Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
|подпіс выявы =
|подпіс выявы =
|дата стварэння = [[20 лютага]] [[1918]]
|дата стварэння = [[20 лютага]] [[1918]]
|папярэднік1 = [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда]]
|папярэднік1 =
|папярэднік2 =
|папярэднік2 =
|дата скасавання = [[11 кастрычніка]] [[1918]]
|дата скасавання = [[11 кастрычніка]] [[1918]]

Версія ад 04:47, 4 жніўня 2019

Народны Сакратарыят Беларусі
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 20 лютага 1918
Дата скасавання 11 кастрычніка 1918
Заменена на Рада Народных Міністраў БНР

Народны Сакратарыят Беларусі — выканаўчы орган, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда. Стварэнне Сакратарыята было абвешчана ў Першай Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны 20 лютага (ст. ст. 8 лютага) 1918 года і прыступіў да выканання абавязкаў 21 лютага. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася народны сакратар.

Гісторыя

Магчымасць склікання такога органа з’явілася пасля эвакуацыі Аблвыканкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска (Гл. таксама: Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі»

Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: Язэп Варонка (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў, Палута Бадунова (апекі), Гелій Белкінд (фінансаў), Яфім Бялевіч (юстыцыі), Тамаш Грым (земляробства), Мойша Гутман (яўрэйскіх спраў), Кастусь Езавітаў (вайсковых спраў), Павел Здобін (вялікарускіх спраў), Аляксандр Карабач (пошты і тэлеграфа), Пётра Крачэўскі (кантролю), Іван Макрэеў (унутраных спраў), Віктар Рэдзька (шляхоў зносін), Іван Серада (народнай гаспадаркі), Аркадзь Смоліч (асветы), Васіль Захарка (казначэй), Лявон Заяц (кіраўнік канцылярыі). Сябрамі ўрада былі пераважна прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).

Народны Сакратарыят Беларусі працаваў у цяжкіх умовах нямецкай акупацыі. У апазіцыі да ўрада Народнага Сакратарыята былі прагерманскі настроеныя правыя, якія згуртаваліся ў Менскім беларускім прадстаўніцтве. 12 красавіка 1918 года правыя былі кааптаваныя ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 красавіка 1918 года адбыўся раскол Рады БНР праз тэлеграму кайзеру Вільгельму II. БСГ распалася на Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф) і Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (БСДП). У пачатку траўня сацыялісты-рэвалюцыянеры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі з Народнага Сакратарыята. Быў створаны другі урад БНР, які больш вядомы як Рада пяцёх. Карыстаючыся адсутнасцю ў Менску бальшыні левых сябраў Рады БНР, правыя стварылі ў траўні 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі альтэрнатыўны Радзе пяцёх. У яго склад уваходзілі Раман Скірмунт (старшыня), Кіпрыян Кандратовіч (народны сакратар унутраных спраў), С. Хржантоўскі (казначэй, у чэрвені яго замяніў Тодар Вернікоўскі), Павел Аляксюк і Радаслаў Астроўскі (сябры ўрада). Трэці ўрад спыніў існаванне ў чэрвені 1918 года (часам урад Рамана Скірмунта лічаць несфрамаваным, а трэцім завецца наступны ўрад Серады). У выніку кампрамісу паміж левымі і правымі Рада БНР сфармавала чацвёрты Народны Сакратарыят Беларусі, у склад якога ўваходзілі сябры БПС-Ф і БПС-Р: Іван Серада (старшыня), Васіль Захарка, Лявон Заяц, Тодар Вернікоўскі (народны сакратар гандлю і прамысловасці).

11 лістапада быў сфармаваныя новы ўрад пад кіраўніцтвам Антона Луцкевіча, перайменаваны ў Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Табліца

Склад Сакратарыяту на 8(21).2.1918
Пасада Імя Партрэт Палітычная прыналежнасць
Народны сакратар замежных спраў Язэп Варонка БСГ, цэнтр
Народны сакратар унутраных спраў Іван Макрэеў ПС-Р, украінец
Народны сакратар асветы Аркадзь Смоліч БСГ, правы
Народны сакратар юстыцыі Яфім Бялевіч ПС-Р, левы
Народны сакратар народнай гаспадаркі Іван Серада беспартыйны
Народны сакратар шляхоў зносін Віктар Рэдзька ПС-Р
Народны сакратар фінансаў Гелій Белкінд ПС-Р, яўрэй
Народны сакратар сацыяльнай апекі Палута Бадунова БСГ, левая, «бястужаўка»
Народны сакратар вялікарускіх спраў Павел Злобін ПС-Р, правы, рускі
Народны сакратар пошты і тэлеграфу Аляксандр Карабач БСГ, цэнтр
Народны сакратар кантролю Пятро Крачэўскі БСГ, цэнтр
Народны сакратар земляробства Тамаш Грыб БСГ, левы
Народны сакратар ваенных спраў Кастусь Езавітаў БСГ
Народны сакратар без партфеля Мойша Гутман яўрэйская партыя С. С. і Е. С.
Кіраўнік справамі Лявон Заяц народны сацыяліст

Гл. таксама

Літаратура

  • Сідарэвіч А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008.
  • Турук Ф. Белорусское движение. — М., 1921.