Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{архітэктар}} {{цёзкі2|Арлоўскі}} '''Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі''' (нар. {{ДН|17|10|1939}}, г. п. Бя...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:08, 9 лістапада 2019

Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1939(1939-10-17) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі (нар. 17 кастрычніка 1939, г. п. Бялынічы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1957 годзе архітэктурнае аддаленне Мінскага будаўнічага тэхнікума. У 19571958 гадах працаваў у Магілёўскім філіяле «Белдзяржпраекта» старэйшым тэхнікам, архітэктарам. Пераведзены на працу ва Упраўленне па будаўніцтве і архітэктуры Магілёўскага аблвыканкама, дзе працаваў са снежня 1958 года архітэктарам, а з 1966 года начальнікам аддзела грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва.

У 1969 годзе скончыў факультэт горадабудаўніцтва Усесаюзнага завочнага інжынерна-будаўнічага інстытута ў Маскве, у 1970 і 1986 гадах навучаўся на агульнасаюзных курсах павышэння кваліфікацыі спецыялістаў па горадабудаўніцтве пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце.

У 19712000 гадах працаваў намеснікам начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Магілёўскага аблвыканкама. Выйшаў на пенсію.

Пражывае ў Магілёве па пр. Міру, 25а.

Грамадская дезйнасць

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года, пасля — Беларускага саюза архітэктараў.

Абіраўся членам рэвізійнай камісіі Беларускага саюза архітэктараў і старшынёй рэвізійнай камісіі Магілёўскай абласной арганізацыі саюза архітэктараў. Актыўна працаваў у архітэктурнай секцыі Магілёўскай абласной арганізацыі Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Творчасць

Аўтар генпланаў г. Шклова (1966), г. п. Краснаполле (1971), праекта жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва Беларускага цэментавага завода ў г. Касцюковічы (1978) і інш. Арганізоўваў распрацоўку горадабудаўнічай дакументацыі па Магілёўскай вобласці і правядзенне архітэктурных конкурсаў.


Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «Ветэран працы», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.».