Ірына Антонаўна Іода: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26: Радок 26:
У час [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі горада]] з сям’ёй жыла ў цэнтры [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскага прадмесця]]<ref name="sb">[https://www.sb.by/articles/shirokim-prospektom-shagaya.html Широким проспектом шагая]</ref>.
У час [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі горада]] з сям’ёй жыла ў цэнтры [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскага прадмесця]]<ref name="sb">[https://www.sb.by/articles/shirokim-prospektom-shagaya.html Широким проспектом шагая]</ref>.


{{цытата|Траецкае і Ракаўскае прадмесці я бачыла ў іх практычна даваенным, а значыць малазмененым стане. У Ракаўскім прадмесці на [[Вуліца Астроўскага (Мінск)|вуліцы Астроўскага]] ў доме № 16а па дыяганалі ад [[Мінскі хлебазавод № 1|хлебазавода]] на скрыжаванні з [[Хлебная вуліца (Мінск)|вуліцай Хлебнай]] я з мамай, бабуляй і малодшай сястрычкай пражыла ўсе гады акупацыі і яшчэ некаторы час, пакуль не вярнуўся з [[Савецка-японская вайна|японскага фронту]] бацька. Ракаўскае прадмесце цудам захавалася ў разбуральным шквале захопу і вызваленні Мінска. (…) Нашы дамы стаялі ў глыбіні двара на самым беражку схілу, каля спуску да [[Замкавая вуліца (Мінск)|Замкава]]й і [[Падзамкавая вуліца (Мінск)|Падзамкавай]] вуліц. Унізе на некаторым аддаленні ў першы год акупацыі праходзіла агароджа [[Мінскае гета|яўрэйскага гета]], і знаёмая дзяўчынка Міла, прабраўшыся пад дротам міма вартавых, забягала да нас чым-небудзь пажывіцца. У адну з начэй усіх яўрэяў вывезлі.
{{цытата|[[Траецкае прадмесце|Траецкае]] і Ракаўскае прадмесці я бачыла ў іх практычна даваенным, а значыць малазмененым стане. У Ракаўскім прадмесці на [[Вуліца Астроўскага (Мінск)|вуліцы Астроўскага]] ў доме № 16а па дыяганалі ад [[Мінскі хлебазавод № 1|хлебазавода]] на скрыжаванні з [[Хлебная вуліца (Мінск)|вуліцай Хлебнай]] я з мамай, бабуляй і малодшай сястрычкай пражыла ўсе гады акупацыі і яшчэ некаторы час, пакуль не вярнуўся з [[Савецка-японская вайна|японскага фронту]] бацька. Ракаўскае прадмесце цудам захавалася ў разбуральным шквале захопу і вызваленні Мінска. (…) Нашы дамы стаялі ў глыбіні двара на самым беражку схілу, каля спуску да [[Замкавая вуліца (Мінск)|Замкава]]й і [[Падзамкавая вуліца (Мінск)|Падзамкавай]] вуліц. Унізе на некаторым аддаленні ў першы год акупацыі праходзіла агароджа [[Мінскае гета|яўрэйскага гета]], і знаёмая дзяўчынка Міла, прабраўшыся пад дротам міма вартавых, забягала да нас чым-небудзь пажывіцца. У адну з начэй усіх яўрэяў вывезлі.


На процілеглым баку на рагу вуліц Хлебнай і Астроўскага стаяла паліцэйская ўправа, далей па вуліцы знаходзіўся кінатэатр (…) Каля кінатэатра заўсёды было людна, прадавалі самаробныя цукеркі, семечкі. За кінатэатрам размяшчаліся нейкія нямецкія службы і нават выставачная зала. А яшчэ ніжэй, бліжэй да [[Няміга (вуліца)|Няміг]]і, размяшчалася [[гестапа]]. Міма яго мы хутка прабягалі, баючыся пачуць крыкі і стогны з падвала. У тым месцы, дзе вуліца Астроўскага выходзіла на Нямігу, стаяў двухпавярховы будынак школы. Хадзіла я ў школу тыдні два, каб атрымаць даведку на хлебную картку. А сышла праз акно. Падчас уроку прычуўся шум, і настаўніца, адчыніўшы акно (гэта быў першы паверх), загадала нам бегчы. Пад'ехала машына забіраць старэйшых школьнікаў для {{нп5|Згон грамадзян СССР на працу ў Германію|адпраўкі на працу ў Германію|ru|Угон граждан СССР на работу в Германию}}<ref name="">Ирина Иодо, Ксения Хачатрянц. [https://ais.by/story/654 Аллюзии по поводу исторического центра Минска]. 21.10.2005 06:43</ref>.}}
На процілеглым баку на рагу вуліц Хлебнай і Астроўскага стаяла паліцэйская ўправа, далей па вуліцы знаходзіўся кінатэатр (…) Каля кінатэатра заўсёды было людна, прадавалі самаробныя цукеркі, семечкі. За кінатэатрам размяшчаліся нейкія нямецкія службы і нават выставачная зала. А яшчэ ніжэй, бліжэй да [[Няміга (вуліца)|Няміг]]і, размяшчалася [[гестапа]]. Міма яго мы хутка прабягалі, баючыся пачуць крыкі і стогны з падвала. У тым месцы, дзе вуліца Астроўскага выходзіла на Нямігу, стаяў двухпавярховы будынак школы. Хадзіла я ў школу тыдні два, каб атрымаць даведку на хлебную картку. А сышла праз акно. Падчас уроку прычуўся шум, і настаўніца, адчыніўшы акно (гэта быў першы паверх), загадала нам бегчы. Пад'ехала машына забіраць старэйшых школьнікаў для {{нп5|Згон грамадзян СССР на працу ў Германію|адпраўкі на працу ў Германію|ru|Угон граждан СССР на работу в Германию}}<ref name="">Ирина Иодо, Ксения Хачатрянц. [https://ais.by/story/654 Аллюзии по поводу исторического центра Минска]. 21.10.2005 06:43</ref>.}}

Версія ад 20:43, 23 верасня 2019

Ірына Антонаўна Іода
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1932(1932-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 2021(2021-01-23) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры (1987)
Член у
Горадабудаўнічыя праекты Генплан Мінска (1963)
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Ірына Антонаўна Іода (нар. 5 кастрычніка 1932, Менск) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (1987), прафесар (1988). Член Саюза архітэктараў СССР (1962), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і навуковых работнікаў будаўніцтва (1996), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1998).

Біяграфія

У час нямецкай акупацыі горада з сям’ёй жыла ў цэнтры Ракаўскага прадмесця[1].

" Траецкае і Ракаўскае прадмесці я бачыла ў іх практычна даваенным, а значыць малазмененым стане. У Ракаўскім прадмесці на вуліцы Астроўскага ў доме № 16а па дыяганалі ад хлебазавода на скрыжаванні з вуліцай Хлебнай я з мамай, бабуляй і малодшай сястрычкай пражыла ўсе гады акупацыі і яшчэ некаторы час, пакуль не вярнуўся з японскага фронту бацька. Ракаўскае прадмесце цудам захавалася ў разбуральным шквале захопу і вызваленні Мінска. (…) Нашы дамы стаялі ў глыбіні двара на самым беражку схілу, каля спуску да Замкавай і Падзамкавай вуліц. Унізе на некаторым аддаленні ў першы год акупацыі праходзіла агароджа яўрэйскага гета, і знаёмая дзяўчынка Міла, прабраўшыся пад дротам міма вартавых, забягала да нас чым-небудзь пажывіцца. У адну з начэй усіх яўрэяў вывезлі.

На процілеглым баку на рагу вуліц Хлебнай і Астроўскага стаяла паліцэйская ўправа, далей па вуліцы знаходзіўся кінатэатр (…) Каля кінатэатра заўсёды было людна, прадавалі самаробныя цукеркі, семечкі. За кінатэатрам размяшчаліся нейкія нямецкія службы і нават выставачная зала. А яшчэ ніжэй, бліжэй да Нямігі, размяшчалася гестапа. Міма яго мы хутка прабягалі, баючыся пачуць крыкі і стогны з падвала. У тым месцы, дзе вуліца Астроўскага выходзіла на Нямігу, стаяў двухпавярховы будынак школы. Хадзіла я ў школу тыдні два, каб атрымаць даведку на хлебную картку. А сышла праз акно. Падчас уроку прычуўся шум, і настаўніца, адчыніўшы акно (гэта быў першы паверх), загадала нам бегчы. Пад'ехала машына забіраць старэйшых школьнікаў для адпраўкі на працу ў Германію[ru][2].

