Маскоўская дзяржава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Salain (размовы | уклад)
др Salain перайменаваў старонку Рускае царства у Маскоўскае царства па-над перасылкай: гістарычны факт
др Artsiom91 перайменаваў старонку Маскоўскае царства у Рускае царства па-над перасылкай
(Няма розніцы)

Версія ад 00:14, 25 верасня 2019

Гістарычная дзяржава
Рускае царства
руск.: Русское царство
Герб Рускага царства
[крыніца?]Сцяг Цара Маскоўскага з 1693[1]
Герб Рускага царства [крыніца?]
Сцяг Цара Маскоўскага з 1693[1]
Руская дзяржава ў      1500,      1600 і      1700.
Руская дзяржава ў      1500,      1600 і      1700.
< 
 >
1547 — 1721 гг.

Сталіца Масква (15471712)
Санкт-Пецярбург (17121721)
Мова(ы) руская
Афіцыйная мова царкоўнаславянская мова і руская
Рэлігія праваслаўе
Грашовая адзінка рубель[d]
Плошча у 1547 г. — 3 млн км²
у канцы XVII стагоддзя — 14,5 млн км².
Насельніцтва у канцы XVI стагоддзя — 5 млн
у 1640-я гг. — 7 млн
у 1670-я гг. — 11 млн
у 1719 годзе — 15 млн
Форма кіравання Саслоўна-прадстаўнічая манархія
Дынастыя 3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы)
1 кіраўнік па-за дынастыямі
Найбуйнейшыя гарады Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад
Валюта Рубель
Цар усяе Русі
 • 1547—1584 Іван IV Грозны (першы)
 • 1682—1721 Пётр I Вялікі (апошні, прыняў тытул імператара)
Пераемнасць
Вялікае Княства Маскоўскае
Расійская імперыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Расіі Гісторыя Расіі

Усходнія славяне, русы
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.)
Удзельная Русь (XII—XVI ст.)
Наўгародская дзяржава (1136—1478)
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389)
Маскоўскае княства (1263—1478)
Маскоўская дзяржава (1478—1721)
Расійская імперыя (1721—1917)
Расійская рэспубліка (1917)
Савецкая Расія (1917—1922)
СССР (1922—1991)
Расійская Федэрацыя (з 1991)

Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія
Партал «Расія»

Рускае царства[2], Маскоўская дзяржава, Руская цэнтралізаваная дзяржава, Масковія, Маскоўская Русь (руск.: Русское царство)[3][4] або ў візантыйскім варыянце Расійскае царства (руск.: Российское царство)[5][6][7]) (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава, якая існавала ў перыяд паміж 1547 і 1721 гг.[8][9] Назва «Расійскае царства» была афіцыйнай[9] назвай Расіі ў гэты гістарычны перыяд. Таксама афіцыйнай была назва рꙋсїѧ.

У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV Грозны быў каранаваны царом і прыняў поўны тытул: «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[10], пазней, з пашырэннем межаў Рускай дзяржавы, да тытула дадалося «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны валадар»[11].

Па тытулатуры Рускаму царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а яго пераемніцай стала Расійская імперыя[12][13][14]. У гістарыяграфіі таксама існуе традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой прынята гаварыць пра ўзнікненне адзінай і незалежнай цэнтралізаванай Рускай дзяржавы ў эпоху кіравання Івана III Вялікага. Ідэя аб'яднання рускіх земляў (у тым ліку тых, што апынуліся пасля мангольскага нашэсця ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы) і аднаўлення Старажытнарускай дзяржавы прасочвалася на працягу ўсяго існавання Рускай дзяржавы і перадалася ў спадчыну Расійскай імперыяй[15][16].

Тэрыторыя Рускага царства ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км²: на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе гранічыла з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых межаў. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чал. Поруч з маскавітамі таксама жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, мары, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. У ходзе захопніцкіх войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўскія акупанты неаднойчы гвалтоўна вывозілі да сябе значныя групы літвінаў (беларусаў). Літоўскія перасяленцы зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё тамтэйшага рамяства і духоўнай культуры.

Гісторыя

У 1547 Івана Грознага каранавалі як цара. У 1550-я ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (15581582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.

