Лычакіўскі раён (Львоў): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
|Станцыі метро: = |
|Станцыі метро: = |
||
}} |
}} |
||
'''Лычакіўскі раён''' ({{lang-uk|Личаківський район}}) — раён горада [[Львоў|Львова]], які ахоплівае ўсходнюю частку горада: мясцовасці [[Лычакіў]], Вэлыкі |
'''Лычакіўскі раён''' ({{lang-uk|Личаківський район}}) — раён горада [[Львоў|Львова]], які ахоплівае ўсходнюю частку горада: мясцовасці [[Лычакіў]], [[Вэлыкі Крыўчыці]], [[Маёрыўка (Львоў)|Маёрыўка]], [[Пагулянка (Львоў)|Пагулянка]], [[Знэсіння (Львоў)|Знэсіння]], [[Кайзэрвальд (Львоў)|Кайзэрвальд]], [[Цэтнэрыўка]], [[Ялівэц]] і [[Вынныкы|горад Віннікі]]. |
||
== Назва == |
== Назва == |
Версія ад 13:16, 10 жніўня 2019
Лычакіўскі раён | |||
---|---|---|---|
укр.: Личаківський район | |||
|
|||
Краіна | Украіна | ||
Уваходзіць у | Львоўскі гарадскі савет | ||
Уключае | горад Віннікі | ||
Дата ўтварэння | 1940 | ||
Насельніцтва (2013) | 103 000 | ||
Плошча |
|
||
Паштовыя індэксы | 79017 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лычакіўскі раён (укр.: Личаківський район) — раён горада Львова, які ахоплівае ўсходнюю частку горада: мясцовасці Лычакіў, Вэлыкі Крыўчыці, Маёрыўка, Пагулянка, Знэсіння, Кайзэрвальд, Цэтнэрыўка, Ялівэц і горад Віннікі.
Назва
Назва раёна паходзіць ад назвы яго асноўнай мясцовасці — Лычакіў. Ёсць дзве версіі паходжання гэтага слова — ад «лычакаў» (г.зн. лапцей), якія выраблялі мясцовыя жыхары, і ад назвы маёнтка Лютчэнгоф. Назва Лычакіў шырока прадстаўлена ў тапаніміі раёна — яго цэнтральная вуліца называецца Лычакіўская, акрамя таго тут знаходзіцца Лычакіўскія могілкі, якія размешчаны побач з Лычакіўскім паркам. Таксама на тэрыторыі раёна размешчана нядзейная зараз чыгуначная станцыя Лычакіў. У савецкія часы раён называўся Чырвонаармейскім, сучасную назву яму прысвоілі толькі ў пачатку 1990-х гг.
Гісторыя
Першыя паселішчы на тэрыторыі раёна археолагі датуюць IV—II ст. да н.э., на месцы сучаснага Знэсіння тады было Святавідава поле — паганскае капішча, цалкам верагодна, што тут было першае паселішча на тэрыторыі Львова. Сярэднявечны Львоў займаў адносна невялікую плошчу вакол Замкавай гары, таму калі ў ХV ст. было закладзена сяло Лычакіў, то яно фактычна выконвала ролю прадмесця.
У 1648 і 1655 гг., у ходзе двух асад Львова войскамі гетмана Багдана Хмяльніцкага менавіта тут, паблізу Глінянскага тракта размяшчаўся ягоны лагер. Аб гэтым сведчыць мемарыяльная табліца на клубе вёскі Лысынычы. Існуе паданне, што з вяршыні Чортавай скалы каля Віннікаў гетман назіраў за размяшчэннем табара (г.зн. лагера) паміж сёламі Лысынычы і Крыўчыцы, адтуль і пайшла назва ўрочышча «Табары». Зрэшты на гэтым ваенная гісторыя гэтай мясцовасці не завяршылася. У 1675 г. тут адбылася бітва за Львоў паміж войскам караля Яна Сабескага і турэцкай арміяй. Хоць бітва і адбывалася 24 жніўня, перамагчы каралю дапамагло само неба: спачатку пачаўся моцны лівень, а потым пайшоў снег (і гэта ў жніўні!). Татары ўспрынялі такую анамалію як перасцярогу Алаха і кінуліся наўцёкі з поля бою. У гістарычным музеі Львова ёсць карціна, намаляваная невядомым мастаком, відавочна, сучаснікам гэтай бітвы.
Доўгі час тэрыторыя сучаснага Лычакіўскага раёна мела статус даволі рэспектабельнага прадмесцяў са шматлікімі асабнякамі заможных гараджан. У прыватнасці ў XVIII ст. быў заснаваны маёнтак Лютцэнгоф, вакол якога было сяло. Яго жыхары займаліся агародніцтвам, млынарствам (малолі збожжа на крупы і муку) і пекарствам (адсюль паходзяць сучасныя назвы вуліц Львова — Пякарская, Мучная, Крупярская і інш.), мужчыны былі рамізнікамі, а жанчыны наймаліся ў заможныя львоўскія сем’і на хатнюю працу.
