Урок анатоміі доктара Тульпа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон-картка
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
шаблон Рэмбрант
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 60: Радок 60:
* [https://web.archive.org/web/20050312165350/http://endeavor.med.nyu.edu/lit-med/lit-med-db/webdocs/webart/van.rijn95-art-.html ''Урок анатоміі доктара Тульпа'' у базе дадзеных Літаратуры, Мастацтва і Медыцыны]
* [https://web.archive.org/web/20050312165350/http://endeavor.med.nyu.edu/lit-med/lit-med-db/webdocs/webart/van.rijn95-art-.html ''Урок анатоміі доктара Тульпа'' у базе дадзеных Літаратуры, Мастацтва і Медыцыны]
* Хеллер, Джозэф (1988), ''Намалюй гэта,'' {{ISBN|0-684-86819-9}}
* Хеллер, Джозэф (1988), ''Намалюй гэта,'' {{ISBN|0-684-86819-9}}

{{Рэмбрант}}

[[Катэгорыя:Карціны Рэмбранта]]
[[Катэгорыя:Карціны Рэмбранта]]
[[Катэгорыя:Карціны 1632 года]]
[[Катэгорыя:Карціны 1632 года]]

Версія ад 03:07, 12 лістапада 2019

Рэмбрант
Урок анатоміі доктара Тульпа. 1632
De anatomische les van Dr. Nicolaes Tulp
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Памеры 216.5 × 169.5 см
Маўрыцхёйс, Гаага, Нідэрланды
(інв. 146[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урок анатоміі доктара Тульпакарціна працы Рэмбранта, напісаная алеем на палатне ў 1632 годзе. Захоўваецца ў музеі Маурыцхёйс ў Гаазе, Нідэрланды. Карціна разглядаецца як адзін з ранніх шэдэўраў Рэмбранта.

Карціна ўяўляе самой групавы партрэт армстэрдамскай гільдыі хірургаў. Цэнтральная постаць — доктар Нікалас Тульп, які тлумачыць калегам будову мускулатуры рукі. Некаторыя з дактароў-гледачоў сплочвалі адмысловы ўнёсак за ўключэнне ў карціну. Карціна падпісана ў левым верхнім куце Rembrandt. f[ecit] 1632. Верагодна, гэта першы выпадак, калі Рэмбрант падпісаў карціну поўным іменем (у яго першапачатковым выглядзе) у адрозненне ад манаграмы RHL (Rembrandt Harmenszoon of Leiden), што з'яўляецца прыкметай яго ўзрастаючай мастацкай упэўненасці.

Перадгісторыя

Адлюстраваная падзея можа быць датавана 31 студзеня 1632 года: гільдыя хірургаў Амстэрдама, афіцыйным гарадскім анатомам якога быў Тульп, дазваляла праводзіць толькі адну публічную аўтапсію ў год, а анатамавацца магло толькі цела пакаранага смерцю злачынца.[2]

Урокі анатоміі былі даволі звыклай падзеяй у XVII стагоддзі і праходзілі ў лекцыйных залах, якія былі ўласна тэатрамі, для студэнтаў, калег і шырокай публіцы, якой дазвалялася наведваць урокі за асобную плату за ўваход. На карціне гледачы адпаведным чынам апранутыя для гэтага сацыяльнай падзеі. Лічыцца, што самы верхні (не трымае паперы) і першы злева гледачы былі дададзеныя да малюнка пазней.[3]

Кожныя 5-10 гадоў Гільдыя хірургаў замаўляла партрэт вядучым партрэтыстам; Рэмбрандту гэта задача была даручана, калі яму было ўсяго 26 гадоў, і ён толькі прыбыў у Амстэрдам. Гэта была яго першая буйная замова ў Амстэрдаме. Кожны з людзей, якія ўваходзяць у партрэт, павінен быў заплаціць пэўную суму грошай, каб быць уключаным у твор, а цэнтральныя постаці (у дадзеным выпадку доктар Тульп) верагодна плацілі нават удвая больш. У сваёй працы Рэмбрандт кардынальна пайшоў насуперак жанравым ўмоўнасцям, уласцівым выяўленчаму мастацтву таго часу. Так ён змясціў ў цэнтры карціны труп цалкам (падобна як у іканаграфіі Хрыста), стварыў не проста партрэт, але і драматычную мізансцэну.

Вобраз Рэмбранта з'яўляецца выдумкай: на тыповым уроку анатоміі хірург пачынаў з адкрыцця грудной клеткі і паражніны, паколькі ўнутраныя органы найбольш хутка разлагаюцца.

Таксама на карціне адсутнічае падрыхтоўшчык, задачай якога было падрыхтаваць цела да ўрока. У 17-м стагоддзі такі важны навуковец, як доктар Тульп, не займаўся б сам разразаннем і ўскрыццём трупа. Гэтая праца лічылася крывавай і лакейскай, таму такія задачы пакідаліся іншым. Менавіта з гэтай прычыны на здымку няма рэжучых інструментаў. Замест гэтага мы бачым у правым ніжнім куце велізарны адкрыты падручнік па анатоміі, магчыма, De humani corporis fabrica (Аб будове чалавечага цела) 1543 года Андрэаса Везалія.

Труп

Труп на стале — злачынца Арыс Кінт (псеўданім Адрыян Адрыянзун), які быў асуджаны за ўзброены грабеж і прысуджаны да смерці праз павешанне. Ён быў пакараны смерцю раней у той жа дзень перад урокам.[4] Твар трупа часткова заценены[2] — намёк на umbra mortis (цень смерці). Гэты прыём Рэмбранд нярэдка выкарыстоўваў у сваіх працах.

