Y-храмасома: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 35 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q202771 (translate me) |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
* [[Гаплагрупы]] |
* [[Гаплагрупы]] |
||
{{genetics-stub}} |
|||
{{Храмасомы чалавека}} |
{{Храмасомы чалавека}} |
||
Версія ад 00:34, 7 лістапада 2019
Y-храмасома — палавая храмасома большасці сысуноў, у тым ліку чалавека. Утрымлівае ген SRY, які вызначае мужчынскі пол арганізма, а таксама гены, неабходныя для звычайнага фарміравання сперматазоідаў. Мутацыі ў гене SRY могуць прывесці да фарміравання жаночага арганізма з генатыпам XY (Сіндром Суайра). Y-храмасома чалавека складаецца прыблізна з 58 мільёнаў пар азоцістых асноў.
Агульныя звесткі
Клеткі большасці сысуноў утрымліваюць дзве палавых храмасомы — Y-храмасома і X-храмасома ў самцоў, дзве X-храмасомы ў самак. У некаторых сысуноў, напрыклад, качканоса, пол вызначаецца не адной, а пяццю парамі палавых храмасом[1]. Пры гэтым, палавыя храмасомы качканоса маюць большае падабенства з Z-храмасомай птушак[2], а ген SRY, верагодна, не ўдзельнічае ў яго палавой дыферэнцыяцыі[3].
У чалавечай папуляцыі клеткі некаторых мужчын утрымліваюць дзве X-храмасомы і адну Y-храмасому ці адну X-храмасому і дзве Y-храмасомы (гл. сіндром Клайнфельэра); клеткі некаторых жанчын утрымліваюць тры ці адну X-храмасомы (гл. сіндром Шэрашоўскага — Тэрнера). У некаторых выпадках назіраецца пашкоджанне гена SRY (з фарміраваннем жаночага XY арганізма) ці яго капіраванне на X-храмасому (з фарміраваннем мужчынскага XX арганізма) (гл. таксама Інтэрсексуальнасць).
Зноскі
- ↑ Grützner F, Rens W, Tsend-Ayush E; et al. (2004). "In the platypus a meiotic chain of ten sex chromosomes shares genes with the bird Z and mammal X chromosomes". Nature. 432: 913–917. doi:10.1038/nature03021.
{{cite journal}}
: Непасрэднае ўжыванне et al. у:|author=
(даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) - ↑ Warren WC, Hillier LDW, Graves JAM; et al. (2008). "Genome analysis of the platypus reveals unique signatures of evolution". Nature. 453: 175–183. doi:10.1038/nature06936.
{{cite journal}}
: Непасрэднае ўжыванне et al. у:|author=
(даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) - ↑ Veyrunes F, Waters PD, Miethke P; et al. (2008). "Bird-like sex chromosomes of platypus imply recent origin of mammal sex chromosomes". Genome Research. 18: 965–973. doi:10.1101/gr.7101908.
{{cite journal}}
: Непасрэднае ўжыванне et al. у:|author=
(даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)