Розніца паміж версіямі "Язэп Юр’евіч Лёсік"

Jump to navigation Jump to search
др
 
=== Старшыня Рады БНР ===
14 траўня 1918 года Язэп Лёсік быў абраны старшынёй Прэзідыума Рады БНР (фармальным кіраўніком дзяржавы){{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=314}}. Замяніў на гэтай пасадзе [[Іван Мікітавіч Серада|Івана Сераду{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=281}}]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]]. Пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады стаў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]]. Як старшыня Рады імкнуўся давесці да прызнання незалежнасці БНР на міжнароднай арэне, а таксама прадухіліць страту тэрыторый, якія палітыкі БНР разглядалі як частку Беларусі.
 
Пасля падпісання [[27 жніўня]] дадатковай нямецка-савецкай дамовы да [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру]], Язэп Лёсік, старшыня Народнага сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў Іван Серада і народны сакратар, начальнік канцылярыі Народнага сакратарыята [[Лявон Заяц]] накіравалі канцлеру Германіі [[Георг фон Гертлінг|Георгу фон Гертлінгу]] пратэст супраць планаў перадачы беластоцкага, бельскага і гарадзенскага паветаў, на якія прэтэндавала БНР, у рукі палякаў<ref>Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архiва Лiтвы («Рада Мiнiстраў Беларускай Народнай Рэспублiкi»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, [16] с. — С. 242 — 243. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9.</ref>. 20 кастрычніка быў у складзе дэлегацыі БНР да канцлера Германіі, якая павінная была данесці просьбу аб прызнанні БНР Германіяй і просьбу аб фармаванні беларускага войска. Дэлегацыя не была прынятая. 22 кастрычніка быў адным з прадстаўнікоў БНР, які папрасіў прэзідэнта ЗША аб прызнанні дзяржавы, палітычнай падтрымцы і абароне тэрыторыі пасля эвакуацыі нямецкіх войскаў{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=333}}. Пасля прыходу бальшавікоў у [[Мінск|Менск]] у пачатку снежня 1918 года быў абвешчаны апошнімі па-за законам разам з іншымі раднымі.
 
=== Дзейнасць у Савецкай Беларусі ===
Па заканчэнні польска-савецкай вайны застаўся ў ССРБ, абвясціў аб «''прызнанні прынцыпаў Савецкай улады''» і адышоў ад палітычнай дзейнасці. Займаўся навуковай, культурна-асветнай, літаратурнай працай.{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=360}}. 3 ліпеня 1921 года выкладаў у [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], на беларукіх лектарскіх курсах, у Белпедтэхнікуме.
 
У 1922 годзе абраны правадзейным членам [[Інстытут беларускай культуры|Інстытута беларускай культуры]]. Удзельнічаў у рабоце Тэрміналагічнай камісіі, з пачатку 1930-х яе старшыня. Пераклаў на беларускую мову (1923) «Маніфэст комуністычнай партыі» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Быў адным з ініцыятараў правядзення [[Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] ў лістападзе 1926 года, на якой выступіў з двума асноўнымі дакладамі. У 1928 годзе зацверджаны правадзейным сябрам Беларускай акадэміі навук. Быў намеснікам [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытута мовазнаўства]].
8 078

правак

Навігацыя