Дзеці Аліндаркі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55: Радок 55:
[[Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Творы Альгерда Бахарэвіча]]
[[Катэгорыя:Творы Альгерда Бахарэвіча]]
[[Катэгорыя:Раманы на беларускай мове]]

Версія ад 20:34, 24 жніўня 2019

Дзеці Аліндаркі
Аўтар Альгерд Бахарэвіч
Жанр раман
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Галіяфы
Выпуск 2014
Старонак 256
ISBN 978-985-7021-71-0
Папярэдняя Ніякай літасьці Альгерду Б
Наступная Белая муха, забойца мужчын


«Дзеці Аліндаркі» — раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2014 годзе ў выдавецтве Галіяфы.

Сюжэт

Беларускія нацыяналісты загуляліся ў Мову і Гісторыю. Яны не хочуць прымаць рэчаіснасці, у якой ніякай Мовы няма, а пануе адзін непахісны Язык. Больш за тое: валоданне Мовай лічыцца псіхічным і фізіялагічным адхіленнем — наступствамі пухліны пад языком, якую можна купіраваць у раннім дзяцінстве. У бацькоў, якія таемна вучаць малых размаўляць па-беларуску, спецыяльныя службы забіраюць дзяцей, высылаючы іх у папраўчыя піянерлагеры, дзе на дзяржаўныя гранты праводзіць свае эксперыменты доктар-самавук. Адзін з бацькоў выкрадае сына і дачку з папраўчага лагера і праз сваю нядбаласць пакідае адных у цёмным лесе. Далей мы бачым рэчаіснасць пераважна праз прызму карціны свету хлопчыка і дзяўчынкі, у якіх на вуснах перамяшаліся Мова ды Язык, а таксама тыя ідэалагемы, якія з дапамогай гэтых малаткоў забілі ў іх галовы дарослыя. Кампазіцыя рамана сабраная вакол цэнтральнай лініі, у якасці якой Бахарэвіч ўзяў кананічны сюжэт з казкі братоў Грым «Гензель і Грэтэль». Гэтая фабула выкарыстоўваецца для таго, каб зноў падняць тэму беларускай гістарычнай траўмы — экспансіі моўнага імперыялізму, суіснуе з карыкатурным афіцыйным патрыятызмам і іранічна апісаным нацыяналізмам.

Героі

  • Лёся/Сіа — дзяўчынку ў рамане завуць спачатку Сіа, потым Лёся.
  • Лёччык — брат Лёсі.
  • Бацька дзяцей — бацьку ў рамане не завуць ніяк. Ён проста Бацька.
  • Доктар

Сэнс назвы

Назва кнігі адсылае да паэмы Францішка Багушэвіча «Кепска будзе», да яе галоўнага героя Аліндаркі. Метафара «Дзяцей Аліндаркі» ўзятая з эсэ Бахарэвіча «Бог ня роўна delete» (цыкл «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча»). У эсэ Мацей Бурачок перадае спалоханаму Аліндарку дудку і той пачынае на ёй граць. Сам момант перадачы гэтай дудкі — ці то беларускай традыцыі — і з'яўляецца штуршком, які пераходзіць у раман. Але адрозніваецца сама свядомасьць рэцыпіентаў. Калі Аліндарка ў эсэ глядзіць на дудку неўразумела і паводзіць сябе з Бурачком пасіўна, то дзеці Аліндаркі — самі гаспадары свайго лёсу, актыўныя суб’екты дзеяння. І нават тыя казачныя прыгоды, у якія яны трапляюць, паўсталі ўласна з сітуацыі выбару, які здзяйсняецца імі самастойна.[1].

Пераклады кнігі

  • У 2018 годзе ў Францыі ў незалежным выдавецтве Le Ver à soie раман выйшаў у перакладзе на французскую мову. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на французскую непасрэдна з беларускай мовы. Перакладчыцай выступіла Алена Лапатнёва, рэдактаркай — Віржыні Шыманец, заснавальніца выдавецтва. [2].

Цікавыя факты

  • У працэсе напісання раман меў працоўную назву «Канцлягер Сонейка».[3].

Узнагароды

  • Лаўрэат прэміі «Кніга году—2015» у намінацыі «Проза».[4]
  • Трэцяе месца Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2015 года.[5]

Зноскі

  1. "З надзеяй трапіць на мапу". Радыё Свабода. 27 лютага 2015.
  2. "Як «Дзеці Аліндаркі» загаварылі па-француску". Радыё Свабода. 17 лістапада 2018.
  3. "Альгерд Бахарэвіч: "У мяне ці не ўпершыню атрымалася цалкам чытэльная кніжка"". Будзьма беларусамі!. 16 кастрычніка 2014.
  4. "Вынікі прэміі Кніга году 2015".
  5. "Уручаная прэмія Гедройца 2015". Беларуски ПЭН-цэнтр. 1 чэрвеня 2015.

Спасылкі