Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Налібакі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36: Радок 36:
|Commons = Church of Assumption of the Holy Virgin, Naliboki
|Commons = Church of Assumption of the Holy Virgin, Naliboki
}}
}}
'''Касцё{{націск}}л Унебаўзя{{націск}}цця Найсвяце{{націск}}йшай Па{{націск}}нны Мары{{націск}}і ''' — мураваны [[каталіцтва|каталіцкі]] храм у аграгарадку [[Налібакі (Стаўбцоўскі раён)|Налібаках]] [[Стаўбцоўскі раён|Стаўбцоўскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], помнік архітэктуры [[эклектыка (архітэктура)|эклектыкі]] з рысамі [[мадэрн]]а і [[неарэнесанс]]у, доўгі час лічыўся найвялікшым цагляным храмам Беларусі<ref name = "ref1"/>.
'''Касцё{{націск}}л Унебаўзя{{націск}}цця Найсвяце{{націск}}йшай Дзе{{націск}}вы Мары{{націск}}і ''' — мураваны [[каталіцтва|каталіцкі]] храм у аграгарадку [[Налібакі (Стаўбцоўскі раён)|Налібаках]] [[Стаўбцоўскі раён|Стаўбцоўскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], помнік архітэктуры [[эклектыка (архітэктура)|эклектыкі]] з рысамі [[мадэрн]]а і [[неарэнесанс]]у, доўгі час лічыўся найвялікшым цагляным храмам Беларусі<ref name = "ref1"/>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 20:03, 1 кастрычніка 2019

Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
53°45′29″ пн. ш. 26°28′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Стаўбцоўскі дэканат
Архітэктурны стыль мадэрн, неарэнесанс, эклектыка, позняе барока
Першае згадванне 1447 г.
Будаўніцтва 19351994 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000618шыфр 613Г000618
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцё́л Унебаўзя́цця Найсвяце́йшай Дзе́вы Мары́і  — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Налібаках Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі мадэрна і неарэнесансу, доўгі час лічыўся найвялікшым цагляным храмам Беларусі[1].

Гісторыя

Першы драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках, заснаваны ваяводам смаленскім Пятром Гедыгольдавічам, згадваецца ў 1447 годзе. Парафія, дзе на той час служыў пробашч Шукан, існуе з XV стагоддзя. У 1636 годзе канцлер вялікі літоўскі Альбрэхт Станіслаў Радзівіл фундаваў у мястэчку новы драўляны храм, які быў знішчаны падчас войнаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім царствам. Новы драўляны барочны касцёл збудавалі ў Налібаках толькі ў 1699 годзе[1].

За часамі, калі Налібакі ўваходзілі ў склад Польскай Рэспублікі, яшчэ існаваў старадаўні храм, аднак хутка ў ім перастала хапаць месца. Побач было вырашана паставіць новы мураваны касцёл, працы па ўзвядзенні якога пачаліся ў 1935 годзе[2] намаганнямі ксяндза Юзафа Байкі, які меў інжынерную адукацыю, і адмыслова створанага камітэта. Для пабудовы з мясцовай гліны выраблялася цэгла, дзейнічала піларама.

Да пачатку Другой сусветнай вайны былі ўзведзены толькі сцены храма. У 1943 годзе нацысты расстралялі ў Налібоцкай пушчы пробашча Юзафа Байку, а стары драўляны касцёл быў спалены. У недабудаваным стане новая святыня прастаяла да пачатку 1990-х гадоў, адзін час у ёй планавалася нават зрабіць саўгасны клуб. У 1990 годзе пад кіраўніцтвам новага ксяндза Мар’яна Шэршаня парафія была адроджана, працягнута ўзвядзенне касцёла, скончанае ў 1994 годзе. У будаўніцтве і аздабленні ўнутранай прасторы прымала ўдзел уся вёска, алтар распісваў мясцовы мастак. У тым жа годзе храм быў урачыста кансэкраваны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, аднак у парафіі ўшаноўваецца таксама і другі апякун — Святы Барталамей[3].

На тэрыторыі побач з касцёлам знаходзяцца могілкі, побач з самім будынкам размешчаны капліца, званіца, скульптурныя кампазіцыі. Агароджа разам з брамай захаваліся ад старадаўняга храма і датуюцца XIX стагоддзем[4]. У 2007 годзе будынак налібацкага касцёла быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі мадэрна і неарэнесансу[5], позняга барока[4]. Уяўляе з сабе трохнефавую бязвежавую базіліку з трансептам. Прамавугольны ў плане аб’ём храма пераходзіць у працяглую прамавугольную двухярусную апсіду з бакавымі сакрысціямі. Прыбудовы да бакавых фасадаў квадратных у плане крылаў трансепта і нартэкса пад вальмавымі дахамі ўносяць элемент асіметрыі ў кампазіцыю касцёла. Франтальны і алтарны фасады завершаны фігурнымі шчытамі з круглым акном-ружай па цэнтры. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі над імі і парнымі лапаткамі ў прасценках[5].

Будынак дасягае 40 метраў у даўжыню, 18 метраў у шырыню, вышыня цэнтральнага нефа складае 14 метраў. Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы магутнымі аркадамі на чатырохгранных устоях і перападам вышынь нефаў, перакрытых драўлянай бэлечнай столлю. Апсіда вылучана шырокім арачным прасветам, на першым пілоне ад яе навешана паўкруглая кафедра амбона. Над прытворам шырокай аркай падтрымана антрэсоль хораў[5]. У касцёле знаходзяцца 5 вялікіх і 5 маленькіх алтароў.

Капліца, размешчаная побач з касцёлам, пабудавана ў канцы XX стагоддзя, з’яўляецца помнікам народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным над трохвугольным франтонам фасада сігнатуркай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчаных ліштвах. Адзін са званоў на званіцы быў закапаны ў зямлю прыхаджанамі падчас вайны, іншы быў прывезены з Аўстраліі ўраджэнцамі Налібакаў[1].

Зноскі

  1. а б в Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, в. Налібакі (руск.). Стаўбцоўскі раённы выканаўчы каміэт. Праверана 30.09.2019.
  2. [https://catholic.by/3/kasciol/parishes/19-mma/3421-nalibaki-parafiya-unebauzyatstsya-najsvyatsejshaj-panny-maryi  Налібокі — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі] . Catholic.by (31 ліпеня 2017). Праверана 30.09.2019.
  3. Святлана Адамовіч.. Касцёл у Налібаках . Ave Maria № 3 (204) 2012. Праверана 30.09.2019.
  4. а б Налібакі (руск.). Vedaj.by — славутасці Беларусі. Праверана 30.09.2019.
  5. а б в Налібакі. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5., С. 254

Літаратура