Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 102: Радок 102:


[[29 кастрычніка]] [[2019]] года адбыло пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра. Напярэдадні пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «[[цемрашальства|цемрашальскіх]] поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў). На пасяджэнне былі запрошаныя тыя сябры, што выступалі супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, сам Севярынец запрошаны не быў. Рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. Большасць сябраў Рады не пагадзіліся з прапановай новаабранай старшыні [[Святлана Алексіевіч|Святланы Алексіевіч]] аб часовым прыпыненні сяброўства, альбо аб перанясенні разгляду на [[31 кастрычніка]], бо на 29 кастрычніка выпала [[ноч расстраляных паэтаў|«ноч расстраляных паэтаў»]] — гадавіна забойства ў [[1937]] годзе больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час [[сталінскія рэпрэсіі|сталінскіх рэпрэсій]]. Рашэнне агучыла Алексіевіч<ref name="дубль2"/>:
[[29 кастрычніка]] [[2019]] года адбыло пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра. Напярэдадні пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «[[цемрашальства|цемрашальскіх]] поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў). На пасяджэнне былі запрошаныя тыя сябры, што выступалі супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, сам Севярынец запрошаны не быў. Рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. Большасць сябраў Рады не пагадзіліся з прапановай новаабранай старшыні [[Святлана Алексіевіч|Святланы Алексіевіч]] аб часовым прыпыненні сяброўства, альбо аб перанясенні разгляду на [[31 кастрычніка]], бо на 29 кастрычніка выпала [[ноч расстраляных паэтаў|«ноч расстраляных паэтаў»]] — гадавіна забойства ў [[1937]] годзе больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час [[сталінскія рэпрэсіі|сталінскіх рэпрэсій]]. Рашэнне агучыла Алексіевіч<ref name="дубль2"/>:
{{цытата|Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэньне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца. Калі эліта бездапаможная, нам трэба станавіцца нейкай сілай.}}
{{цытата|Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэнне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца. Калі эліта бездапаможная, нам трэба станавіцца нейкай сілай.}}


Павал Севярынец палічыў, што ягонае выключэнне ў «Дзень расстраляных паэтаў» невыпадковым<ref name="дубль2">[https://www.svaboda.org/a/30242575.html Нэрвы, спрэчкі і сьлёзы. Як Севярынца выключалі з ПЭН-цэнтру]</ref>:
Павал Севярынец палічыў, што ягонае выключэнне ў «Дзень расстраляных паэтаў» невыпадковым<ref name="дубль2">[https://www.svaboda.org/a/30242575.html Нэрвы, спрэчкі і сьлёзы. Як Севярынца выключалі з ПЭН-цэнтру]</ref>:

Версія ад 11:46, 31 кастрычніка 2019

Беларускі ПЭН-цэнтр
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі саюз пісьменнікаў[d]
Рыгор Іванавіч Барадулін[1], Васіль Быкаў[1], Лявон Пятровіч Баршчэўскі[1], Уладзімір Пракопавіч Някляеў[1], Андрэй Хадановіч[1], Таццяна Нядбай[1] і Святлана Алексіевіч[1]
Заснаванне
Дата заснавання 1989
pen-centre.by

Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.

Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 года на Сусветным кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.

ПЭН-цэнтр аб'яднанне прафесійных літаратараў, створаны з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.

Прэзідэнты

Праграмы

Літаратурныя прэміі

У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.

Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца, Літаратурнай прэміі «Дэбют» і літаратурнай прэміі Цёткі.

Пісьменнікі ў зняволенні

З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.

Пісьменнікі ў выгнанні

Праграма працуе на падтрымку пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні, і была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.

Лінгвістычнае права

Беларускі ПЭН-цэнтр самым актыўным чынам удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».

