Янка Чарапук: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
{{DEFAULTSORT:Чарапук Янка}} |
{{DEFAULTSORT:Чарапук Янка}} |
||
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]] |
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]] |
||
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] |
Версія ад 12:01, 9 жніўня 2019
Янка Чарапук | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменнік |
Дата нараджэння | 12 (24) жніўня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1957 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Янка Чарапук (Іван Антонавіч Чарапук, псеўд. Янка Змагар; 12 (24) жніўня 1896, мяст. Новы Двор, Сакольскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 16 лістапада 1957, Чыкага, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
Скончыў прыватную мужчынскую гімназію Відэмана ў Пецярбургу (1914), вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Пасля Лютаўскай рэвалцыі 1917 ініцыятар стварэння ў Пецярбургу грамадскай культурна-асветнай арганізацыі «Вольныя беларусы», супрацоўнічаў з украінскімі нацыянальнымі дзеячамі, сакратар пецярбургскага прадстаўніцтва (місіі) Цэнтральнай украінскай рады. Пазней у Кіеве, супрацоўнік Міністэрства замежных спраў УНР, член Беларускай рады на Украіне, ініцыятар стварэння партыі беларускіх незалежных рэвалюцыянераў. З канца 1918 на Гродзеншчыне, член БПС-Р. Удзельнік Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны (ліпень 1919), сакратар Цэнтральнай беларускай рады Выеншчыны і Гродзеншчыны. Друкаваўся ў газетах «Беларусь» і «Родны край» (Гродна), «Наша думка». 3 канца 1919 у Рызе, сакратар Вайскова-дытаматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, член Беларускай калоніі ў Латвіі, адначасова дыпламат. кур’ер пры ўрадзе БНР на чале з А. Луцкевічам. У снежні 1919 кааптаваны ў склад Рады БНР, пасля яе палітычнага расколу прыхільнік урада В. Ластоўскага. 21.12.1919 у час транзітнага праезду з Берліна ў Латвію арыштаваны літоўскімі ўладамі і на месяц зняволены ў турму. Як паўнамоцны прадстаўнік БПС-Р і прадстаўнік урада БНР удзельнічаў у канферэнцыі беларускіх сацыялістычных партый (красавік 1920) і канферэнцыі беларускіх дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў (чэрвень 1920) у Рызе. У жніўні 1920 узначальваў дэлегацыю БНР на міждзяржаўнай канферэнцыі балтыйскіх дзяржаў. У 1921 прызначаны сакратаром Дыпламатычнай місіі БНР у Каўнасе. У лютым 1921 на ковенскай нарадзе прадстаўнікоў БПС-Р увайшоў у ініцыятыўную «тройку» па стварэнні Загранічнага камітэта партыі. Удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе (1921).
3 1922 у эміграцыі ў Амерыцы, жыў у Чыкага. Ініцыятар стварэння Беларускага народнага камітэта ў штаце Ілінойс (пазней Беларускі народны саюз), адзін са стваральнікаў Беларуска-Амерыканскага нацыянальнага клуба. Падтрымліваў цесныя сувязі з В. Ластоўскім і К. Душэўскім у Каўнасе, Т. Грыбам у Празе, з грамадскімі і маладзёжнымі арганізацыямі Заходняй Беларусі і Чэхаславакіі, збіраў грошы для матэрыяльнай падтрымкі беларускага студэнцтва і школьнінтва Заходняй Беларусі. У 1935 ініцыіраваў стварэнне Беларуска-Амерыканскага грамадзянскага задзіночання. У кастрычніку 1941 адзін з арганізатараў Беларуска-Амерыканскай нацыянальнай рады, якая ставіла за мэту дабрачынную дапамогу ахвярам вайны ў Беларусі (існавала да сярэдзіны 1990-х г.). Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю «Рыцары Калумба» (меў вышэйшую 4-ю рыцарскую ступень). У пасляваенны час удзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці беларускай дыяспары ЗША.
Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе , прыгарадзе Чыкага[1].
Бібліяграфія
- Лісты Янкі Чарапука з Амэрыкі (1922—1923) // Запісы Бел. ін-та навукі і мастацтва. 1994. № 21.
Зноскі
Літаратура
- Архівы БНР. Т. 1, кн. 1-2. Вільня і інш., 1998;
- Кіпель В. Беларусы ў ЗША Мн., 1993;
- Юрэвіч Л. Сьвет эміграцыйнага эпісталярыю // ARCHE=Скарына. 2001.
- Асобы
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 16 лістапада
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Пахаваныя на могілках Святога Адальберта
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
- Беларусы ў ЗША
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі