Жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы, ад Пячоры да рэк Чарнаморскага басейна. Насяляе вадаёмы басейна [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў [[Азоўскае мора|Азоўскага]], [[Чорнае мора|Чорнага]], [[Белае мора|Белага]], [[Баранцава мора]]ў. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны [[Рака Нёман|Нёмана]], [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] і [[Рака Заходні Буг|Заходняга Буга]]) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя спынілася. Цяпер вугор сустракаецца ў азёрах [[Нарачанская група азёр|Нарачанскай]] і [[Браслаўская група азёр|Браслаўскай]] груп і некаторых іншых, для ўзнаўлення папуляцыі моладзь закупаецца за мяжой.
Насяляе вадаёмы басейна [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў [[Азоўскае мора|Азоўскага]], [[Чорнае мора|Чорнага]], [[Белае мора|Белага]], [[Баранцава мора]]ў. Водзіцца ў многіх вадаёмах [[Беларусь|Беларусі]]. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны [[Рака Нёман|Нёмана]], [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] і [[Рака Заходні Буг|Заходняга Буга]]) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя вугра спынілася.
Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.
Апісанне
Валодае доўгім целам з бура-зеленаватай спіной, з жаўцізной на баках і брушной частцы. Дасягае двухметровай даўжыні і вагі 4 кг.
Распаўсюджванне
Жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы, ад Пячоры да рэк Чарнаморскага басейна. Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя спынілася. Цяпер вугор сустракаецца ў азёрах Нарачанскай і Браслаўскай груп і некаторых іншых, для ўзнаўлення папуляцыі моладзь закупаецца за мяжой.
Экалогія
Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці. Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых азёрах.
Нерасціцца вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы.
Ахова
У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).