Спартак (стадыён, Магілёў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
|умяшчальнасць = 7 350<ref>[https://www.pressball.by/footballstat/stadiums/16/ Афіцыйная ўмяшчальнасць стадыёна «Спартак»]</ref>
|умяшчальнасць = 7 350<ref>[https://www.pressball.by/footballstat/stadiums/16/ Афіцыйная ўмяшчальнасць стадыёна «Спартак»]</ref>
|габарыты = 105×68 м
|габарыты = 105×68 м
|пакрыццё = Натуральнае
|пакрыццё = натуральнае
}}
}}

'''«Спартак»''' — шматфункцыянальны стадыён у [[Магілёў|Магілёве]], [[Беларусь]]. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба [[ФК Дняпро Магілёў|«Дняпро»]], які выступае ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] чэмпіянату Беларусі па футболе. Умяшчальнасць стадыёна складае 7 350 месцаў.

== Гісторыя ==
== Асноўная інфармацыя ==
У 1951 годзе пляцоўка ў цэнтры Магілёва, на месцы якой зараз знаходзіцца стадыён, была адведзена пад спартыўныя мэты. Напрыканцы 1954 гэта пляцоўка перададзена абласному савету спартыўнага таварыства «Спартак» для будаўніцтва стадыёна. У маі 1956 года новы стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю. З 1960 стаў хатняй арэнай мясцовай каманды «Хімік» (сучасная назва [[ФК Дняпро Магілёў|«Дняпро»]]). У 1967 годзе была ўзведзена жалезабетонная трыбуна на 5 000 месцаў з падтрыбуннымі памяшканнямі. У 1983 пабудаваны распранальні для футбалістаў, прэс-цэнтр, табло. Колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 12 000.

Радок 32: Радок 32:

{{Стадыёны Чэмпіянату Беларусі па футболе}}
{{Стадыёны чэмпіянату Беларусі па футболе}}

[[Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі]]
[[Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі]]

Версія ад 18:45, 21 ліпеня 2019

«Спартак»
Стадыён «Спартак»
Месцазнаходжанне Магілёў, вул. Ленінская, 50б
Адкрыты 1956
Рэканструяваны 1999—2000, 2008—2009
Хатняя каманда «Дняпро»
Умяшчальнасць 7 350[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Спартак» — шматфункцыянальны стадыён у Магілёве, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Дняпро», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Умяшчальнасць стадыёна складае 7 350 месцаў.

Гісторыя

У 1951 годзе пляцоўка ў цэнтры Магілёва, на месцы якой зараз знаходзіцца стадыён, была адведзена пад спартыўныя мэты. Напрыканцы 1954 гэта пляцоўка перададзена абласному савету спартыўнага таварыства «Спартак» для будаўніцтва стадыёна. У маі 1956 года новы стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю. З 1960 стаў хатняй арэнай мясцовай каманды «Хімік» (сучасная назва «Дняпро»). У 1967 годзе была ўзведзена жалезабетонная трыбуна на 5 000 месцаў з падтрыбуннымі памяшканнямі. У 1983 пабудаваны распранальні для футбалістаў, прэс-цэнтр, табло. Колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 12 000.

З 1992 года стадыён «Спартак» стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1999—2000 гадах праходзіў першы этап рэканструкцыі спартыўнай арэны, падчас якой праведзены капітальны рамонт усіх трыбун, распранальняў, прэс-цэнтра, медпункта. На трыбунах былі ўсталяваны пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго ўмяшчальнасць скарацілася да сучасных 7 350 месцаў. Адрамантаваны спартыўная зала і лёгкаатлетычны манеж. Была ўкладзена падстава для штучнага пакрыцця на бегавых дарожках.

Другі этап рэканструкцыі стадыёна праходзіў у 2008—2009 гадах. За гэты час на футбольным полі ўкладзены новы газон, усталяваны падагрэў і новая дрэнажная сістэма, перароблена сістэма арашэння. Былі абсталяваны сектар для штурхання ядра і два сектары для скачкоў у даўжыню. Ажыццёўлена мадэрнізацыя адміністрацыйна-бытавога корпуса. На Паўднёвай трыбуне было ўсталявана сучаснае электроннае табло, над Заходняй трыбунай быў узведзены дах. Старыя асвятляльныя мачты спартыўнай арэны заменены на новыя. Была праведзена ўкладка сінтэтычнага пакрыцця на бегавыя дарожкі. Газон на футбольным полі натуральны, памеры поля 105×68 метраў. На стадыёне маецца трэнажорная зала.

19 мая 2018 года на стадыёне «Спартак» адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе 2017/18, у якім брэсцкае «Дынама» атрымала перамогу над барысаўскім БАТЭ.

Заўвагі

Спасылкі