Крытыка

У 2015 годзе пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтру заявілі літаратары Алесь Аркуш і Вінцэсь Мудроў. Паводле слоў Алеся Аркуша знаходзіцца ў складзе гэтай арганізацыі, значыць «даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна», бо «з сябрамі арганізацыі ніхто не раіцца», ніхто не цікавіцца іх меркаваннем па тым ці іншым пытанні[2], а сам ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам «ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца»[3]. Дадатковай прычынай паслужыла заява ПЭН-цэнтру пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. Па падобнай прычыне пакінуў арганізацыю і пісьменнік Сяргей Дубавец[2]. Таксама пакінуў арганізацыю і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі[3]. Пасля заявы пра «дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў» пакінуў арганізацыю і драматург Юры Станкевіч, які патлумачыў прычыну свайго сыходу яшчэ і тым, што ён стаў членам ПЭН-цэнтра, калі «арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі. А потым прыйшлі "эпігоны", набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае»[4].

У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цэрымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцындэнту паэт Алесь Плотка, які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[5].

Існуюць праблемы і з іншай літаратурнай прэміяй, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам — «Прэмія Цёткі». Так, у спіс намінантаў могуць не трапіць калектыўныя зборнікі з вялікай колькасцю аўтараў альбо мастакоў, хаця дадзены выпадак нідзе не прапісаны, а ў Палажэнні аб прэміі згодна п. 1.3. наадварот, нават гаворыцца, што «ў выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі кнігі-пераможцы». Пры гэтым арганізатары спасылаюцца на тое, што журы можа прымаць рашэнні аб прыняцці кнігі да разгляду ў прэміі згодна з уласным меркаваннем[6].

Скандал з выключэннем Паўла Севярынца

З 2014 года Павел Севярынец, які быў прыняты за кнігу «Лісты з лесу» ў 2007 годзе, калі адбываў пакаранне «хіміяй» у Малым Сітне, прынцыпова не плаціў членскія ўнёскі ў Беларускі ПЭН-Цэнтр, аргументуючы гэта тым, што ён хрысціянін і не бачыць для сябе магчымасці падтрымліваць, у тым ліку фінансава, мерапрыемствы, звязаныя з прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця пад эгідай арганізацыі. 15 студзеня 2019 года ён быў выключаны з арганізацыі[7], але паведамлена пра выключэнне яму было толькі ў красавіку[8]. Як прызнавалася Таццяна Нядбай, рашэнне было складаным і не было адзінагалосным, абмяркоўвалася цягам некалькіх сустрэч Рады[7]. Апроч Севярынца, за няплату ўнёскаў з цэнтра выключылі таксама Глеба Лабадзенку і Сяргея Шапрана[9].

22 кастрычніка 2019 года Севярынец заявіў, што Беларускі ПЭН-цэнтр захапілі радыкальныя адэпты культурнага марксізму[ru], якія на дух не пераносяць хрысціян і займаюцца прапагандай ЛГБТ[9]. Заснавальнікам «лявацкага гнязда», на ягоную думку, стаў літаратар Андрэй Хадановіч, яго памагатым — Павел Анціпаў (брат Ніка Анціпава, заснавальніка ЛГБТ-сайта Makeout.by), да іх жа прылічыў Анку Упалу, Уладзіміра Лянкевіча і масона Сяргея Дубаўца[10]. Палітык абвінаваціў кіраўніцтва цэнтра ў тым, што яны не прынялі шасцярых літаратараў у свой склад, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі, у тым ліку Яўгена Зубовіча, Паўла Булатага, Алеся Гелагаева, Уладзіміра Бруя, Антонія Бокуна, Ганну Станіславенку[9].

26 кастрычніка 2019 года на з’ездзе Беларускага ПЭН-цэнтра ў Палацы мастацтва была разгледжана заява Паўла Севярынца, які сплаціў унёскі і прасіў яго аднавіць у сяброўстве. Ён заявіў, што свой што ліст пісаў эмацыйна, але ідэалогію фемінізму, гендара, гей-прапаганду лічыць шкоднымі[11]. 27 з 59 зарэгістраваных на сходзе ўдзельнікаў (т.б. менш за палову) прагаласавалі супраць вяртання Севярынца ў члены ПЭН-цэнтра, рашэнне Рады аб яго выключэнні было адменена. Па ўспамінах прысутных, фармулёўкі галасавання некалькі разоў мяняліся вядучым сходу Лявонам Баршчэўскім і былі даволі складанымі, што прывяло да блытаніны і неразумення, за што галасуюць. У зале падняўся крык, незадаволеныя запатрабавалі перагаласавання, але Баршчэўскі заявіў, што гэта не прадугледжана статутам. Перакладчык Ігар Крэбс заявіў Севярынцу, што «гэта вайна! Вы яе зараз бачыце. Вы прывялі свой батальён на вайну, а не на стваральную працу». Людзі пачалі пакідаць залу, здымаючы сваю рэгістрацыю. Пасля частка незадаволеных вярнулася ў залу[12].

