Гродзенскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) →Гаспадарчае асваенне: дапаўненне |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Гродзенскае ўзвышша (2001).svg|thumb|Гродзенскае ўзвышша]] |
[[Файл:Гродзенскае ўзвышша (2001).svg|thumb|Гродзенскае ўзвышша]] |
||
'''Гродзенскае ўзвышша''' |
'''Гродзенскае ўзвышша''' — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання [[Беларуская града|Беларускай грады]]. |
||
== Геаграфічнае становішча == |
== Геаграфічнае становішча == |
||
Займае частку [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]] з г. [[Гродна]]. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізінай]], на поўдні — з [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім узвышшам]]. На захадзе адгор’і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]], дзе вядомы пад назвай '''Саколкаўскае ўзвышша'''. На ўсходе мяжуе са [[Скідзельская нізіна|Скідзельскай нізінай]].<ref name="ГВ">[http://gidra1.ru/index/0-6 Гродненская краевая ледниковая возвышенность] {{ref-ru}}</ref> Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247 м над узроўнем мора. Працягласць з поўначы на поўдзень 70 км, з захаду на ўсход — каля 40 км.<ref name="ГВ"/> |
Займае частку [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]] з г. [[Гродна]]. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізінай]], на поўдні — з [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім узвышшам]]. На захадзе адгор’і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]], дзе вядомы пад назвай '''Саколкаўскае ўзвышша''' ({{lang-pl|Wzgórza Sokólskie}}). На ўсходе мяжуе са [[Скідзельская нізіна|Скідзельскай нізінай]].<ref name="ГВ">[http://gidra1.ru/index/0-6 Гродненская краевая ледниковая возвышенность] {{ref-ru}}</ref> Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247 м над узроўнем мора. Працягласць з поўначы на поўдзень 70 км, з захаду на ўсход — каля 40 км.<ref name="ГВ"/> |
||
== Рэльеф == |
== Рэльеф == |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Геаграфія Гродзенскай вобласці]] |
Версія ад 19:53, 16 кастрычніка 2019
Гродзенскае ўзвышша — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады.
Геаграфічнае становішча
Займае частку Гродзенскай вобласці Беларусі з г. Гродна. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Нёманскай нізінай, на поўдні — з Ваўкавыскім узвышшам. На захадзе адгор’і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю Польшчы, дзе вядомы пад назвай Саколкаўскае ўзвышша (польск.: Wzgórza Sokólskie). На ўсходе мяжуе са Скідзельскай нізінай.[1] Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247 м над узроўнем мора. Працягласць з поўначы на поўдзень 70 км, з захаду на ўсход — каля 40 км.[1]
Рэльеф
У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі ледавікі не менш як чатырох зледзяненняў. Вылучаюцца асобныя канцова-марэнныя грады — Капцёўская, Магілянская, Кулеўская, Дуброўская і іншыя. Сустракаюцца марэнныя раўніны (Індурская і Раціцкая, вышыня 180—210 м) і плато. На ўсходзе ўзвышша праходзіць даліна прарыву Нёмана.
Гродзенскае ўзвышша мае пераважна хвалістую паверхню з невялікімі ўзгоркамі-астанцамі. Найбольшая вышыня 247 м (за 12 км на поўдзень ад Гродна), над урэзам Нёмана прыўзнята на 157 м. На ўскраінах пашыраны буйны ўзгорыста-ўвалісты рэльеф з амплітудай вышынь да 20—25 м. Града прарэзана шырокай далінай Нёмана і яго прытока Ласосны, да якой з усходу каля Гродна падыходзіць больш вузкая даліна прарыву Нёмана (шырыня рэчышча 50—100 м), што ўтварылася на ўчастку марэннага завалу ледавіковай лагчыны і прадаліны Нёмана старажытнымі ледавікамі. Па берагах даліны глыбокія яры (равы), адзін з якіх — Калодзежны Роў аб’яўлены помнікам прыроды. Будова даліны Нёмана складаная, вылучаюцца верхняя і 8 лакальных тэрас, 3 поймавыя ўзроўні.
Уздзеянне бярэзінскага ледавіка на подсцільныя пароды прывяло да ўзнікнення каля Гродна вялікіх ледавіковых лагчын з адзнакамі днішча да −167,5 м, магутных мелавых гляцыядыяліраў і буйных адорвеняў. Канчатковае фарміраванне канцова-марэнных град (Капцёўскай, Магілянскай, Кулеўскай, Дуброўскай і інш.) адбылося ў сярэднім антрапагене ў час дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Паўночная і паўночна-заходняя часткі ўзвышша — маламагутныя краявыя ўтварэнні (камы) паазерскага ледавіка.
Флора
Лясы хваёвыя са значнай прымешкай дубу, клёну, ясеню, ліпы. У даліне Нёмана на схілах буйных яраў растуць барбарыс, глог, шыпшыннік, у поймах рэчак — вярба, бяроза, вольха.
Гаспадарчае асваенне
Глебы на ўзвышшы пераважна дзярнова-падзолістыя[2]. Пад раллёй каля 40 %, пад лесам 9 % тэрыторыі[2]. Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.
Зноскі
- ↑ а б Гродненская краевая ледниковая возвышенность (руск.)
- ↑ а б Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 243. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Літаратура
- Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 56—57.
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 243. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.