Брэсцкі (спартыўны комплекс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1996 пачалася капітальная рэканструкцыя спартыўнай арэны. Падчас рэканструкцыі мясцовы футбольны клуб [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] працягваў гуляць на хатнім стадыёне, праводзіліся і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Частка гледачоў пры гэтым размяшчалася на часовых трыбунах. У 1999 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва новай арэны: узведзены тры трыбуны на 2 311 гледачоў, лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Зноў пабудаваныя аб’екты былі прыняты ў камунальную ўласнасць Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на іх базе быў створаны абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі».

Другая чарга будаўніцтва арэны скончылася ў 2006 годзе. Была пабудавана асноўная Заходняя трыбуна, над якой узведзены дах. Умяшчальнасць стадыёна ўзрасла з 2 311 да 10 169 месцаў. Праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля. У 2007 годзе спартыўны комплекс атрымаў сертыфікат ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый на адпаведнасць стадыёна міжнародным стандартам.
Другая чарга будаўніцтва спартыўнай арэны скончылася ў 2006 годзе. Была пабудавана асноўная Заходняя трыбуна, над якой быў узведзены дах. Умяшчальнасць стадыёна ўзрасла з 2 311 да 10 169 месцаў. Праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля. Былі ўсталяваны электроннае табло і штучнае асвятленне поля, якое дазволіла праводзіць матчы ўвечары. Газон на стадыёне натуральны без падагрэва. Памеры поля 105×68 метраў. У 2007 годзе спартыўны комплекс атрымаў сертыфікат ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый на адпаведнасць стадыёна міжнародным стандартам.

Галоўная спартыўная арэна Брэста двойчы прымала важныя футбольныя паядынкі. 10 кастрычніка 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. Адборачны матч [[Чэмпіянат свету па футболе 2010|чэмпіянату свету 2010]] супраць [[Зборная Казахстана па футболе|Казахстана]] скончыўся перамогай беларусаў. 21 мая 2016 года на стадыёне спарткомплексу адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2015/2016|Кубка Беларусі 2015/2016]], у якім жодзінскае [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]] абыграла барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]].
У цяперашні час арэна мае электроннае табло і штучнае асвятленне поля. Газон на стадыёне натуральны, без падагрэва. Памеры поля 105×68 метраў.

== Структура спарткомплексу ==
У 2007 годзе на спорткомплексе брэсцкае «Дынама» прымала латвійскі [[ФК Металург Ліепая|«Металург»]] у [[Ліга Еўропы УЕФА|Лізе Еўропы]]. [[10 кастрычніка]] 2009 года стадыён прымаў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]], у якім гаспадары перамаглі ў [[Зборная Казахстана па футболе|Казахстана]] з лікам 4:0. У 2013 годзе свой хатні матч Лігі Еўропы супраць [[ФК Трабзанспор|«Трабзанспора»]] на брэсцкім стадыёне праводзіла мінскае [[ФК Дынама Мінск|«Дынама»]].
У цяперашні час абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі» уключае ў сябе:
* футбольнае поле з натуральным травяным газонам без падагрэва;
* лёгкаатлетычнае ядро — 8 бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню і з шастом, для кідання дзіды і дыска, для штурхання ядра;
* лёгкаатлетычны манеж, спартыўныя і трэнажорныя залы, гасцініцу, кафэ.

На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, лёгкай атлетыцы і інш.

== Заўвагі ==
== Заўвагі ==

Версія ад 21:15, 19 ліпеня 2019

Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі»
АСК «Брэсцкі»
Былыя назвы «Спартак» (1939—1972)
«Дынама» (1972—1999)
Месцазнаходжанне Брэст, вул. Гогаля, 9
Пабудаваны 1937
Рэканструяваны 1996—2006
Архітэктар Яўген Пятровіч Крапіўны і Ю. Мартынаў[d]
Хатняя каманда «Дынама-Брэст»
Умяшчальнасць 10 169[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральны травяны газон
Сайт oskbrest.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі» — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у Брэсце, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Дынама-Брэст», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Умяшчальнасць трыбун на стадыёне складае 10 169 месцаў.

Гісторыя

Першы стадыён на месцы цяперашняга спарткомплексу быў пабудаваны ў 1937 годзе, яшчэ калі Брэст знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі. Першапачаткова спартыўная арэна мела 8 000 месцаў і прызначалася для мэт гарнізона Брэсцкай крэпасці. У 1939 Брэст увайшоў у склад СССР, і стадыён быў перададзены спартыўнаму таварыству «Спартак». Падчас Другой сусветнай вайны спартыўная арэна выкарыстоўвалася ў якасці стаянкі бронетэхнікі. Пасля вайны стадыён вярнуўся да сваіх асноўных функцый. У 1972 годзе арэна была перададзена фізкультурна-спартыўнаму таварыству «Дынама».

З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1996 пачалася капітальная рэканструкцыя спартыўнай арэны. Падчас рэканструкцыі мясцовы футбольны клуб «Дынама» працягваў гуляць на хатнім стадыёне, праводзіліся і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Частка гледачоў пры гэтым размяшчалася на часовых трыбунах. У 1999 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва новай арэны: узведзены тры трыбуны на 2 311 гледачоў, лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Зноў пабудаваныя аб’екты былі прыняты ў камунальную ўласнасць Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на іх базе быў створаны абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі».

Другая чарга будаўніцтва спартыўнай арэны скончылася ў 2006 годзе. Была пабудавана асноўная Заходняя трыбуна, над якой быў узведзены дах. Умяшчальнасць стадыёна ўзрасла з 2 311 да 10 169 месцаў. Праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля. Былі ўсталяваны электроннае табло і штучнае асвятленне поля, якое дазволіла праводзіць матчы ўвечары. Газон на стадыёне натуральны без падагрэва. Памеры поля 105×68 метраў. У 2007 годзе спартыўны комплекс атрымаў сертыфікат ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый на адпаведнасць стадыёна міжнародным стандартам.

Галоўная спартыўная арэна Брэста двойчы прымала важныя футбольныя паядынкі. 10 кастрычніка 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч нацыянальнай зборнай Беларусі. Адборачны матч чэмпіянату свету 2010 супраць Казахстана скончыўся перамогай беларусаў. 21 мая 2016 года на стадыёне спарткомплексу адбыўся фінал Кубка Беларусі 2015/2016, у якім жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» абыграла барысаўскі БАТЭ.

Структура спарткомплексу

У цяперашні час абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі» уключае ў сябе:

  • футбольнае поле з натуральным травяным газонам без падагрэва;
  • лёгкаатлетычнае ядро — 8 бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню і з шастом, для кідання дзіды і дыска, для штурхання ядра;
  • лёгкаатлетычны манеж, спартыўныя і трэнажорныя залы, гасцініцу, кафэ.

На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, лёгкай атлетыцы і інш.

Заўвагі

Спасылкі