Нямецкая Вікіпедыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zorrobot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: no:Tysk Wikipedia
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: zh-yue:德文維基百科
Радок 57: Радок 57:
[[wuu:德语维基百科]]
[[wuu:德语维基百科]]
[[zh:德語維基百科]]
[[zh:德語維基百科]]
[[zh-yue:德文維基百科]]

Версія ад 10:43, 4 верасня 2009

Лагатып нямецкай Вікіпедыі

Нямецкая Вікіпедыя (ням.: Deutsche Wikipedia), раздзел Вікіпедыі на нямецкай мове. Другая па часе стварэння (16 сакавіка 2001) і па колькасці артыкулаў (звыш 500 000) пасля англійскай Вікіпедыі.

Пры напісанні артыкулаў выкарыстоўваецца стандартная нямецкая мова, для дыялектаў створаны асобныя раздзелы Вікіпедыі: алеманскі (als:), ніжненямецкі (nds:), люксембургскі (lb:), пенсільванскі нямецкі (pdc:), рыпуарскі (ksh:), баварскі (bar:).

Асаблівасць нямецкай Вікіпедыі — арыентацыя на якасць артыкулаў. Сярэдні памер артыкула перавышае 3000 байтаў або 430 слоў. Выдаляюцца кароткія артыкулы, амаль не выкарыстоўваюцца шаблоны тыпу {{stub}} ці {{cleanup}}. Добра развітая сістэма ўзнагарод для высокаякасных артыкулаў.

Шырокая прапаганда Вікіпедыі ў нямецкамоўных краінах спрыяе таму, што вялікая колькасць правак робіцца ананімамі. Адпаведна, у нямецкім раздзеле адносна многа ў параўнанні з іншымі Вікіпедыямі артыкулаў маюць абарону ад правак незарэгістраваных ці нядаўна зарэгістраваных удзельнікаў.

Вельмі развітыя боты, да распрацоўкі якіх прыцягнута мноства праграмістаў. Разам з тым у нямецкай Вікіпедыі практычна адсутнічаюць створаныя ботамі артыкулы.

Матэрыялы нямецкай Вікіпедыі выдаюцца на CD/DVD і ў друкаваным выглядзе, у тым ліку тэматычнымі серыямі.