Розніца паміж версіямі "Беларускі ПЭН-цэнтр"

Jump to navigation Jump to search
Літаратары заяўлялі пра выхад з розных прычын, не абавязкова звязаных з выключэннем П. Севярынца, таму лепей гэты абзац перанесці ў "Крытыку".
(Літаратары заяўлялі пра выхад з розных прычын, не абавязкова звязаных з выключэннем П. Севярынца, таму лепей гэты абзац перанесці ў "Крытыку".)
У 2015 годзе пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра заявілі літаратары [[Алесь Аркуш]] і [[Вінцэсь Мудроў]]. Паводле слоў Алеся Аркуша, знаходзіцца ў складзе гэтай арганізацыі значыць «''даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна''», бо «''з сябрамі арганізацыі ніхто не раіцца''», ніхто не цікавіцца іх меркаваннем па тым ці іншым пытанні<ref name="БРР">{{cite web| author =Анна Шайкоўская| date =2017| url =https://www.racyja.com/kultura/belaruski-pen-tsentr-skalanuu-skandal/ | title = Беларускі ПЭН-цэнтр скалануў скандал|publisher =[[Беларускае Радыё Рацыя]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>, а сам ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам «''ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца''»<ref name="Е">{{cite web| author =| date =12 сакавіка 2015| url =https://euroradio.fm/litaratary-pakidayuc-belaruski-pen-centr-z-za-mounaga-skandalu | title =Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал |publisher =Еўрарадыё| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>. Дадатковай прычынай паслужыла заява ПЭН-цэнтра пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. Па падобнай прычыне заявіў, што пакідае арганізацыю, і пісьменнік [[Сяргей Іванавіч Дубавец|Сяргей Дубавец]]<ref name="БРР" /> (але па стане на 2019 г. С. Дубавец з'яўляецца сябрам Рады Беларускага ПЭН-цэнтра). Выйшаў з арганізацыі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі<ref name="Е" />. Пасля заявы пра «''дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў''» пакінуў арганізацыю і драматург [[Юры Станкевіч]], які патлумачыў прычыну свайго сыходу яшчэ і тым, што ён стаў членам ПЭН-цэнтра, калі «''арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі. А потым прыйшлі "эпігоны", набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае''»<ref>{{cite web| author =| date =19 сакавіка 2015| url = https://nn.by/?c=ar&i=146259&lang=ru| title =Пісьменнік Юры Станкевіч выходзіць з ПЭН-цэнтра |publisher =[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]| accessdate = 8 сакавіка 2018}}</ref>.
 
У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «[[Дэбют (літаратурная прэмія)|Дэбют]]», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт [[Алесь Плотка]], які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай, «''каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны''». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. АлесьА. Плотка пракаментаваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «''ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы''»<ref>{{cite web| author =Настасся Салановіч| date =24 сакавіка 2016| url =https://new.naviny.by/rubrics/culture/2016/03/24/ic_articles_117_191278 | title =Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў |publisher =[[БелаПАН]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>.
 
ІснуюцьАдзначаліся праблемы і з іншай літаратурнай прэміяй, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам — «[[Прэмія Цёткі|Прэміяй Цёткі]]». Так, у спіс намінантаў могуць не трапіць калектыўныя зборнікі з вялікай колькасцю аўтараў альбо мастакоў, хаця гэтае абмежаванне нідзе не прапісанае, а ў Палажэнні аб прэміі згодна з п. 1.3. наадварот, гаворыцца, што «''ў выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі кнігі-пераможцы''». Пры гэтым арганізатары спасылаюцца на тое, што журы можа прымаць рашэнні аб прыняцці кнігі да разгляду ў прэміі згодна з уласным меркаваннем<ref>{{cite web| author =Алег Грушэцкі| date =8 сакавіка 2018| url =https://novychas.by/kultura/zury-premii-cjotki-abvjascila-naminantau | title =Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў |publisher =[[Новы Час (газета)|Новы Час]]| accessdate = 8 сакавіка 2018}}</ref>.
 
