацыяльнай і духоўнай самабытнасці.

У Першую сусветную вайну газета займала памяркоўную патрыятычную пазіцыю, падкрэслівала намаганні ўлад, накіраваныя на гарантаванне бяспекі насельніцтва, заклікала дапамагаць салдацкім сем'ям.
У Першую сусветную вайну газета займала памяркоўную патрыятычную пазіцыю, падкрэслівала намаганні ўлад, накіраваныя на гарантаванне бяспекі насельніцтва, заклікала дапамагаць салдацкім сем’ям.

== Рэдактары-выдаўцы газеты ==
== Рэдактары-выдаўцы газеты ==
* 1913—1914 — А. Бычкоўскі, [[Баляслаў Пачопка|Б. Пачопка]] (з № 5)
* 1913—1914 — А. Бычкоўскі, [[Баляслаў Пачопка|Б. Пачопка]] (з № 5)
* 1915 — А. Бычкоўскі
* 1915 — А. Бычкоўскі
{{зноскі}}
{{зноскі}}

== Літаратура ==
== Літаратура ==
* ''Конан У.'' «Беларус» // {{Крыніцы/ЭГБ|1}} с. 345—346.
* ''Конан У.'' «Беларус» // {{Крыніцы/ЭГБ|1}} с. 345—346.
* [[Алег Латышонак|''Латышонак, А.'']] Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
* [[Алег Латышонак|''Латышонак, А.'']] Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. Вільня-Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}}
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}}

Версія ад 19:48, 8 ліпеня 2019

Biełarus
Нумар ад 3 студня 1914 года
Нумар ад 3 студня 1914 года
Тып газета
Заснавана 13 (26) студзеня 1913
Спыненне публікацый 30 ліпеня (12 жніўня) 1915
Мова беларуская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Biełarus (Беларус) — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая газета нацыянальна-дэмакратычнага і кансерватыўнага кірунку на беларускай мове ў Расійскай імперыі ў 1913—1915 гг.

Газета сваімі кансерватыўнымі поглядамі складала ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху ідэалагічную канкурэнцыю беларускамоўнай газеце «Наша Ніва», якая мела сацыялістычны ўхіл[1].

Гісторыя

Газета «Беларус», № 21 ад 8.8.1913, тытульная старонка з вершам Б. Эпімах-Шыпілы «Дзесяць боскіх прыказанняў»

Выдавалася з 13 (26) студзеня 1913 па 13 30 ліпеня (12 жніўня 1915) ў Вільні на беларускай мове, друкавалася лацінкай. Газету фінансава падтрымлівала княгіня Магдалена Радзівіл (1861—1945)[1].

Была разлічана пераважна на каталіцкую частку беларускіх сялян і інтэлегенцыі.

Эпіграф да ўсіх нумароў газеты — словы з Евангелля: «Шкада мне гэтага народу… бо не мае што есці» (Марк, 8, 2).

Газета мела аддзелы і рубрыкі: рэдакцыйныя артыкулы; вершы, аповесці, апавяданні і нарысы, каталіцкі касцельны каляндар; сялянская гаспадарка; краёвая царкоўная і замежная хроніка; перапіска з уласнымі карэспандэнтамі, «усячына» (афарызмы, загадкі, незвычайныя здарэнні і інш.). Друкавала артыкулы на эканамічныя, палітычныя і сельскагаспадарчыя тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, малітвы. У праграмным артыкуле рэдакцыя абвясціла, што «будзе заўсёлы стаяць на грунце хрысціянска-каталіцкім, баронячы справу хрысціянскую і беларускую», паважаючы іншыя народнасці і вераванні. Газета агітавала беларусаў за развіццё нацыянальнай свядомасці, заахвочвала да ўжывання беларускай мовы ў набажэнствах.

Рэдакцыя газеты арыентавалася на сацыяльную гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавую барацьбу і сацыялістычныя ідэі. Зрэдку газета публікавала крытычныя матэрыялы ў дачыненні да існуючага палітычнага ладу. Выступала за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, паступовае вырашэнне асноўных сацыяльных праблем праз асветніцтва на роднай беларускай мове, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў гаспадарання (добраахвотная кааперацыя, фермерская гаспадарка). Газета перасцерагала сялян ад выезду за межы Беларусі, паказвала трагічнае становішча эмігрантаў.

На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяльным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Найвышэйшай грамадскай і духоўнай каштоўнасцю лічылі мараль, дабрачыннасць, любоў і павагу ў сям’і, паміж суседзямі, народамі і краінамі.

Друкаваліся літаратурныя творы А. Гаруна (пад псеўданімам А. Сумны), А. Паўловіча, А. Зязюлі, Г. Леўчыка, К. Сваяка і інш. Газета публікавала народныя казкі, песні, паданні, этнаграфічныя нарысы, апісанні народных гульняў, звярнула ўвагу на сувязь беларускага фальклору і традыцыйных абрадаў з хрысціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі народнага характару беларусаў, адзначала і яго нясмеласць, пасіўнасць, кансерватызм прывычак.

Для надрукаваных у газеце матэрыялаў характэрны матыў абуджэння беларусаў, ідэя нацыянальнага адзінства праваслаўных і католікаў, крытыка русіфікатарскіх і паланізатарскіх тэндэнцый. Апублікавала цыкл нарысаў Р. Кляновіча па гісторыі і культуры Беларусі (6-27.2.1914), паводле якіх сэнс нацыянальнай гісторыі заключаецца ў раскрыцці творчых сіл народа, яго сацыяльнай і духоўнай самабытнасці.

У Першую сусветную вайну газета займала памяркоўную патрыятычную пазіцыю, падкрэслівала намаганні ўлад, накіраваныя на гарантаванне бяспекі насельніцтва, заклікала дапамагаць салдацкім сем’ям.

Рэдактары-выдаўцы газеты

  • 1913—1914 — А. Бычкоўскі, Б. Пачопка (з № 5)
  • 1915 — А. Бычкоўскі

Зноскі

  1. а б Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. — 2010. — С. 126.

Літаратура

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945