Розніца паміж версіямі "Язэп Юр’евіч Лёсік"

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Візуальны рэдактар
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Візуальны рэдактар
 
=== Дзяцінства і маладосць ===
Нарадзіўся 18 лістапада{{efn-ua|Часам падавалася дата 19 лістапада. Аднак, верагодна, гэта памылка пераводу з Юліянскага на Грыгарыянскі каляндар{{Sfn|Жынкін А.|2003|с=3}}.|}} (ст. ст. 6 лістапада) 1883 года ў сяле [[Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)|Мікалаўшчына]] [[Мінскі павет|Мінскага павета]]. Яго бацькі, Юрка і Хрысціна Лёсікі былі беззямельнымі сялянамі і арандавалі землі ў князёў [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]]. Яны мелі сем сыноў і трох дачок<ref>''Гарон, А.'' «Новая земля» дзядзькі Антося: малавядомыя старонкі з жыцця Якуба Коласа / Антаніна Гарон // Звязда. — 2007. — 31 кастрычніка. — С. 7.</ref>. Язэп быў іх малодшым дзіцем, таму ў першыя гады жыцця не быў моцна загружаны абавязкамі. Скончыў другі клас Мікалаеўскай народнай школы, пасля чаго два гады рыхтаваўся да экзаменаў у настаўніцкую семінарыю. Здаваў экзамены ў [[Нясвіжская настаўніцкая семінарыя|Настаўніцкую семінарыю]] ў [[Нясвіж|Нясвіжы]], але не паступіў<ref name="žyćcio">{{cite web|url = http://archive.is/rdxhL#selection-295.14-295.34|title = З жыцця Язэпа Лёсіка|author = Антон Лёсік|authorlink = |date = |publisher = represii-by.info (archive.is)|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 10-7-2019}}</ref>.
 
У 1898 годзе Язэп паступіў у [[Маладзечанская настаўніцкая семінарыя|Маладзечанскую семінарыю]]. Аднак на другі год быў выключаны з яе без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы. Пераехаўшы ў [[Ноўгарад-Северскі]] ([[Чарнігаўская губерня]]), дзе працаваў ягоны брат, паступіў у гарадское вучылішча і скончыў яго ў 1902 годзе. У Ноўгарадзе-Северскім вытрымаў экзамен на годнасць настаўніка народнай школы<ref name="žyćcio"/>.
 
=== Удзел у рэвалюцыі 1905 года і царскія рэпрэсіі ===
У 1911 годзе прыехаў у Ноўгарад-Северскі да брата [[Антон Юр’евіч Лёсік|Антона]], дзе яго ізноў арыштавалі і перавезлі ў Старадуб на суд. Яму прысудзілі бестэрміновае высяленне ў [[Сібір]], дзе ён жыў да 1917 года, спачатку ў [[Кіранск]]у ([[Іркуцкая губерня]]), а потым у некаторых сёлах Кіранскага павета. Нядоўгі час жыў у [[Бадайбо]].
 
У часе знаходжання ў ссылцы, Язэп займаўся самаадукацыяй. Здабываў сродкі на сваё існаванне фізічнай працай і толькі ў Бадайбо рабіў пісарам, а ў адной вёсцы арганізаваў пачатковую школу, але паліцыя хутка яе зачынілазакрыла, бо ў ссылцы ў тыя часы забаранялася працаваць паводле сваёй спецыяльнасці. У Сібіры Язэп сустрэўся з [[Алесь Гарун|Алесем Гаруном]], з якім потым не разлучаўся<ref name="žyćcio"/>.
 
Супрацоўнічаў з газетай «[[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]]»{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=359}}, падтрымліваў сувязь з пісьменнікамі і знаёмымі настаўнікамі ў Беларусі<ref name="žyćcio"/>.
Вярнуўся ў Беларусь пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]], у сакавіку 1917 года. Спыніўся ў [[Мінск]]у, дзе ўключыўся ў дзейнасць беларускага нацыянальнага руху<ref name="žyćcio"/>. З красавіка 1917 года ў [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамадзе]] (мінская секцыя), адзін з актыўных сяброў партыі. Кандыдат ад партыі ва Устаноўчы сход на Міншчыне. Як прадстаўнік БСГ увайшоў у склад створанага 7—9 красавіка 1917 года [[Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск)|Беларускага нацыянальнага камітэта]] (БНК), рэдагаваў яго газету «[[Вольная Беларусь]]»{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}.
 
