Рымская Іспанія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 19: Радок 19:
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
* [http://elar.uniyar.ac.ru/jspui/handle/123456789/1347 Циркин Ю. Б. 2006: Античные и раннесредневековые источники по истории Испании. СПб.]
* [http://elar.uniyar.ac.ru/jspui/handle/123456789/1347 Циркин Ю. Б. 2006: Античные и раннесредневековые источники по истории Испании. СПб.]

{{Roma-stub}}
{{Spain-hist-stub}}


[[Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі]]

Версія ад 02:09, 7 лістапада 2019

Рымская Іспанія ў I—III стст.

Іспанія, або Гіспанія (лац.: Hispania) — рымская назва Пірэнейскага паўвострава.

Гісторыя

Паражэнне карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супраціўляліся яшчэ амаль два стагоддзі, а паўстанні ў пірэнейскай часцы Іспаніі адбываліся на працягу ўсяго рымскага валадарства.

Тым не менш Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскія імператары (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найбольшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвай Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.

Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыяклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны дыяцэз, які складаўся ўжо з 6-ці правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, Картахены, Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.

У пачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам, Іспанія аказалася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.

Гл. таксама

Зноскі

Крыніцы