Апавяданне: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
[[Катэгорыя:Лірычныя жанры]] |
[[Катэгорыя:Лірычныя жанры]] |
||
[[Катэгорыя:Проза]] |
[[Катэгорыя:Проза]] |
||
{{lit-stub}} |
Версія ад 01:38, 7 лістапада 2019
Апавяда́нне, ці раска́з, — невялікі празаічны твор, сюжэт якога грунтуецца на пэўным (рэдка некалькіх) эпізодзе з жыцця аднаго (часам некалькіх) персанажа.
Невялікія памеры апавядання патрабуюць неразгалінаванага, як правіла, адналінейнага, выразнага па будове сюжэту. Характары паказаны пераважна ў сфарміраваным выглядзе. Апісанняў мала, яны кароткія, лаканічныя. Важную ролю адыгрывае мастацкая дэталь (дэталь побыту, псіхалагічная дэталь і інш.).
Апавяданне вельмі блізка да навелы. Часам навелу лічаць разнавіднасцю апавядання. Адрозніваецца апавяданне ад навелы выразнай кампазіцыяй, наяўнасцю апісанняў, разважанняў, адступленняў. Канфлікт у апавяданні, калі ёсць, то не такі востры, як у навеле. Аповед у апавяданні часта вядзецца ад асобы апавядальніка.
Генезіс апавяданне — у сагах, нарысах, апавядальных творах антычнай гістарыяграфіі, хроніках, легендах. Як самастойны жанр апавяданне аформілася ў 19 ст. З таго часу і да сёння — гэта прадуктыўны жанр мастацкай літаратуры.
Крыніца
- Літературознавчий словник-довідник за редакцією Р. Т. Гром'яка, Ю. І. Коваліва, В. І. Теремка. — К.: ВЦ «Академія», 2007