Пупок трупа ў форме літары R

Французскі гісторык мастацтва Жан-Мары Кларк адзначае, што пуп трупа мае форму вялікай літары R, і звязвае гэта назіранне з тым, што ў 1632 годзе Рембрант інтэнсіўна працаваў над сваім подпіса, паслядоўна выкарыстоўваючы тры розныя яго тыпы, перш чым ў 1633 г. канчаткова спыніўся на подпісе ў выглядзе свайго першага імя.[5]

Медыцынскія спецыялісты адзначаюць дасканалую адпаведнасць цягліц і сухажылляў, намаляваных 26-гадовым Рэмбрантам. Невядома, адкуль ён атрымаў такія веды. Не выключана, што ён скапіраваў дэталі з анатамічнага падручніка. Аднак у 2006 годзе галандскія даследчыкі ўзнавілі сцэну з трупам мужчыны і выявілі некалькі разыходжанняў у левым перадплеччы ў параўнанні з сапраўдным трупам.[6][7]

У межах даследаванняў 2007 года амерыканскі мастак і анатам Дэвід Дж. Джакоў і яго калегі прадэманстравалі, што загадкавы белы шнур, які праходзіць ад локця да мезенца трупа і доўгі час лічыўся альбо варыянтам локцевага нерва, альбо мастацкай памылкай, хутчэй за ўсё ёсць сухажылле анамальнай мышцы перадплечча - дадатковай мышцы разгінальніка мезенца.[8]

Звязаныя творы

Урок анатоміі доктара Дэйджмана, Рэмбрант (1656 г.)

Карціна Урок анатоміі доктара Дэймана, напісаная Рэмбрантам у 1656 годзе, прызначалася для паказу ў Анатамічнай Зале ў Амстэрдаме разам з Урокам анатоміі доктара Тульпа.[9] Дэйман быў непасрэдным пераемнікам Тульпа на пасадзе praelector chirugic et anatomie. Карціна была пашкоджана агнём у 1723 годзе, і захаваўся толькі яе цэнтральны фрагмент.

Каля 1856 года Эдуард Манэ наведаў Гаагу і зрабіў невялікую дакладную копію Ўрока Анатоміі, якую перадаў свайму лекару доктару Сірэдзі.[10]

Урок анатоміі доктара Нікаласа Тульпа (Універсітэт Эдынбурга)

Менш падрабязная копія ўрока анатоміі доктара Нікаласа Тулпа невядомага мастака знаходзіцца ў калекцыі твораў выяўленчага мастацтва ў Універсітэце Эдынбурга.

У папулярнай культуры

Відэагульня Deus Ex: Human Revolution (2011) спасылаецца на карціну як у гульнявых партрэтах, якія можна знайсці на сцяне, так і ў асобным кінематаграфічным трэйлеры, у якім доктар Нікалас і яго студэнты вывучаюць галоўнага героя Адама Джэнсэна ў якасці мерцвяка, абвугленыя скалечаныя рукі якога ў самой гісторыі ампутуюцца і замяняюцца механічнымі канечнасцямі.

Гл. таксама

Нататкі

  1. а б https://www.mauritshuis.nl/nl-nl/verdiep/de-collectie/kunstwerken/de-anatomische-les-van-dr-nicolaes-tulp-146/ Праверана 26 студзеня 2020.
  2. а б Rachlin, Harvey (2007). Scandals, Vandals and Da Vincis. Chrysalis Books. pp. 55–61. ISBN 978-1-86105-878-2.
  3. Delaney, Samuel R. (2011). Silent Interviews: On Language, Race, Sex, Science Fiction, and Some Comics--A Collection of Written Interviews. Wesleyan University Press.
  4. O'Bryan, C. Jil (2005). Carnal Art. University of Minnesota Press. pp. 64–67. ISBN 978-0-8166-4322-6.
  5. Michiel Koolbergen, "De R van Rembrandt. Waarheen wijst de tang van dokter Tulp?" Trouw, 31 January 1992, 13; this article appeared on the 360th anniversary of the original anatomy lesson by Dr. Tulp. See also, http://www.rembrandt-signature-file.com/remp_texte/remp051.pdf
  6. IJpma, Frank F.A.; Van De Graaf, Robert C.; Nicolai, Jean-Philippe A.; Meek, Marcel F. (2006). "The Anatomy Lesson of Dr. Nicolaes Tulp by Rembrandt (1632): A Comparison of the Painting With a Dissected Left Forearm of a Dutch Male Cadaver" (PDF). J Hand Surg [Am]. 31 (6): 882–891. doi:10.1016/j.jhsa.2006.02.014.
  7. IJpma FF, van de Graaf RC, Nicolai JP, Meek MF. "[The anatomy lesson of Dr Nicolaes Tulp by Rembrandt (1632) and the findings during dissection of the forearm of a cadaver: anatomical discrepancies]". Ned Tijdschr Geneeskd. 150 (50): 2756–65.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  8. Jackowe DJ, Moore MK, Bruner AE, Fredieu JR (Nov 2007). "New insight into the enigmatic white cord in Rembrandt's The Anatomy Lesson of Dr. Nicolaes Tulp (1632)". J Hand Surg Am. 32 (9): 1471–6. doi:10.1016/j.jhsa.2007.07.006.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  9. Choulant, Ludwig; Frank, Mortimer; Garrison, Fielding Hudson; Streeter, Edward Clark (1852). History and bibliography of anatomic illustration in its relation to anatomic science and the graphic arts. The University of Chicago press.
  10. Christie's Impressionist & Nineteenth Century Art. Catalog, p. 62, 24 June 1988.

Літаратура