Перайсці да зместу

Дзяды: Розніца паміж версіямі

23 байты выдалена ,  3 гады таму
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (На нармальнай мове.)
 
=== Пачатак дня, павер'і ===
Найболей шырока святкаваліся Восеньскія (Вялікія, Змітраўскія) Дзяды. У гэты дзень усе хатнія мыліся ў [[лазня|лазні]], але пакідалі пасля сябе крыху чыстай вады і венік: лічылася, што дзяды (душы памерлых продкаў) таксама павінны прыйсці і памыцца. Звычайна людзі наведвалі царкву, потым ішлі на могілкі, рабілі прыклады (нарубы, церамкі, каменныя пліты), абкладалі магілы дзірваном, камянямі, ставілі крыжы. Пасля на магілах пакідалі пачастунак (хлеб, печыва). Лічылася, што [[птушкі]], якія з'ядаюць гэтыя ласункі, і ёсць душы продкаў, што прыляцелі з [[Вырай|Выраю]]. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча. 3 дому з печы прыносілі гарачыя вуголлі, якія насыпалі на магілы, а гаршкі разбівалі ўшчэнт. У гэты дзень забаранялася ткаць на кроснах (бо «дзяды заблытаюцца ў кроснах заблытаюцца»), бяліць печ («бо дзядам вочы замажаш»). У хаце вешалі чысты ручнік (або некалькі ручнікоў, па ліку запрошаных памерлых). У некаторых вёсках адчынялі комін, бо верылі, што душы будуць ісці праз яго.
 
=== Памінальны стол, запрашэнне дзядоў ===
2 445

правак