Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: uk:Ходкевич Григорій Олександрович |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
{{вызнч|1=Рыгор Аляксандравіч}} {{вызн|1=Хадкевіч}} (~1513 — [[12 лістапада|12.11]].[[1572]]) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]. |
{{вызнч|1=Рыгор Аляксандравіч}} {{вызн|1=Хадкевіч}} (~1513 — [[12 лістапада|12.11]].[[1572]]) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]. |
||
Паходзіць з вядомага роду магнатаў [[Хадкевічы|Хадкевічаў]]. З сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады ваяводы віцебскага (з 1554), |
Паходзіць з вядомага роду магнатаў [[Хадкевічы|Хадкевічаў]]. З сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады ваяводы віцебскага (з 1554), [[кашталяны троцкія|кашталяна троцкага]] (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), [[кашталяны віленскія|кашталяна віленскага]] (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з [[1566]]). Удзельнічаў у [[Лівонская вайна|Лівонскай вайне]]. |
||
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]], у знак пратэсту супраць якой у [[1569]] адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных пасад. |
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]], у знак пратэсту супраць якой у [[1569]] адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных пасад. |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Род Хадкевічаў|Рыгор Аляксандравіч]] |
[[Катэгорыя:Род Хадкевічаў|Рыгор Аляксандравіч]] |
||
[[Катэгорыя:Кашталяны віленскія|Хадкевіч Рыгор Аляксандравіч]] |
|||
[[en:Hrehory Chodkiewicz]] |
[[en:Hrehory Chodkiewicz]] |
Версія ад 19:38, 21 верасня 2009
Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч | ||
| ||
Шляхецкі род | Хадкевіч | |
Герб | Прыватнаўласніцкі герб Касцеша | |
Бацькі | Аляксандр Іванавіч Хадкевіч | |
Жонка | Кацярына Вішнівецкая | |
Дзеці | Ганна Хадкевіч, Аляксандра Хадкевіч, Андрэй Хадкевіч, Аляксандр Хадкевіч, Сафія Хадкевіч | |
Дата нараджэння | ? | |
Месца нараджэння | Вільня | |
Дата смерці | 12 лістапада, 1572 | |
Месца смерці | ? |
Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (~1513 — 12.11.1572) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага.
Паходзіць з вядомага роду магнатаў Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады ваяводы віцебскага (з 1554), кашталяна троцкага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), кашталяна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных пасад.
У 1568 заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудава Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, уцекачы ад пераследаў з Масквы. У Заблудове імі было надрукавана «Евангелле учыцельнае» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), з гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо без Пятра Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.
Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле яго волі пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.