Алесь Бяляцкі прапанаваў стабілізаваць ПЭН старымі праверанымі кадрамі, Уладзімір Арлоў выступіў з прапановай выбраць старшынёй Святлану Алексіевіч. Таццяна Нядбай узяла самаадвод і адмовілася абірацца на пасаду кіраўніка арганізацыі, у безальтэрнатыўным галасаванні перамагла Алексіевіч[12].

У той жа дзень пісьменнік Альгерд Бахарэвіч заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-центра. У расколе Беларускага ПЭН-центра ён абвінаваціў Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага і іншых, хто выступіў за тое, каб вярнуць сяброўства ў арганізацыі Паўлу Севярынцу[13]:

" Беларускага ПЭНа больш няма [...] Вы ператварылі яго ў пасмешышча. Я з ПЭНу выходжу, а са мной яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Выдатнае дасягненне. Ура! "

29 кастрычніка 2019 года адбыло пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра. Напярэдадні пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў). На пасяджэнне былі запрошаныя тыя сябры, што выступалі супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, сам Севярынец запрошаны не быў. Рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. Большасць сябраў Рады не пагадзіліся з прапановай новаабранай старшыні Святланы Алексіевіч аб часовым прыпыненні сяброўства, альбо аб перанясенні разгляду на 31 кастрычніка, бо на 29 кастрычніка выпала «ноч расстраляных паэтаў» — гадавіна забойства ў 1937 годзе больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час сталінскіх рэпрэсій. Рашэнне агучыла Алексіевіч[14]:

" Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэнне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца. Калі эліта бездапаможная, нам трэба станавіцца нейкай сілай. "

Павал Севярынец палічыў, што ягонае выключэнне ў «Дзень расстраляных паэтаў» невыпадковым[14]:

" Каля рэстарацыі «Поедем-поедим» за паўтара года нам таксама часта кідалі ў твар: «Мало вас стрелялі!» «Выключыць», выдаліць, выціснуць хрысціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імперыяй не ўдалося. "

Зноскі

  1. а б в г д е ё https://pen-centre.by/en/pen.html Праверана 3 жніўня 2021.
  2. а б Анна Шайкоўская. Беларускі ПЭН-цэнтр скалануў скандал. Беларускае Радыё Рацыя (20 красавіка 2017). Праверана 8 сакавіка 2018.
  3. а б Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал. Еўрарадыё (12 сакавіка 2015). Праверана 8 сакавіка 2018.
  4. Пісьменнік Юры Станкевіч выходзіць з ПЭН-цэнтра. Наша Ніва (19 сакавіка 2015). Праверана 8 сакавіка 2018.
  5. Настасся Салановіч. Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў. БелаПАН (24 сакавіка 2016). Праверана 8 сакавіка 2018.
  6. Алег Грушэцкі. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў. Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  7. а б Севярынца выключылі з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў. А ён вінаваціць арганізацыю ў гей-прапагандзе
  8. https://belisrael.info/?p=19212
  9. а б в «Гей-лобі і марксісты»: Павал Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтар у «ганеньні на хрысьціян». Што там адказалі
  10. Культурны марксізм і яго камісары
  11. Зьезд аднавіў сяброўства Сяргея Шапрана, Сямёна Букчына і Паўла Севярынца ў ПЭН-Цэнтры
  12. а б ПЭН-ГЕЙт: вяртанне блуднага Севярынца насуперак «культурным марксістам»
  13. Бахарэвіч выходзіць з беларускага ПЭНу: «Са мной некалькі дзясяткаў чалавек»
  14. а б Нэрвы, спрэчкі і сьлёзы. Як Севярынца выключалі з ПЭН-цэнтру

Спасылкі