Пасля ўзыходжання на прастол Фёдара Іванавіча (15841598), апошняга з дынастыі Рурыкавічаў, у Рускім царстве надыйшоў г. зв. Смутны час. Адметнасцю панавання Барыса Гадунова (15981605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (16061612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць[17]. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавы (16091618), якая мела на мэце вярнуць Смаленск і іншыя гарады, падтрымаць прэтэндэнта на маскоўскі сталец Дзмітрыя-Самазванца I, з 1610 вялася, каб забяспечыць гэты сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Жыгімонтавічам. У 1613 на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (16131645), першага гаспадара з дынастыі Раманавых. Вайна Расійскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 скончылася для Масквы няўдала.

3 пачаткам панавання Аляксея Міхайлавіча (16451676) маскоўскі ўрад узяў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (16541667 мела для Літвы катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны і Левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Расійскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 16701671 на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)[18].

Адметнасцю панавання Фёдара Аляксеевіча (16761682), Соф'і Аляксееўны (16821689), Івана V Аляксеевіча (16821696), Пятра I (16821725) было павелічэнне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (17001721), у выніку якой да Рускага царства адыйшлі землі Балтыі, адбылося абвяшчэнне Расійскай імперыі (1721).

Дзяржаўны і палітычны лад

Дзяржаўна-палітычны лад Расійскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — Баярская дума.

У сярэдзіне XVIXVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах (руск.: уезд) намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.

Фіксацыя праўных нормаў Расійскай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550, Саборным улажэнні (1649).

Адукацыя і культура

Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 адбылося заснаванне першай вышэйшай навучальнай установы — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 выдалі выхадцы з Літвы І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Уваскрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVIXVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.

Гаспадарка

Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс праўнага афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.

Архітэктура

Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.

Зноскі

  1. Современная реконструкция — по Белавенец П. И. Флаг Царя Московского, хранившийся в кафедральном соборе города Архангельска с 1693 года // Бюллетень Управления геральдики Государственной архивной службы Российской Федерации, октябрь 1993. — Вып. № 1. — С. 3.
  2. Нацыянальны атлас Беларусі. – Мн., 2002. – 292 с.
  3. Костомаров Н. И., 2004, С. 340..
  4. Крымскае ханства — артыкул з Кругасвет
  5. Российский и русский // Справочно-информационный портал Грамота.ру − русский язык для всех (www.gramota.ru) (Праверана 15 студзеня 2014)
  6. Зимин А. А., Хорошкевич А. Л. Россия времени Ивана Грозного.м: Наука, 1982.
  7. Перевезенцев, С. В. Смысл русской истории.м: «Вече», 2004.
  8. «22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкам саборы цару Пятру I быў паднесены тытул „імператар“. Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень Расійскае царства афіцыйна ператварыліся ў Расійскую імперыю і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі краіны» Гл.: Агеева О. Г. Титул императора Петра I и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII в. // Межславянские взаимоотношения и связи. — М., 1999. — С. 5.
  9. а б Хорошкевич А. Л. 1993, C. 40..
  10. Хрестоматия по древней русской литературе / Сост. Н. К. Гудзий — м: Просвещение, 1973. — С. 296.
  11. Именной царский указ «О титулах царском и государевой печати», 1667. — цит. по Талина Г. В. Предисловие // Царская власть в XVII веке: титулование и положение // образовательный интернет-портал «Слово» (www.portal-slovo.ru) (Праверана 3 снежня 2013)
  12. Хорошкевич А. Л. 1993, Большой государственный герб Российской империи. Венцы и короны, скипетры и державы: «Смена внешних форм правления — сначала великое княжение, с 1547 года царство, с 1722 года империя — требовала и смены знаков власти, создания новых, переосмысления старых»..
  13. Культурология: Учебное пособие / Сост. и отв. ред. А. А. Радугин. — м: Центр, 2001. — 304 с. — ISBN 5-88860-046-6 — Гл. 2. — § 1.: «С 1547 года, с венчания Ивана IV на царство, Русь стала называться Россией. Официальное название страны — Российское государство, Россия».
  14. Перевезенцев С., д.и.н. Первый царь // Сайт Всеукраинского общественного объединения «Единое Отечество» (www.otechestvo.org.ua), 31.1.07.: «16 января 1547 года великий князь Иван IV Васильевич принял царский титул, а Московское великое княжество превратилось в Российское царство».
  15. Флоря Б. Н. Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.). — М: Индрик, 2010. — С. 10. — ISBN 978-5-91674-082-0.
  16. Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л. 1982.
  17. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 520.
  18. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 521.

Літаратура

Спасылкі