Леў Данілавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
афармленне
Радок 44: Радок 44:
| каментар =
| каментар =


| дата нараджэння = каля 1228 года
| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці = каля 1301 года
| дата смерці =
| месца смерці =
| месца смерці =
| пахаваны =
| пахаваны =
| дынастыя = [[Раманавічы (Рурыкавічы)]]
| дынастыя =
| бацька = [[Даніла Раманавіч Галіцкі]]
| бацька =
| маці =
| маці =
| муж =
| муж =
| жонка = Канстанцыя, дачка венгерскага караля [[Бела IV|Белы IV]]
| жонка =
| у шлюбе =
| у шлюбе =
| дзеці = [[Юрый I Львовіч|Юрый Львовіч Галіцкі]], <br />Анастасія (жонка князя [[Земавіт Куяўскі|Земавіта Куяўскага]]), <br />Святаслава (манашка)
| дзеці = [[Юрый I Львовіч|Юрый Львовіч Галіцкі]], <br />Анастасія (жонка князя [[Земавіт Куяўскі|Земавіта Куяўскага]]), <br />Святаслава (манашка)
Радок 100: Радок 100:
Памёр Леў каля 1301 года. Карона і ўладанні перайшлі да яго старэйшага сына [[Юрый I Львовіч|Юрыя]].
Памёр Леў каля 1301 года. Карона і ўладанні перайшлі да яго старэйшага сына [[Юрый I Львовіч|Юрыя]].


{{зноскі}}
{{Wikidata/Ancestors}}
{{Бібліяінфармацыя}}


[[Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія]]
[[Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія]]

Версія ад 12:28, 1 лістапада 2019

Леў Дані́лавіч
Леў Данілавіч на фоне горада Львова
Леў Данілавіч на фоне горада Львова
Сцяг Князь Галіцкі
(да 1269 года сумесна са Шварнам)
1264 год — 1301 год
Папярэднік Даніла Раманавіч Галіцкі
Пераемнік Юрый Львовіч
Сцяг Князь Валынскі
1292 год — 1301 год
Папярэднік Мсціслаў Данілавіч
Пераемнік Юрый Львовіч

Нараджэнне 1228
Смерць 1301
Род Раманавічы[d]
Бацька Даніла Раманавіч
Маці Ганна Мсціслаўна[d]
Жонка Канстанцыя[d]
Дзеці Юрый Львовіч Галіцкі,
Анастасія (жонка князя Земавіта Куяўскага),
Святаслава (манашка)
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Дані́лавіч (каля 1228 — каля 1301) — князь Перамышльскі (1240—1301), Белзскі (12451269), Холмскі і Галіцкі (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі Шварнам Данілавічам і Мсціславам), князь Валынскі (пасля 1292). Военачальнік і дыпламат. Другі сын Данііла Раманавіча Галіцкага, з валынскай галіны Рурыкавічаў. Стрыечны брат Аляксандра Неўскага (іх маці былі сёстрамі, дочкамі Мсціслава Удатнага), Рамана Міхайлавіча Бранскага (сястра Данііла была замужам за Міхаілам Чарнігаўскім).

У іншаземных крыніцах Леў Данілавіч двойчы названы «каралём Галіцкім», хаця, у адрозненне ад бацькі і сына, афіцыйна ніколі не каранаваўся. Паводле «Сінопсіса Кіеўскага», Леў пасля смерці бацькі таксама тытулаваўся Кіеўскім князем, аднак па некаторых звестках галіцкія князі ў гэты час Кіевам не валодалі.

У 1269 годзе Леў Данілавіч няўдала спрабаваў стаць Вялікім князем Літоўскім замест свайго брата Шварна Данілавіча.

Пасля Леў Данілавіч падтрымліваў саюзныя адносіны з Залатой Ардой, у яго падначаленні знаходзіўся і Кіеў, а сам ён насіў тытул Вялікага князя Кіеўскага.

У 1274 годзе у адказ на наезд Трайдзеня на Драгічын-Надбужскі, здзейсніў паход на Горадзен. У канфлікт Льва Данілавіча з Трайдзенем былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся за дапамогай да татарскага хана Менгуцімера, «прося себе помочи у него на Литвоу». Даўшы Льву войска на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці на «Літву» залежных ад яго бранскага і смаленскага князёў. Да гэтага саюзу далучыліся пінская і тураўская дружыны. Руска-татарскі паход 1274 года быў цяжкім ударам для Горадна, але ён не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.

У 1272 годзе Леў Данілавіч перанёс сталіцу Рускага каралеўства ў Львоў.

Падтрымліваў ажыўленыя дыпламатычныя сувязі з Чэхіяй, Венгрыяй, Вялікім княствам Літоўскім, Тэўтонскім ордэнам.

Пасля смерці кракаўскага князя Баляслава V Сарамлівага (1279) у саюзе з чэшскім каралём Вацлавам II спрабаваў захапіць Кракаў. Падтрымліваючы ў барацьбе за кракаўскі пасад Баляслава Мазавецкага (сына сястры Прадславы), вёў доўгую вайну з польскім князем Лешкам Чорным.

Далучыў да Каралеўства Русі частку Закарпацця з Мукачавым (каля 1280) і Люблінскую зямлю (каля 1292).

Памёр Леў каля 1301 года. Карона і ўладанні перайшлі да яго старэйшага сына Юрыя.

Зноскі