Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Граўжышкі): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
картка пустая |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Храм |
|||
⚫ | |||
|Тып храма = |
|||
|Беларуская назва = Касцёл Святога Андрэя Баболі |
|||
|Арыгінальная назва = |
|||
⚫ | |||
|Подпіс выявы = Касцёл, 1930 |
|||
|Шырыня выявы = |
|||
|Сучасны статус = |
|||
|Краіна = |
|||
|Назва месцазнаходжання = |
|||
|Месцазнаходжанне = |
|||
|lat_dir = N|lat_deg = |lat_min = |lat_sec = |
|||
|lon_dir = E|lon_deg = |lon_min = |lon_sec = |
|||
|region = BY |
|||
|CoordScale = 1000 |
|||
|На карце = |
|||
|Канфесія = [[Каталіцызм]] |
|||
|Епархія = |
|||
|Ордэнская прыналежнасць = |
|||
|Тып будынка = |
|||
|Архітэктурны стыль = |
|||
|Аўтар праекта = |
|||
|Будаўнік = |
|||
|Заснавальнік = |
|||
|Першае згадванне = |
|||
|Падстава = |
|||
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}} |
|||
|Скасаваны = |
|||
|Пачатак будаўніцтва = |
|||
|Заканчэнне будаўніцтва = |
|||
|Прыбудоўкі = |
|||
|Рэліквіі = |
|||
|Стан = дзейнічае |
|||
|Сайт = |
|||
|Commons = |
|||
}} |
|||
'''Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла''' — [[каталіцтва|рымска-каталіцкі]] храм, які існаваў у в. [[Граўжышкі]] ([[Ашмянскі раён]] Гродзенскай вобл.). |
'''Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла''' — [[каталіцтва|рымска-каталіцкі]] храм, які існаваў у в. [[Граўжышкі]] ([[Ашмянскі раён]] Гродзенскай вобл.). |
||
Радок 18: | Радок 53: | ||
* {{radzima|6401}} |
* {{radzima|6401}} |
||
* [http://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2609%3A20-360&catid=12%3Aparafii-i-swiatynie&Itemid=430&lang=by slowo.grodnensis.by] |
* [http://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2609%3A20-360&catid=12%3Aparafii-i-swiatynie&Itemid=430&lang=by slowo.grodnensis.by] |
||
{{Без карткі|Храм}} |
|||
[[Катэгорыя:Граўжышкі]] |
[[Катэгорыя:Граўжышкі]] |
||
[[Катэгорыя:Касцёлы Ашмянскага раёна]] |
[[Катэгорыя:Касцёлы Ашмянскага раёна]] |
Версія ад 21:39, 19 кастрычніка 2019
Славутасць | |
Касцёл Святога Андрэя Баболі | |
---|---|
| |
54°19′47″ пн. ш. 25°50′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Першае згадванне | XVII стагоддзе |
Дата скасавання | 2009 |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — рымска-каталіцкі храм, які існаваў у в. Граўжышкі (Ашмянскі раён Гродзенскай вобл.).
Гісторыя
Касцёл пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла заснаваны каля 1495 ці трошкі пазней — у XVI ст. У 1503 Мікалай Бутрым, уладальнік маёнтка, упрыгожыў інтэр’ер святыні. У 1510 сп. Ядзвіга, дачка шляхціца Юрыя Юхновіча, павялічыла пачатковы фундуш. У 1547 касцёльны фундуш павялічыла Ядзвіга Зяновіч. У 1650 на сродкі Яўстафія Кердзея, род якіх валодаў Граўжышкамі з 1641, быў узведзены новы касцёл. Аднак, мяркуючы па фотаздымках ХХ ст., гэтая святыня змяняла знешні выгляд і пазней — у XVIII, XIX, ХХ стагоддзях. У першай палове ХIХ ст. пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа.
У сярэдзіне ХХ ст. касцёл уяўляў сабою прамавугольны ў плане аб’ём са слаба выяўленым трансептам і шырокай падоўжанай пяціграннай апсідай, фланкаванай дзвюма невялікімі сакрыстыямі. Галоўны фасад, магчыма, калісьці быў дзвюхвежавы, але пры канцы ХIХ ст. яго завяршаў трохвугольны франтон пад невялікай вежачкай накшталт сігнатуркі. Кампазіцыя храма, вертыкальна ашаляваная і ўмацаваная вертыкальнымі сцяжкамі, накрывалася адзіным двухсхільным гонтавым дахам. Інтэр’ер упрыгожвалі тры барочныя алтары і прэзбітэрый. Яны былі перакрыты адзіным люстраным скляпеннем, якое падтрымлівалі дзве калоны, утвараючы бакавыя навы пад плоскай столяй. Папярочная бэлька ў праёме прэзбітэрыя была ўпрыгожана разьбяным рэнесансным арнаментам у выглядзе вінаграднай галінкі. Касцёльны ўчастак абгароджаны бутавым мурам з цаглянай брамай, у правым вугле агароджы змешчана трох’ярусная драўляная званіца.
Перад II Сусветнай вайной граўжышская парафія налічвала амаль 5500 вернікаў. У 1951 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі і прыстасаваны пад стайню, потым пад збожжасховішча. Апошні ксёндз быў арыштаваны. З часам храм ператварыўся ў руіны, аднак быў аб’яўлены помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі барока.
Касцёл у Граўжышках знаходзіўся ў аварыйным стане, у пачатку 2000-х гадоў пацярпеў у пажары, быў зруйнаваны ў сакавіку 2009 года.
У 1990-х гады парафія адрадзілася. У 1992 годзе перад мясцовымі могілкамі пабудаваны новы невялікі касцёл з сілікатнай цэглы і асвечаны пад тытулам Маці Божай Ружанцовай. Гэты абраз, які некалі займаў цэнтральнае месца ў галоўным алтары ў старым касцёле, сёння ўсталяваны над алтаром. Таксама ў новым касцёле змешчаны канфесіяналы, лаўкі і табернакулюм са старой святыні. А ролю званіцы выконвае пакуль што старая званіца (трэці ярус страчаны) на старым месцы.