Леў Данілавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль, афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 82: Радок 82:
'''Леў Данілавіч''' (каля {{ДН|||1228}} — каля {{ДС|||1301}}) — [[князь перамышльскі]] (1240—1301), [[Князі белзскія|белзскі]] (1245—1269), [[Князі холмскія|холмскі]] і [[Князі галіцкія|галіцкі]] (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі [[Шварн Данілавіч|Шварнам]] і [[Мсціслаў Данілавіч|Мсціславам]]), [[Князі ўладзіміра-валынскія|князь уладзімірскі]] (пасля [[1292]]).
'''Леў Данілавіч''' (каля {{ДН|||1228}} — каля {{ДС|||1301}}) — [[князь перамышльскі]] (1240—1301), [[Князі белзскія|белзскі]] (1245—1269), [[Князі холмскія|холмскі]] і [[Князі галіцкія|галіцкі]] (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі [[Шварн Данілавіч|Шварнам]] і [[Мсціслаў Данілавіч|Мсціславам]]), [[Князі ўладзіміра-валынскія|князь уладзімірскі]] (пасля [[1292]]).


== Біяграфія ==
Другі сын галіцкага князя і рускага караля [[Даніла Раманавіч|Данілы Раманавіча]]. Быў стрыечным братам вял.кн. уладзімірскага [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Яраславіча]] (іх маці былі сёстрамі, дочкамі кн. [[Мсціслаў Удатны|Мсціслава Удатнага]]) і бранскага кн. [[Раман Міхайлавіч Стары|Рамана Міхайлавіча]] (цётка Льва па бацьку — маці Рамана).
Другі сын галіцкага князя і рускага караля [[Даніла Раманавіч|Данілы Раманавіча]]. Быў стрыечным братам вял.кн. уладзімірскага [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Яраславіча]] (іх маці былі сёстрамі, дочкамі кн. [[Мсціслаў Удатны|Мсціслава Удатнага]]) і бранскага кн. [[Раман Міхайлавіч Стары|Рамана Міхайлавіча]] (цётка Льва па бацьку — маці Рамана).


Радок 102: Радок 103:
Памёр кн. Леў каля 1301 года. Спадкаемцам быў старэйшы сын кн. [[Юрый I Львовіч|Юрый]].
Памёр кн. Леў каля 1301 года. Спадкаемцам быў старэйшы сын кн. [[Юрый I Львовіч|Юрый]].


== Сям'я ==
Жанаты з Канстанцыяй, дачкой венгерскага караля Белы IV, шлюб адбыўся ў канцы 1246 -- 1-й палове 1247 года<ref name=":0">''Горский А.А.'' О династических связях первых московских князей // Древняя Русь: вопросы медиевистики. № 4, 2018. -- С. 43-44. </ref>. Дзеці Льва і Канстанцыі:

* [[Юрый Львовіч|Юрый]]
* Алена, у шлюбе з 1274-1278
* Святаслава
* Агрыпіна<ref name=":0" /> (нар. 1-я пал.-сяр. 1260-х)
{{Wikidata/Ancestors}}
{{Wikidata/Ancestors}}



Версія ад 14:43, 11 лістапада 2019

Леў Дані́лавіч
Леў Данілавіч на фоне горада Львова
Леў Данілавіч на фоне горада Львова
Сцяг Князь галіцкі
(да 1269 разам з Мсціславам і Шварнам)
1264 — 1301
Папярэднік Даніла Раманавіч
Пераемнік Юрый Львовіч
Сцяг Князь уладзіміра-валынскі
1292 — 1301
Папярэднік Мсціслаў Данілавіч
Пераемнік Юрый Львовіч

Нараджэнне 1228
Смерць 1301
Род Раманавічы[d]
Бацька Даніла Раманавіч
Маці Ганна Мсціслаўна[d]
Жонка Канстанцыя[d]
Дзеці Юрый Львовіч, Настасся Львоўна[d][1] і мерк. Agrippina[d][2]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Данілавіч (каля 1228 — каля 1301) — князь перамышльскі (1240—1301), белзскі (1245—1269), холмскі і галіцкі (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі Шварнам і Мсціславам), князь уладзімірскі (пасля 1292).

Біяграфія

Другі сын галіцкага князя і рускага караля Данілы Раманавіча. Быў стрыечным братам вял.кн. уладзімірскага Аляксандра Яраславіча (іх маці былі сёстрамі, дочкамі кн. Мсціслава Удатнага) і бранскага кн. Рамана Міхайлавіча (цётка Льва па бацьку — маці Рамана).

У заходніх крыніцах кн. Леў Данілавіч двойчы названы «каралём галіцкім», хаця, у адрозненне ад бацькі і сына, не каранаваўся. Паводле «Сінопсіса Кіеўскага», кн. Леў пасля смерці бацькі таксама тытулаваўся вялікім князем кіеўскім, аднак, трыманне тым часам Кіева галіцкімі князямі дыскусійнае.

У 1269 годзе кн. Леў няўдала спрабаваў стаць вялікім князем літоўскім замест свайго брата кн. Шварна.

Пасля кн. Леў падтрымліваў свае данніцкія адносіны з Залатой Ардой.

У 1274 годзе у адказ на наезд вял.кн. Трайдзеня на Драгічын-Надбужскі, здзейсніў паход на Гародню. У канфлікт князёў Льва і Трайдзеня былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся па дапамогай да хана Менгу-Цімура, «прося себе помочи у него на Литвоу». Даўшы кн. Льву войска пад камандаваннем Ягурчына, хан таксама загадаў ісці на Літву залежным бранскаму і смаленскаму князям, павінны былі далучыцца князі пінскія і тураўскія. Руска-мангольскі паход 1274 года быў цяжкім ударам, але не дасягнуў канечнай мэты з-за разладу сярод удзельнікаў.

У 1272 годзе кн. Леў перанёс сталіцу сваіх уладанняў ва Львоў.

Падтрымліваў дыпламатычныя сувязі з Чэхіяй, Венгрыяй, Вялікім княствам Літоўскім, Тэўтонскім ордэнам.

Пасля смерці кракаўскага князя Баляслава V Сарамлівага (1279) у саюзе з чэшскім каралём Вацлавам II спрабаваў захапіць Кракаў. Падтрымліваў у барацьбе за кракаўскі сталец Баляслава Мазавецкага (сына сваёй сястры Прадславы), вёў працяглую вайну з князем Лешкам Чорным.

Далучыў да сваіх уладанняў частку Закарпацця з Мукачавым (каля 1280) і Люблінскую зямлю (каля 1292).

Памёр кн. Леў каля 1301 года. Спадкаемцам быў старэйшы сын кн. Юрый.

Сям'я

Жанаты з Канстанцыяй, дачкой венгерскага караля Белы IV, шлюб адбыўся ў канцы 1246 -- 1-й палове 1247 года[3]. Дзеці Льва і Канстанцыі:

  • Юрый
  • Алена, у шлюбе з 1274-1278
  • Святаслава
  • Агрыпіна[3] (нар. 1-я пал.-сяр. 1260-х)

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. Anton Gorsky
  3. а б Горский А.А. О династических связях первых московских князей // Древняя Русь: вопросы медиевистики. № 4, 2018. -- С. 43-44.