Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 78: | Радок 78: | ||
* [http://vk.com/csl_by Афіцыйны аккаунт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі ў vk.com] |
* [http://vk.com/csl_by Афіцыйны аккаунт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі ў vk.com] |
||
{{company-stub}} |
|||
{{Інстытуты НАНБ}} |
{{Інстытуты НАНБ}} |
||
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Мінска]] |
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Мінска]] |
Версія ад 00:26, 7 лістапада 2019
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | |
Заснавана | 16 лютага 1925 |
Філіялы | 11 |
Фонд | |
Склад фонду | нацыянальныя і замежныя навуковыя дакументы ўніверсальнага профіля |
Аб'ём фонду | каля 5 млн. адзінак[1] |
Доступ і карыстанне | |
Абслугоўванне |
|
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Аляксандр Іванавіч Груша, канд. гіст. навук |
Вэб-сайт | csl.bas-net.by |
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі англ.: The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus (афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якае забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік усёй перыёдыкі Расіі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР і 74-ма ў ЗША, Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашур і перыядычных выданняў, геаграфічных і тапаграфічных карт. Пастановай № 630 ад 25 мая 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 года носіць імя Якуба Коласа (1882—1956)[2]. У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў.
Кіраўнікі:
- Ян Серада (1925—1927)
- Клімент Гурвіч (1927-1929)
- Дзмітрый Даўгяла (1929-1937)
- Барыс Сянько (1937)
- Іван Косараў (1937-1941)
- Восіп Шыманоўскі (1941-1950)
- М. А. Вільгусевіч (1950-1952)
- Ф. В. Сцепанюк (1952-1960)
- Міхаіл Стрыжонак (1961—1994)
- С. М. Емяльянава (1994-1998)
- Наталля Бярозкіна (1998—2013)
- Аляксандр Іванавіч Груша (з 2014).
Аддзелы
ЦНБ падзяляецца на 17 аддзелаў:
- міжнародных сувязяў (з 1926-га; да 2001-га — міжнароднага кнігаабмену),
- арганізацыі асноўнага фонду (з 1949-га),
- бібліяграфічны (з 1952-га),
- камплектавання літаратуры (з 1952-га),
- абслугоўвання чытачоў (з 1955-га),
- рэдкіх кніг і рукапісаў (з верасня 1964-а),
- бібліятэказнаўства (з 1969 года),
- электронных рэсурсаў (з 2001-га),
- экалагічна-інфармацыйны (з 4 снежня 2003 г.),
- сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці (з 2003-га),
- апрацоўкі дакументаў (з мая 2007-га),
- сістэматызавання дакументаў (з мая 2007-га),
- карпаратыўных узаемінаў (з 2009-га),
- маркетынгавых даследаванняў (з 2011-га),
- гаспадарчы,
- капіравання і пераплёту,
- праграмнага і тэхнічнага забеспячэння даследаванняў.
Зноскі
- ↑ Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра фонды (руск.) (20 красавіка 2011). Праверана 9 лістапада 2011.
- ↑ Міхаіл Стрыжонак. Бібліятэка цэнтральная навуковая // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — Т. 3. — С. 145. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4.
Літаратура
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Віртуальная Даведкавая Служба Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Электронны Каталог Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Экалагічны інфармацыйны цэнтр «Эка-Інфа» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі на сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Праверана 15 лістапада 2011)
- Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Праверана 15 лістапада 2011)
- Афіцыйны твіттер-аккаунт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Афіцыйны аккаунт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі на facebook.com
- Афіцыйны аккаунт Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі ў vk.com