Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 19:46, 12 кастрычніка 2019


Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага
(НТУУ «КПІ»)
укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського»
Арыгінальная назва укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського»
Заснаваны 1898
Рэктар Міхаіл Згуроўскі
Студэнты каля 25 000
Прафесары 430
Выкладчыкаў 3291
Узнагароды
ордэн Леніна
Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Сайт kpi.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» (укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського») — вышэйшая навучальная ўстанова інжынернага профілю, даследчы ўніверсітэт, заснаваны ў Кіеве ў 1898 годзе. На сённяшні дзень гэта самы вялікі ўніверсітэт Украіны па колькасці студэнтаў з шырокім спектрам спецыяльнасцяў і спецыялізацый для падрыхтоўкі спецыялістаў па тэхнічных і гуманітарных навуках.

Гісторыя

Кіеўскі політэхнічны інстытут быў створаны ў 1898 годзе ў складзе чатырох аддзяленняў: механічнага, інжынернага, сельскай гаспадаркі і хімічнага.

Першым дырэктарам КПІ 30 студзеня 1898 года быў прызначаны прафесар Віктар Львовіч Кірпічоў.

Навукова-метадычную дапамогу ў час станаўлення інстытута прадаставілі прадстаўнікі русcкой навукі, такія як Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў, Мікалай Ягоравіч Жукоўскі, Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны КПІ быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе функцыянаваў у складзе Сярэднеазіяцкага індустрыяльнага інстытута.

Пасля таго, як Украіна здабыла незалежнасць, указам прэзідэнта Украіны №289/95 ад 8 красавіка 1995 года «Аб Кіеўскім політэхнічным інстытуце" яму быў прысвоены статус Нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Украіны.

Загадам Міністра адукацыі і навукі Украіны ад 17 жніўня 2016 года №992 "Аб прысваенні імя Нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Украіны" Кіеўскі політэхнічны інстытуту было прысвоена імя яго былога студэнта, выбітнага авіяканструктара ХХ стагоддзя Ігара Сікорскага.[1]

Структура інстытута

Кіеўскі політэхнічны інстытут мае ў сваём складзе наступныя структурныя адзінкі[2]:

Інстытуты

  • Інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу - ІПСА
  • Вучэбна-навуковы Інстытут тэлекамунікацыйных сістэм - ІТС
  • Выдавецка-паліграфічны інстытут - ВПІ
  • Інстытут энергазберажэння і энергаменеджменту - ІЭЭ
  • Інстытут спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі - ІССАІ
  • Механіка-машынабудаўнічы інстытут - ММІ
  • Фізіка-тэхнічны інстытут - ФТІ

Факультэты

  • Зварачны факультэт - ЗФ
  • Інжынерна-фізічны факультэт - ІФФ
  • Інжынерна-хімічны факультэт - ІХФ
  • Прыборабудаўнічы факультэт - ПФ
  • Радыётэхнічны факультэт - РТФ
  • Цеплаэнергетычны факультэт - ЦЭФ
  • Факультэт біямедыцынскай інжынерыі - ФБМІ
  • Факультэт біятэхналогіі і біятэхнікі - ФБТ
  • Факультэт электраэнергатэхнікі і аўтаматыкі - ФЭА
  • Факультэт электронікі - ФЭЛ
  • Факультэт інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі - ФІВТ
  • Факультэт лінгвістыкі - ФЛ
  • Факультэт менеджменту і маркетынгу - ФММ
  • Факультэт сацыялогіі і права - ФСП
  • Факультэт прыкладной матэматыкі - ФПМ
  • Фізіка-матэматычны факультэт - ФМФ
  • Хіміка-тэхналагічны факультэт - ХТФ
  • Агульны Ўкраіна-нямецкі факультэт машынабудавання - АУНФМ

Навуковыя падраздзялення

  • Навукова-тэхнічная бібліятэка
  • Дзяржаўны політэхнічны музей
  • Вучоны Савет
  • Навуковы парк "Кіеўская політэхніка"
  • Навукова-тэхнічнага аб'яднанне "КПІ-Тэлекам"

Іншыя Структурныя Падраздзяленні

  • Інстытут маніторынгу якасці адукацыі - ІМЯА
  • Вучэбна-метадычны комплекс «Інстытут паслядыпломнай адукацыі» - ВМК "ІПА"
  • Цэнтр міжнароднай адукацыі - ЦМА
  • Кафедра ваеннай падрыхтоўкі - КВП
  • Філіял у горадзе Славутыч
  • Політэхнічны ліцэй
  • Тэхнічны ліцэй

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Зноскі

  1. Гісторыя
  2. Спіс структурных адзінак КПІ