Маёнтак выкупілі аўстрыйцы французскага паходжання — сям’я Лангшамп дэ Бэр’е — іх госцем неаднаразова бываў імператар Франц Іосіф. Уладальнік яшчэ аднаго маёнтка — Цэтнэрыўкі — Ігнат Цэнтнер — з дапамогай французскага архітэктара П’ера Дэні Ґібо заклаў парк з экзатычнымі раслінамі — ён стаў асновай сучаснага батанічнага саду Львоўскага ўніверсітэта. Хоць сам Лычакіў стаў львоўскім прадмесцем ў XIX ст., аднак гэта не перашкаджала яго жыхарам называць сябе лычакавянамі, аддзяляючы сябе ад львавян. У 1821 г. рэстаратар Ян Дысталь набыў мясцовасць Пагулянку і высадзіў там парк. А ўжо ў сярэдзіне XIX ст. землі Пагулянкі перайшлі ва ўласнасць Яна Клейна, які пабудаваў там бровар — яго піва доўгі час лічылася лепшым у Львове.
Больш інтэнсіўнае развіццё ўсходняй часткі Львова пачалося ў ХХ ст. — у 1907 г. на Лычакіў пусцілі электрычны трамвай, а ўжо ў наступным годзе праз Вялікія Крыўчыцы праклалі чыгуначную лінію ад Підзамчэ да Лычакаўскага вакзала. Аднак у асноўным гэтая частка Львова мела забаўляльна-рэкрэацыйнае і лекавальнае значэнне для горада — тут размяшчаліся шматлікія паркі, у прыватнасці на працягу 1908—1914 гг. на Кайзэрвальдзе дзейнічаў першы ва Украіне парк атракцыёнаў са шматлікімі забаўкамі, тут знаходзіліся розныя медыцынскія ўстановы.
У міжваенныя гады Лычакіў стаў месцам прэстыжнай малапавярховай забудовы, у прыватнасці ў 1930-х гг. пабудавалі па праектах Тадэвуша Урубеля, Леапольда Карасінського, Максіміліяна Качура восем дзясяткаў пераважна двухпавярховых віл т.н. «прафесарскай калоніі», дзе пасяліліся прафесара львоўскіх універсітэтаў. У 1930-х гг. Маёрыўку набыў Андрэй Шаптыцкі і стварыў тут дом адпачынку для студэнтаў грэка-каталіцкай семінарыі і багаслоўскай акадэміі.
У верасні 1939 г., скарыстаўшыся нападам Германіі на Польшчу, савецкія войскі занялі Галіцыю. У верасні 1939 г. менавіта ў Вінніках адбылася сустрэча нямецкіх і савецкіх войскаў — у цэнтры мястэчка, паміж імі разгарэўся шматгадзінны бой з прымяненнем танкаў. Цалкам верагодна, што гэта быў першы непасрэдны бой паміж Чырвонай арміяй і Вермахтам ў ходзе Другой сусветнай вайны. Зрэшты, неўзабаве Львоў такі ўвайшоў у склад Савецкай Украіны, і адзін з першых крокаў камуністычнай улады тут — увядзенне новага адміністрацыйнага падзелу Львова. 10 студзеня 1940 г. Палітбюро ЦК КП(Б)У абмеркавала, у прыватнасці, стварэнне гарадскіх раёнаў у Львове — было вырашана стварыць чатыры раёны, у прыватнасці ўсходняя частка горада ўвайшла ў Чырвонаармейскі раён. Межы раёна затым ужо не мяняліся, за выключэннем таго факту, што 26 верасня 1959 г. у склад Чырвонаармейскага раёна быў ўключаны горад Віннікі. Пры савецкай уладзе тэрыторыя сучаснага Лычакаўскага раёна, за рэдкімі выключэннямі, пазбегла індустрыялізацыі — тут фактычна няма буйных прадпрыемстваў, затое раён працягнуў развіццё як зона адпачынку і рэкрэацыі. У прыватнасці ў 1966 г. у частцы Кайзэрвальда быў створаны Музей народнай архітэктуры і побыту «Шаўчэнкаўскі гай».
Галерэя
-
Палац Туркула-Камела
-
Капліцы на Лычакіўскіх могілках
-
Вул. Лычакіўская
-
Вул. Вагілевіча
-
Вул. Пекарская
-
Вул. Тэршакоўцаў і "Еўрагатэль"