Вышаград: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Прага using HotCat
Радок 43: Радок 43:
[[Катэгорыя:З’явіліся ў X стагоддзі]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў X стагоддзі]]
[[Катэгорыя:X стагоддзе ў Празе]]
[[Катэгорыя:X стагоддзе ў Празе]]
[[Катэгорыя:Вышаград| ]]

Версія ад 02:10, 17 кастрычніка 2019

Ратонда св. Марціна ў Вышаградзе. XI стагоддзе

Вы́шаград (чэшск.: Vyšehrad) — старажытная крэпасць (замак) і гістарычны раён Прагі. Размешчаны на ўзгорку над Влтавай на поўдзень ад цэнтра горада.

Крэпасць узведзена ў X стагоддзі. Традыцыйна лічыцца адным з першых цэнтраў чэшскай дзяржавы да ўзнікнення пабудаванага Пржэмыславічамі княжацкага Пражскага Града (пар. горад і Вышгарад у Кіеве, дзяцінец і Рурыкава гарадзішча ў Ноўгарадзе і іншыя падобныя «двайныя сістэмы» ў славянскіх гарадах). Лічылася раўнапраўнай з Пражскім Градам каралеўскай рэзідэнцыяй да часоў Карла IV (XIV стагоддзе). У 1420 узята гусітамі пад камандаваннем Яна Жыжкі. У межах горада з 1883.

У Вышаградзе размешчаныя гатычны сабор Свв. Пятра і Паўла, рэшткі старажытнай раманскай базілікі, а таксама найстарэйшы будынак Прагі — раманская ратонда Св. Марціна XI стагоддзя. Вышаградскія могілкі — месца пахавання знакамітых дзеячаў Чэхіі.

На Метрамосце, які вядзе на ўзгорак, размешчаная станцыя метро «Вышаград».

Глядзіце таксама

Шаблон:Замкі Чэхіі