"

Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, працавала інжынерам райкамунгаса ў г.п. Карма. У 1959 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, маючы ўжо трохгадовага сына[3].

Працавала ў інстытуце «Мінскпраект» (1959—1962); Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва (1981—1990); адначасова з 1968, пасля заканчэння аспірантуры, куды яе ўгаварыў паступіць А. П. Воінаў[3], у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (архітэктурны факультэт, кафедра «Горадабудаўніцтва», прафесар)[4]. Кандыдат архітэктуры (1968), дацэнт (1970)[5].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года, у 19801988 гадах член Упраўлення і член Рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў[5].

У 19821986 гадах член Белсаўпрафа БССР[5].

Дзейнасць

У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічала ў распрацоўцы шэрагу праектных матэрыялаў: генеральны план Мінска (1963), праекты забудовы жылых раёнаў і гарадскіх цэнтраў у Мінску (ПДП раёнаў па вул. Харкаўская, Апанскага, Залатая Горка (у той час раён Бондараўская — Высокая), В. Харужай[3]), Жлобіне, Слуцку, Брэсце, схемы і праекты раённай планіроўкі на тэрыторыі БССР[5], «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1975), «Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987)[4] і інш. Выконвала конкурсныя праекты па забудове Мінска і Брэста (адзначаны прэміямі)[5].

Нацыянальны каардынатар і кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы справаздачы пра чалавечае развіццё «Беларусь: Асяроддзе для чалавека» (ААН/ПРААН, 1996), член рэдакцыйных калегій перыядычных выданняў па архітэктуры; навуковы кансультант «Энцыклапедыі літаратуры i мастацтва Белapyci» (у 5 т., 19841987). Член увесь час дзеючых навукова-тэхнічных і мастацкіх саветаў у Беларусі[5].

У навуковых працах даследуе тэарэтычныя і метадалагічныя асновы горадабудаўніцтва, фарміраванне і развіццё сеткі населеных месцаў[4]. У вобласці тэорыі, практыкі і метадалогіі выкладання ў ВНУ, а таксама ў вобласці планіроўкі і забудовы населеных месцаў выканана каля 300 прац. Апублікавана ў адкрытым друку больш 180 прац (у тым ліку аўтар і сааўтар 9 кніг); выдадзена 14 навучальна-метадычных прац, сярод іх 4 падручнікі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы закона «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (1993), у распрацоўцы Горадабудаўнічай Хартыі СНД (1997), Горадабудаўнічай дактрыны Рэспублікі Беларусь (2003), у падрыхтоўцы дакладаў Ураду краіны. Удзельнічала ў падрыхтоўцы 7 прававых і нарматыўных дакументаў, у распрацоўцы больш 30 праектна-практычных прац, каля 40 справаздач па навукова-даследчых тэмах міжнароднага, саюзнага, рэспубліканскага і ведамаснага значэння. Узначальвала савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у вобласці архітэктуры (1996—2011). Асабіста падрыхтавала 10 кандыдатаў архітэктуры[5].


Узнагароды

Зноскі

  1. Широким проспектом шагая
  2. Ирина Иодо, Ксения Хачатрянц. Аллюзии по поводу исторического центра Минска. 21.10.2005 06:43
  3. а б в Ирина Антоновна Иодо: «Я как бы плыла по светлой реке судьбы»
  4. а б в Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  5. а б в г д е ё Иодо Ирина Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура

  • Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Іода Ірына Антонаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Иодо Ирина Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Кто есть кто: доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник / ред. кол. : М. И. Демчук [и д.р.]. — Мн. : Ураджай, 2000. — 164 с. [1]