Слонім: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 70: Радок 70:
|OpenStreetMap = 242978904
|OpenStreetMap = 242978904
}}
}}
'''Сло́нім'''<ref name="NNP"/> ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Slonim'') — горад у [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Слонімскі раён|Слонімскага раёна]], на [[рака Шчара|р. Шчара]] пры ўпадзенні ў яе [[рака Іса|р. Іса]]. За 148 км на паўднёвы ўсход ад [[Гродна]]; [[Станцыя Слонім|чыгуначная станцыя]] на лініі [[Баранавічы]]—[[Ваўкавыск]]. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з [[Баранавічы|Баранавічамі]], [[Івацэвічы|Івацэвічамі]], [[Ружаны|Ружанамі]], [[Зэльва]]й, [[Дзятлава]]м. Насельніцтва 49&nbsp;513 чалавек (2017)<ref name="2017-Estimate"/>.
'''Сло́нім'''<ref name="NNP"/> ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Slonim'') — горад у [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Слонімскі раён|Слонімскага раёна]], на [[рака Шчара|р. Шчара]] пры ўпадзенні ў яе [[рака Іса|р. Іса]]. За 148 км на паўднёвы ўсход ад [[Гродна]]; [[Станцыя Слонім|чыгуначная станцыя]] на лініі [[Баранавічы]]—[[Ваўкавыск]]. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з [[Баранавічы|Баранавічамі]], [[Івацэвічы|Івацэвічамі]], [[Ружаны|Ружанамі]], [[Зэльва]]й, [[Дзятлава]]м. Насельніцтва 49&nbsp;441 чалавек (2018)<ref name="2017-Estimate"/>.


{{Змест злева}}
{{Змест злева}}

Версія ад 22:57, 24 ліпеня 2019

Горад
Слонім
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1252
Плошча
  • 46 км²
Вышыня цэнтра
156 ± 1 м і 134 м[1]
Насельніцтва
49 441 чалавек[2] (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Паштовыя індэксы
231800
Аўтамабільны код
4
СААТА
4254501000
Афіцыйны сайт
Слонім на карце Беларусі ±
Слонім (Беларусь)
Слонім
Слонім (Гродзенская вобласць)
Слонім

Сло́нім[3] (афіц. транс.: Slonim) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слонімскага раёна, на р. Шчара пры ўпадзенні ў яе р. Іса. За 148 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыВаўкавыск. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Дзятлавам. Насельніцтва 49 441 чалавек (2018)[2].

Гісторыя

Летапісныя назвы: Услонім, Васлонім, якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.

Паводле археалагічных даследаванняў, у XI ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З XII ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў драўляны замак. Упершыню Слонім згадваецца ў Іпацьцеўскім летапісе пад 1252 г. У XII—XIII стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны XIII ст. знаходзіўся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1283 годам згадваецца «князь васлонімскі» Васілька[4]. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410 года. З 1413 года Слонім у складзе Троцкага ваяводства.

У 1490 г. Казімір Ягелончык будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У 1506 г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У 1520 г., пры намесніку Яну Мікалаевічу Радзівілу, у асноўным пабудаваны новы замак. У 1531 вялікі князь Жыгімонт Стары даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 Жыгімонтам Вазам (скасавана ў 1776). Горад меў свой герб. З 1560 г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка Р. Валовіча, з 1586 — канцлера літоўскага Л. Сапегі. У XVI ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з’яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.

Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты Міхала Казіміра Агінскага. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў капэлу, тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага[5]. З 1777 г. існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 г. пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 г. — 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян[5].

Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796 г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.

З 1795 г. Слонім знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі і з’яўляецца цэнтрам губерні. У 1801 г. як цэнтр павета ўвайшоў у Гродзенскую губерню. У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). У 1896—1946 гг. дзейнічаў Слонімскі лесапільны завод. Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва

Эканоміка

У горадзе больш 20 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі, мэблевай, цэлюлозна-папяровай, харчовы, лёгкай і інш. галін прамысловасці. Цэнтр турызму. Гасцініца «Шчара». Санаторый-прафілакторый «Сонечны». Горад уключаны ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Каменны летапіс Панёмання», «На радзіму Тадэвуша Касцюшка», «Архіпелаг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Архітэктурныя помнікі Слоніма».

У 1813—1905 гг. у горадзе працавала Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка.

Культура

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага

Слонімскі драматычны тэатр. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага, этнаграфічны музей-майстэрня «Беларускае мястэчка», музей кнігі Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Горад — старажытны цэнтр мастацкага ткацтва.

Адукацыя

У горадзе працуюць 10 сярэдніх школ, гімназія, ліцэй. Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Слонімскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй.

СМІ

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.
  5. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — с. 90.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.6. Мінск, 2001.

Літаратура

Спасылкі