21—23 ліпеня 1917 года прыняў удзел у [[З’езд беларускіх арганізацый і партый (1917)|З’ездзе беларускіх арганізацый і партый]], у ходзе якога БНК быў распушчаны. У апошні дзень з’езда быў абраны ў прэзідыум створанай замест БНК [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]]. Уваходзіў у склад [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]], створанай на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый 28 кастрычніка—6 лістапада (ст. ст. 15—24 кастрычніка) у Мінску. Удзельнік [[Першы Усебеларускі з’езд|Першага Усебеларускага з’езда]] 1917 года{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}. Выступіў публічна супраць разгону кангрэсу і супраць бальшавікоў.
 
Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) 25 сакавіка 1918 года{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}. У 1918 годзе, у часе функцыянавання структур БНР пад нямецкай акупацыяй, ён падтрымаў развіццё беларускай асветы. Разам з [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэпам Варонкам]] і [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусём Езавітавым]] рэарганізаваў беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Прасвета» ў культурна-асветніцкае таварыства «[[Бацькаўшчына (Мінск)|Бацькаўшчына]]»{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=289}}. Уваходзіў у склад [[Рада БНР|Рады БНР]]{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=297}}. У сярэдзіне красавіка 1918 года ён разглядаўся палітыкамі БНР, як адзін з кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада — старшыні [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята]]{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=295}}. 25 красавіка разам з іншымі падпісаў ад імя [[Рада БНР|Рады БНР]] [[:s:Тэлеграма Рады БНР нямецкаму кайзэру|тэлеграму на імя кайзера Германіі]] [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельма II]]. Тэлеграма змяшчала падзяку за «''вызваленне Беларусі''» і просьбу аб аказанні падтрымкі БНР у яе хаўрусе з Германіяй{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=297}}. Гэтым Рада разлічвала на прызнанне дзяржавы з боку Германіі. Аднак гэты крок быў негатыўна ўспрыняты некаторымі сябрамі Рады, у выніку чаго многія з іх пакінулі Раду БНР, а Беларуская сацыялістычная грамада распалася{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=298—299}}.
14 траўня 1918 года Язэп Лёсік быў абраны старшынёй Прэзідыума Рады БНР (фармальным кіраўніком дзяржавы){{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=314}}. Замяніў на гэтай пасадзе [[Іван Мікітавіч Серада|Івана Сераду]]{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=281}}. Пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады стаў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]]. Як старшыня Рады імкнуўся давесці да прызнання незалежнасці БНР на міжнароднай арэне, а таксама прадухіліць страту тэрыторый, якія палітыкі БНР разглядалі як частку Беларусі.
 
Пасля падпісання [[27 жніўня]] дадатковай нямецка-савецкай дамовы да [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру]], Язэп Лёсік, старшыня Народнага сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў Іван Серада і народны сакратар, начальнік канцылярыі Народнага сакратарыята [[Лявон Заяц]] накіравалі канцлеру Германіі [[Георг фон Гертлінг|Георгу фон Гертлінгу]] пратэст супраць планаў перадачы [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|беластоцкага]], [[Бельскі павет (Гродзенская губерня)|бельскага]] і [[Гродзенскі павет (Расійская імперыя)|гарадзенскага]] паветаў, на якія прэтэндавала БНР, у рукі палякаў<ref>Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архiва Лiтвы («Рада Мiнiстраў Беларускай Народнай Рэспублiкi»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, [16] с. — С. 242—243. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9.</ref>. 20 кастрычніка быў у складзе дэлегацыі БНР да канцлера Германіі, якая павінная была данесці просьбу аб прызнанні БНР Германіяй і просьбу аб фармаванні беларускага войска. Дэлегацыя не была прынятая. 22 кастрычніка быў адным з прадстаўнікоў БНР, які папрасіў прэзідэнта [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] аб прызнанні дзяржавы, палітычнай падтрымцы і абароне тэрыторыі пасля эвакуацыі нямецкіх войскаў{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=333}}. Пасля прыходу бальшавікоў у [[Мінск|Менск]] у пачатку снежня 1918 года быў абвешчаны апошнімі па-за законам разам з іншымі раднымі.
 
