Калінкавічы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Мястэчкі Менскага ваяводства using HotCat |
VladimirZhV (размовы | уклад) |
||
Радок 97: | Радок 97: | ||
* [[Сямён Абрамавіч Ляльчук]] (1918—1941) — яўрэйскі [[паэт]] |
* [[Сямён Абрамавіч Ляльчук]] (1918—1941) — яўрэйскі [[паэт]] |
||
* [[Раман Іванавіч Петрушэнка]] — беларускі [[спартсмен]] |
* [[Раман Іванавіч Петрушэнка]] — беларускі [[спартсмен]] |
||
* [[Барыс Ісаевіч Пурыс]] (нар. у 1937) — вучоны ў галіне [[Гідрадынаміка|гідрадынамікі]] |
|||
* [[Аркадзь Ліцмінавіч Пярцоўскі]] — беларускі хімік-аналітык |
* [[Аркадзь Ліцмінавіч Пярцоўскі]] — беларускі хімік-аналітык |
||
* [[Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч]] — беларускі [[пісьменнік]] |
* [[Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч]] — беларускі [[пісьменнік]] |
Версія ад 06:50, 5 верасня 2019
Горад
Калінкавічы
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Калі́нкавічы[3] (афіц. транс.: Kalinkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Калінкавіцкага раёна. Размешчаны за 122 км ад Гомеля, за 275 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Насельніцтва 40 315 чал. (2017)[2].
Гісторыя
Выяўленыя археолагамі гарадзішчы бронзавага і ранняга жалезнага вякоў, а таксама эпохі Кіеўскай Русі сведчаць аб засяленні мясцінаў у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніцаў Калінкавічы вядомыя з XVI ст. як в. Валенкавічы Мазырскага павета Мінскага ваяводства ВКЛ, вялікакняская ўласнасць. Упершыню ўпамінаецца як вёска Каленкавічы Багрымавіцкага стараства ў акце рэвізіі Мазырскага павета 1560 г., прыводзіцца апісане межаў вёскі. У 1582 г. упамінаецца ў межавай справе паміж маёнткам Гарбавічы, які належаў Аскеркам, і Багрымавіцкім стараствам. 16 мая 1774 г. складзены акт размежавання вёсак Гулевічы і Каленкавічы. У 1778 г. цэнтр Каленкавіцкай парафіі; у вёсцы 25 хат.
З 1793 г., пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Рэчыцкага павета, да 1805 г. належала князю Шахоўскаму. У 1795 г. мястэчка Старыя Каленкавічы (35 двароў) і в. Новыя Каленкавічы, на паштовым тракце Бабруйск — Мазыр. У 1856 г. узведзены будынак Мікалаеўскай царквы (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1827 г.). У 1864 г. адкрытае народнае вучылішча. У 1866 г. налічвалася 100 двароў. Памешчык Галалобаў у 1876 г. меў у вёсцы 71 дзесяціну зямлі, крупарушку. Са здачай у эксплуатацыю ў 1886 г. чыгункі Лунінец — Гомель пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 г. мястэчка ў Дудзіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Былі 2 майстэрні па апрацоўцы скураў, завод колавай мазі, 27 лавак, 3 карчмы, 3 пастаялыя двары. У сяле Каленкавічы ў гэты час былі царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка. У 1916 г., калі закончылася будаўніцтва чыгункі Жлобін — Оўруч, Каленкавічы сталі важным транспартным вузлом. У красавіку 1917 г. створаны валасны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З красавіка 1919 г. у Рэчыцкім павеце Гомельскай губерні. З мая 1923 г. да красавіка 1924 г. цэнтр Каленкавіцкай воласці, у склад якой ўвайшлі тэрыторыі скасаваных Аўцюцевіцкай і Дудзіцкай валасцей. З ліпеня 1924 г. у складзе БССР. З 1925 горад. У 1924—1930 цэнтр раёна. У 1920—1930 гг. дзейнічала рамеснае таварыства, працавалі паравы млын з лесапільняй, бачарня, кузня, электрастанцыя, цагельня, ткацкая, шавецкая, кравецкая майстэрні, тэлефонная станцыя. З лютага 1938 г. у Палескай вобласці. З 1939 г. — цэнтр раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупаваныя нямецка-фашысцкімі войскамі. Найменне «Калінкавіцкіх» прысвоена 21-й часці і злучэнню. Адна з вуліц горада носіць імя генерала-палкоўніка П. А. Бялова, кавалерыйскі корпус якога ўдзельнічаў у вызваленні Калінкавічаў. Усталяваныя помнікі на брацкіх магілах, помнік-танк у гонар вызвалення горада, мемарыяльны знак на могілках ахвяраў фашызму. З студзеня 1954 г. у Гомельскай вобласці. У 1961 годзе на тэрыторыі знойдзены Калінкавіцкі скарб. З сакавіка 1963 г. горад абласнога падпарадкавання. Працуюць мясакамбінат, хлебазавод, фабрыкі мэблевая і побытавай хіміі, Палескі хімлясгас, камбінат хлебапрадуктаў, іншыя прадпрыемствы і ўстановы. У канцы 1993 г. у горадзе адкрытая царква ў імя Казанскай Багародзіцы. З 1994 г. працуе Калінкавіцкі краязнаўчы музей.
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2004 — 37,9 тыс. чал.; 2006 — 37,7 тыс. чал.; 2008 — 38,1 тыс. чал.; 2016 — 39 890 чал.[4]; 2017 — 40 315 чал.[2]
Эканоміка
Прадпрыемствы хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Дружба».
Культура
Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей.
Спорт
Вядомыя асобы
- Марыя Софія Ануфровіч-Плоская (1862—1922) — польская рэвалюцыянерка
- Віталь Міхайлавіч Воўк — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь у 2014—2018 гг.
- Пётр Альбінавіч Красачка (нар. у 1958) — вучоны ў галіне ветэрынарыі і жывёлагадоўлі
- Сямён Абрамавіч Ляльчук (1918—1941) — яўрэйскі паэт
- Раман Іванавіч Петрушэнка — беларускі спартсмен
- Барыс Ісаевіч Пурыс (нар. у 1937) — вучоны ў галіне гідрадынамікі
- Аркадзь Ліцмінавіч Пярцоўскі — беларускі хімік-аналітык
- Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч — беларускі пісьменнік
- Уладзімір Ільіч Сямашка — беларускі дзяржаўны дзеяч
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калінкавічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Калінкавічы на OpenStreetMap