Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Орган выканаўчай улады
{{Орган выканаўчай улады
|назва = Рада Народных Міністраў БНР
|назва = Народны Сакратарыят Беларусі
|скарачэнне = Рада Міністраў БНР
|скарачэнне =
|краіна = Беларусь
|краіна = Беларусь
|эмблема =
|эмблема =

Версія ад 08:25, 28 ліпеня 2019

Народны Сакратарыят Беларусі
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 20 лютага 1918
Папярэдняе ведамства Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда
Дата скасавання 11 кастрычніка 1918
Заменена на Рада Народных Міністраў БНР

Беларускі Народны Сакратарыят — выканаўчы орган, створаны ў Мінску Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з'езду. Стварэнне Сакратарыяту было абвешчана ў 1-й Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны 20 лютага 1918 і прыступіў да выканання абавязкаў 21 лютага. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася народны сакратар.

Магчымасць склікання такога органа з'явілася пасля эвакуацыі Аблвыканкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска (Гл. таксама: Брэсцкі мір). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі»

Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.

Першы Старшыня — Язэп Варонка, у ліпені 1918 — Раман Скірмунт (кабінет не быў сфармаваны), з 22 ліпеня — Іван Серада, з кастрычніка 1918 — Антон Луцкевіч.

Табліца

Склад Сакратарыяту на 8(21).2.1918
Пасада Імя Партрэт Палітычная прыналежнасць
Народны сакратар замежных спраў Язэп Варонка БСГ, цэнтр
Народны сакратар унутраных спраў Іван Макрэеў ПС-Р, украінец
Народны сакратар асветы А. Смоліч БСГ, правы
Народны сакратар юстыцыі Я. Бялевіч ПС-Р, левы
Народны сакратар народнай гаспадаркі І. Серада беспартыйны
Народны сакратар шляхоў зносін В. Рэдзька ПС-Р
Народны сакратар фінансаў Г. Белкінд ПС-Р, яўрэй
Народны сакратар сацыяльнай апекі П. Бадунова БСГ, левая, «бястужаўка»
Народны сакратар вялікарускіх спраў П. Злобін ПС-Р, правы, рускі
Народны сакратар пошты і тэлеграфу А. Карабач БСГ, цэнтр
Народны сакратар кантролю П. Крачэўскі БСГ, цэнтр
Народны сакратар земляробства Т. Грыб БСГ, левы
Народны сакратар ваенных спраў К. Езавітаў БСГ
Народны сакратар без партфеля М. Гутман яўрэйская партыя С. С. і Е. С.
Кіраўнік справамі Л. Заяц народны сацыяліст

Гл. таксама

Літаратура

  • Сідарэвіч А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008.
  • Турук Ф. Белорусское движение. — М., 1921.