Граматыка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Мовазнаўства; added Category:Граматыка using HotCat, афармленне
дапаўненне
Радок 1: Радок 1:
{{Значэнні|Граматыка}}
'''Грама́тыка''' — раздзел [[лінгвістыка|лінгвістыкі]], які займаецца вывучэннем і апісаннем будовы [[слова]]ў ([[словаўтварэнне]]) і словазмяненняў ([[Марфалогія мовы|марфалогія]]), відаў [[словазлучэнне|словазлучэнняў]] і тыпаў сказаў (сінтаксіс).

Версія ад 19:52, 15 верасня 2019

Грама́тыка — раздзел лінгвістыкі, які займаецца вывучэннем і апісаннем будовы словаў (словаўтварэнне) і словазмяненняў (марфалогія), відаў словазлучэнняў і тыпаў сказаў (сінтаксіс).

Сукупнасць правіл змены словаў і іх спалучэння ў сказы таксама завецца граматыкай; яна супрацьпастаўляецца слоўніку. Гэтае мноства правілаў (як і слоўнік) можа быць прадстаўлена ў выглядзе тэксту (апісальнага або навучальнага) (напрыклад: «Граматыка мовы …».) У граматыцы як навуцы вылучаюць:

  • гістарычную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэнні і сказы ў развіцці, праз параўнанне розных этапаў гісторыі мовы
  • апісальную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэнні і сказы ў сінхронным плане.

Тэрмін «граматыка» часам можа ўжывацца як эквівалентны тэрміну «марфалогія» .