Змены

Jump to navigation Jump to search
Павал Севярынец палічыў, што ягонае выключэнне ў «Дзень расстраляных паэтаў» невыпадковае<ref name="дубль2">[https://www.svaboda.org/a/30242575.html Нэрвы, спрэчкі і сьлёзы. Як Севярынца выключалі з ПЭН-цэнтру]</ref>:
{{цытата|Каля рэстарацыі [[Поедем-поедим|«Поедем-поедим»]] за паўтара года нам таксама часта кідалі ў твар: «Мало вас стрелялі!» «Выключыць», выдаліць, выціснуць хрысціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імперыяй не ўдалося.}}
 
На паседжанні Рады ПЭН-цэнтра ганаровы старшыня [[Лявон Баршчэўскі]] падаў заяву на выхад з арганізацыі, назваўшы асноўнымі матывамі тое, што ягонае знаходжанне ў Радзе будзе псаваць прыняцце рашэнняў, а таксама што ён абураны тым, што Рада яго не абараніла ад хамскіх выказванняў [[Яўген Ліпковіч|Ліпковіча]] ў прэсе на ягоны адрас, звязаныя з тым, як ён вёў сход, і іншай дзейнасцю ў рамках арганізацыі<ref name="svabodaБаршчэўскі">[https://www.svaboda.org/a/30243767.html Ганаровы старшыня ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі патлумачыў, чаму выйшаў з арганізацыі]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=240261 Баршчэўскі: Вы сур’ёзна лічыце пакуты ЛГБТ-супольнасці больш суровымі за пакуты Севярынца ў турмах?]</ref>.
 
[[30 кастрычніка]] [[2019]] года Беларускі ПЭН-цэнтр апублікаваў незалежную экпертызу адкрытага ліста Паўла Севярынца «Культурны марксізм і яго камісары», звернутага да сяброў арганізацыі напярэдадні з’езда арганізацыі [[26 кастрычніка]]. Экпертыза была праведзена Віялетай Ермаковай з арганізацыі «Журналісты за талерантнасць». У экспертызе гаварылася, што непасрэдна ў тэксце дыскрымінуецца толькі [[ЛГБТ-супольнасць |супольнасць ЛГБТК+]], Севярынец мяркуе, што абарона правоў гэтай супольнасці не ўласцівая беларусам і навязаная звонку, гома- і бісексуальныя стасункі ненатуральныя і амаральныя, а з’яўленне ЛГБТК+ у публічнай прасторы непажаданае<ref name="euroradio3">[https://euroradio.fm/pen-centr-apublikavau-ekspertyzu-lista-paula-sevyarynca ПЭН-цэнтр апублікаваў экспертызу ліста Паўла Севярынца]</ref>.

Навігацыя