Розніца паміж версіямі "Язэп Юр’евіч Лёсік"

Jump to navigation Jump to search
1 568 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
 
=== Дзяцінства і маладосць ===
Нарадзіўся 18 лістапада{{efn-ua|Часам падавалася дата 19 лістапада. Аднак, верагодна, гэта памылка пераводу з Юліянскага на Грыгарыянскі каляндар{{Sfn|Жынкін А.|2003|с=3}}.|}} (ст. ст. 6 лістапада) 1883 года ў сяле [[Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)|Мікалаўшчына]] [[Мінскі павет|Мінскага павета]]. Яго бацькі, Юрка і Хрысціна Лёсікі былі беззямельнымі сялянамі і арандавалі землі ў князёў [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]]. Яны мелі сем сыноў і трох дачок<ref>’Гарон, А.’ «Новая земля» дзядзькі Антося: малавядомыя старонкі з жыцця Якуба Коласа / Антаніна Гарон // Звязда. — 2007. — 31 кастрычніка. — С. 7.</ref>. Язэп быў іх малодшым дзіцем, таму ў першыя гады жыцця не быў моцна загружаны абавязкамі. Скончыў другі клас Мікалаеўскай народнай школы, пасля чаго два гады рыхтаваўся да экзаменаў у настаўніцкую семінарыю. Здаваў экзамены ў Настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы, але не паступіў<ref name="žyćcio">{{cite web|url = http://archive.is/rdxhL#selection-295.14-295.34|title = З жыцця Язэпа Лёсіка|author = Антон Лёсік|authorlink = |date = |publisher = represii-by.info (archive.is)|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 10-7-2019}}</ref>.
 
У 1898 годзе Язэп паступіў у Маладзечанскую семінарыю. Аднак на другі год быў выключаны з яе без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы. Пераехаўшы ў [[Ноўгарад-Северскі]] ([[Чарнігаўская губерня]]), дзе працаваў ягоны брат, паступіў у гарадское вучылішча і скончыў яго ў 1902 годзе. У Ноўгарадзе-Северскім вытрымаў экзамен на годнасць настаўніка народнай школы<ref name="žyćcio"/>.
 
=== Удзел у рэвалюцыі 1905 года і царскія рэпрэсіі ===
[[Файл:Jazep Losik i Alaksandr Pruszynski 1914.jpg|міні|Язэп Лёсік і Алесь Гарун у Бадайбо, 1914 год]]
Быў прызначаны выкладчыкам рускай мовы ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу ([[Мінская губерня]]). Працаваў у [[Бабруйск|Бабруйску]] адзін год, у 1903 годзе вярнуўся ў Ноўгарад-Северскі і быў прызначаны настаўнікам у школу ў мястэчку Грамяч. Неўзабаве стаў знаёміць з палітычнымі пытаннямі грамяцкіх сялян на сходах у школе, пра што стала вядома паліцыі. У 1905 годзе арыштаваны, зняволены ў Ноўгарад-Северскую турму{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=359}}<ref name="žyćcio"/>.
 
У 1907 годзе прывезены на суд у горад [[Старадуб]] на Чарнігаўшчыне. Тут яму ўдалося збегчы з горада і такім чынам унікнуць суда. Некаторы час хаваўся ў [[Стоўбцы|Стоўбцах]] (Мінскі павет), [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]], два гады жыў на станцыі Красноўка, недалёка ад [[Луганск|Луганска]] (Екацярынаслаўская губерня), дзе адзін з ягоных старэйшых братоў быў дзяржаўным служачым.
У 1911 годзе прыехаў у Ноўгарад-Северскі да брата [[Антон Юр’евіч Лёсік|Антона]], дзе яго ізноў арыштавалі і перавезлі ў Старадуб на суд. Яму прысудзілі бестэрміновае высяленне ў [[Сібір]], дзе ён жыў да 1917 года, спачатку ў [[Кіранск|Кіранску]] ([[Іркуцкая губерня]]), а потым у некаторых сёлах Кіранскага павета. Нядоўгі час жыў у [[Бадайбо]].
 
У часе знаходжання ў ссылцы, Язэп займаўся самаадукацыяй. Здабываў сродкі на сваё існаванне фізічнай працай і толькі ў Бадайбо рабіў пісарам, а ў адной вёсцы арганізаваў пачатковую школу, але паліцыя хутка яе зачыніла, бо ў ссылцы ў тыя часы забаранялася працаваць паводле сваёй спецыяльнасці. У Сібіры Язэп сустрэўся з [[Алесь Гарун|Алесем Гаруном]], з якім потым не разлучаўся<ref name="žyćcio"/>.
 
Супрацоўнічаў з газетай «[[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]]»{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=359}}, падтрымліваў сувязь з пісьменнікамі і знаёмымі настаўнікамі ў Беларусі<ref name="žyćcio"/>.
 
=== Палітычная дзейнасць у беларускім нацыянальным руху ===
[[Файл:Posiedzenie WRB i CBRW.jpg|міні|300пкс|2-я сесія [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]] (15 (28) кастрычніка 1917, Мінск). Язэп Лёсік сядзіць пяты з левага боку]]
Вярнуўся ў Беларусь пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]], у сакавіку 1917 года. Спыніўся ў [[Мінск|Мінску]], дзе ўключыўся ў дзейнасць беларускага нацыянальнага руху<ref name="žyćcio"/>. З красавіка 1917 года ў [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамадзе]] (мінская секцыя), адзін з актыўных сяброў партыі. Кандыдат ад партыі ва Устаноўчы сход на Міншчыне. Як прадстаўнік БСГ увайшоў у склад створанага 7—9 красавіка 1917 года [[Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск)|Беларускага нацыянальнага камітэта]] (БНК), рэдагаваў яго газету «[[Вольная Беларусь]]».
 
21—23 ліпеня 1917 года прыняў удзел у З’ездзе беларускіх арганізацый і партый, у ходзе якога БНК быў распушчаны. У апошні дзень з’езда быў абраны ў прэзідыум створанай замест БНК [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]]. Уваходзіў у склад [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]], створанай на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый 28 кастрычніка—6 лістапада (ст. ст. 15—24 кастрычніка) у Мінску. Удзельнік [[Першы Усебеларускі з’езд|Першага Усебеларускага з’езда]] 1917 года. Выступіў публічна супраць разгону кангрэсу і супраць бальшавікоў.
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Мяснікоў А. «Жывіце без мяне…» // Полымя. — 1992. — № 1.
* {{кніга|аўтар = Мяснікоў А.|частка = Лёсік Язэп (Іосіф) Юр’евіч|загаловак = [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т]]. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.|арыгінал = |спасылка = |адказны = эдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч|выданне = |месца = Мінск|выдавецтва = [[Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі|БелЭн]]|год = 1997|том = |старонкі = 359—360|старонак = 432|серыя = |isbn = 985-11-0041-2|тыраж = |ref=Мяснікоў А.}}
* Мяснікоў А. Нацдэмы. Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа ЛёсіхаЛёсіка. — Мн., 1993.
* Лёсік Я. Творы: Апавяданні. Казкі. Артыкулы / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: Маст. літ., 1994. — 335 с., [1] л. партр.; [8] л. іл. — (Спадчына). ISBN 5-340-01250-6.
* Лёсік Я. 1921—1930: Зб. тв. / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: НАРБ: Выд. Логвінаў, 2003. — 396 с. ISBN 985-6372-31-3 (НАРБ); ISBN 985-6701-29-5 (І. П. Логвінаў).
8 078

правак

Навігацыя