Вадаспад: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: плаціна]] → Плаціна (архітэктура)|плаціна]] з дапамогай AWB
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 17: Радок 17:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://travel.amerikanki.com/beautiful-waterfalls-world/ World`s beautiful waterfalls (article)] {{ref-en}}
* [http://travel.amerikanki.com/beautiful-waterfalls-world/ World`s beautiful waterfalls (article)] {{ref-en}}

{{geo-stub}}


[[Катэгорыя:Вадаспады| ]]
[[Катэгорыя:Вадаспады| ]]

Версія ад 22:42, 6 лістапада 2019

Ніягарскі вадаспад (ЗША і Канада)

Вадаспа́д — падзенне вады ў рацэ з аднаго або некалькіх уступаў. Характэрны адрыў воднага патоку ад рэчышча. Уступы ўзнікаюць y месцах, дзе рака перасякае сучляненне ўстойлівых і падатлівых да размыву горных парод. Сіла падаючай вады павольна разбурае ўступ, асабліва каля падэшвы, ён абрушваецца, і вадаспад пастаянна адступае ўверх па цячэнні.

Найбольш вядомы Ніягарскі вадаспад y Паўночнай Амерыцы штогод адступае на 0,7—0,9 м. Пры значным разбурэнні ўступу на месцы вадаспада могуць утварыцца парогі. Вадаспады найчасцей трапляюцца на горных рэках, але бываюць і на раўнінных (напрыклад вадаспад Ківач на рацэ Суна ў Карэліі).

Вадаспады перашкаджаюць суднаходству і сплаву лесу. Выкарыстоўваюцца для будаўніцтва ГЭС (напрыклад вадаспады Гуайра на рацэ Парана ў Паўднёвай Амерыцы). Штучныя вадаспады ствараюцца плацінамі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі.

Самы высокі вадаспад у свеце — Анхель на рацэ Чурун, вышынёй 1054 м, што знаходзіцца ў Паўднёвай Амерыцы (Венесуэла). Другі па велічыні — Тугела (411 м.).

Самы велічны — вадаспад Вікторыя на рацэ Замбезі (шырыня 1800 м, вышыня 120 м). Самы шырокі вадаспад — Кхон на рацэ Меконг — 10 км з улікам астравоў. Найбольшы каскад вадаспадаў на рацэ Тугела (933 м) y Афрыцы.

Вадаспады Ігуасу (Аргенціна і Бразілія)

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Галай І., Сідор С. Геаграфічны слоўнік школьніка / Пад рэд. В. А. Жучкевіча. — Мн.: Народная асветв, 1986. — С. 47. — 303 с, іл.

Спасылкі