У часе польскай акупацыі 1919—1920 гадоў супрацоўнічаў з газетамі [[Звон (1919)|«Звон»]] і [[Беларусь (газета, Мінск)|«Беларусь»]] (рэдактар з 1920). Па акупацыі Гарадзеншчыны і [[Віленскі павет (Расійская імперыя)|Віленшчыны]] Войскам польскім Язэп Лёсік удзельнічаў у перамовах з генеральным камісарам Ежы Асмалоўскім на тэму палітычнай будучыні тых зямель, у тым ліку пра плебісцыт{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=417}}. 10 жніўня 1919 года ў Менску ўвайшоў у склад утворанага там [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часовага беларускага нацыянальнага камітэта]] — нацыянальнага прадстаўніцтва беларусаў, якое не выключала федэрацыі з Польшчай пры ўмове прызнання БНР{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=455}}.
 
19 верасня 1919 года ў якасці старшыні Рады БНР прыняў удзел у сустрэчы з кіраўніком польскай дзяржавы [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] у Менску. У ходзе сустрэчы дэлегацыя БНР папрасіла Пілсудскага аб прызнанні незалежнасці і цэласнасці БНР, дазваляючы аднаўленне працы яе органаў, аб паступовай перадачы ўлады ў рукі Рады, аб фармаванні беларускага войска і сумеснай барацьбе супраць бальшавікоў. Дэлегацыя не атрымала якіх-небудзь абавязацельстваў з боку Пілсудскага{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=462}}.
20—24 сакавіка 1920 года Язэп Лёсік удзельнічаў у перамовах паміж польскімі прадстаўнікамі грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель і беларускім акружэннем. Лёсік прадстаўляў на перамовах пазіцыю [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны]], у адпаведнасці з якой беларускі бок звяртаўся да польскіх уладаў з просьбай абараніць усю Беларусь, прызнаць волю беларускага народа, прызнаць роўнасць беларускай мовы і спрыяць развіццю беларускай асветы. Пры гэтым беларускія палітыкі падкрэслілі, што чакаюць незалежнасці БНР, але бачаць яе будучыню ў звязе з Польшчай{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=497—498}}. Польскі бок не выканаў патрабаванняў.
 
Дзейнасць у Савецкай Беларусі
У 1919—1920 гадах, калі Менск быў пад польскай акупацыяй, Язэп Лёсік супрацоўнічаў з беларускамоўнымі часопісамі «[[Звон (1919)|Звон]]» і «[[Беларусь (газета, Мінск)|Беларусь]]», якія там выдаваліся. Некаторы час быў рэдактарам другога{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=360}}.
 
=== Дзейнасць у Савецкай Беларусі ===
[[Файл:Інбелкульт, навуковая камісія.jpg|міні|300пкс|Навуковая камісія Інбелкульта 1922, Менск. Сядзяць злева направа: [[Янка Купала|Я. Купала]], [[Аляксандр Прохаравіч Круталевіч|А. Круталевіч]], '''Я. Лёсік''', [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. Некрашэвіч]], [[Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі|У. Чаржынскі]], [[Леў Урбанавіч Дашкевіч|Л. Дашкевіч]], [[Мікола Байкоў|М. Байкоў]]. Стаяць злева направа: [[Міхайла Грамыка|М. Грамыка]], [[Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч|Л. Більдзюкевіч]], [[Часлаў Іванавіч Родзевіч|Ч. Родзевіч]], [[Якуб Колас|Я. Колас]], [[Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка|К.М. Гадыцкі-Цвірка]], [[Язэп Дыла|Я. Дыла]]]]
8 078

правак

Навігацыя