Бераст: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
др афармленне
Радок 45: Радок 45:
|isbn =
|isbn =
|тыраж =
|тыраж =
}} у крыніцы пад назвай {{btname|Ulmus suberosa}}</ref>, '''Вяз малы''', '''Вяз грабалісты, '''Карагач'''<ref name="БЭ">Вяз. {{крыніцы/БЭ|4}}</ref>, '''Вяз ліставаты''' (''Ulmus minor'' ці ''Ulmus foliacea'') — лістападнае дрэва ці куст [[Род, біялогія|роду]] [[вяз]] [[Сямейства, біялогія|сямейства]] вязавых.
}} у крыніцы пад назвай {{btname|Ulmus suberosa}}</ref>, '''Вяз малы''', '''Вяз грабалісты''', '''Карагач'''<ref name="БЭ">Вяз. {{крыніцы/БЭ|4}}</ref>, '''Вяз ліставаты''' (''Ulmus minor'' ці ''Ulmus foliacea'') — лістападнае дрэва ці куст [[Род, біялогія|роду]] [[вяз]] [[Сямейства, біялогія|сямейства]] вязавых.


== Батанічнае апісанне ==
== Батанічнае апісанне ==

Версія ад 00:01, 4 жніўня 2019

Бераст
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulmus minor Mill., 1768


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19054
NCBI  262084
EOL  5721404
GRIN  g:101699
IPNI  856890-1
TPL  kew-2448634
Ulmus minor

Бе́раст[3], Вяз малы, Вяз грабалісты, Карагач[4], Вяз ліставаты (Ulmus minor ці Ulmus foliacea) — лістападнае дрэва ці куст роду вяз сямейства вязавых.

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй 10—30 (8—25[5]) м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чаранках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.

Арэал і экалогія

Распаўсюджаны у Еўропе, Міжземнамор'і, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі[5]. На тэрыторыі Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.

Святлолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Поліморфны від[5]. Лёгка ўтварае гібрыды з іншымі відамі роду[5].

Выкарыстанне

Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатная для замацавання схілаў. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага дрэва ў садах і парках. Драўніна (асабліва наплывы) выкарыстоўваецца ў сталярнай справе[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.). у крыніцы пад назвай Ulmus suberosa
  4. Вяз. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  5. а б в г д Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Шаблон:Dendrology-stub