У выніку,канцы 2010-х гадоў пра выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра з розных прычын заявілі ганаровы старшыня ПЭНа [[Лявон Пятровіч Баршчэўскі|Лявон Баршчэўскі]], філосаф [[Алесь Анціпенка]], заснавальнік курсаў «Мовананова[[Мова нанова]]», журналіст і паэт [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]], шматгадовы рэдактар «[[Наша Ніва (1991)|Нашай Нівы]]», былы першы намеснік кіраўніка ПЭН-цэнтра [[Андрэй Дынько]], пісьменнік і журналіст [[Вінцэсь Мудроў]], перакладчыца і літаратарка [[Наталка Харытанюк]], былы першы намеснік кіраўніка арганізацыі [[Андрэй Скурко]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=240205 Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-ЦэнтрЦэнтра] // nn.by 30 кастрычніка 2019</ref>.
 
== Скандал з выключэннем Паўла Севярынца ==
{{цытата|Каля рэстарацыі [[Поедем-поедим|«Поедем-поедим»]] за паўтара года нам таксама часта кідалі ў твар: «Мало вас стрелялі!» «Выключыць», выдаліць, выціснуць хрысціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імперыяй не ўдалося.}}
 
На паседжанні Рады ПЭН-цэнтра ганаровы старшыня [[Лявон Баршчэўскі]] падаў заяву на выхад з арганізацыі, назваўшы асноўнымі матывамі тое, што яго знаходжанне ў Радзе будзе шкодзіць прыняццю рашэнняў шляхам кансэнсусу. Таксама ЛявонЛ. Баршчэўскі абурыўся тым, што Рада яго не абараніла ад хамскіх выказванняў [[Яўген Ліпковіч|Ліпковіча]], звязаных з тым, як, Баршчэўскі вёў сход, і іншай дзейнасцю ў рамках арганізацыі<ref name="svabodaБаршчэўскі">[https://www.svaboda.org/a/30243767.html Ганаровы старшыня ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі патлумачыў, чаму выйшаў з арганізацыі]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=240261 Баршчэўскі: Вы сур’ёзна лічыце пакуты ЛГБТ-супольнасці больш суровымі за пакуты Севярынца ў турмах?]</ref>.
 
[[30 кастрычніка]] [[2019]] года Беларускі ПЭН-цэнтр апублікаваў «незалежную экспертызу» адкрытага ліста Паўла Севярынца «Культурны марксізм і яго камісары», звернутага да сяброў арганізацыі напярэдадні з’езда арганізацыі [[26 кастрычніка]]. «Экспертыза» была праведзена Віялетай Ермаковай з арганізацыі «Журналісты за талерантнасць». У «экспертызе» сцвярджалася, што непасрэдна ў тэксце П. Севярынца дыскрымінуецца толькі [[ЛГБТ-супольнасць |супольнасць ЛГБТК+.]] Паводле В. Ермаковай, П. Севярынец мяркуе, што абарона правоў гэтай супольнасці не ўласцівая беларусам і навязаная звонку, гома- і бісексуальныя стасункі ненатуральныя і амаральныя, а з’яўленне ЛГБТК+ у публічнай прасторы непажаданае<ref name="euroradio3">[https://euroradio.fm/pen-centr-apublikavau-ekspertyzu-lista-paula-sevyarynca ПЭН-цэнтр апублікаваў экспертызу ліста Паўла Севярынца]</ref>.
 
Тэкст «экспертызы» адразу ж быў паддадзены крытыцы. 31 кастрычніка 2019 года палітолаг Вольф Рубінчык адзначыў, што згаданы тэкст паводле формы не адпавядае нормам экспертнага заключэння, а паводле зместу з'яўляецца пераважна «''наборам бессэнсоўных прэтэнзій і домыслаў''». Ён прапанаваў аўтарцы «''адклікаць тэкст, апублікаваны 30.10.2019 у якасці "незалежнай", або "вонкавай" экспертызы"''», а Радзе ПЭН-цэнтра — перагледзець рашэнне аб выключэнні П. Севярынца, прынятае з апорай на «''негрунтоўны тэкст''»<ref>https://belisrael.info/?p=21741</ref>. В. Ермакова адказала В. Рубінчыку і іншым крытыкам, у прыватнасці, філосафу [[Пётр Рудкоўскі|Пятру Рудкоўскаму]]: «''гэта не была «экспертыза». У мяне ў прыватным парадку ўзялі каментар. Каму і навошта патрэбна было надаваць яму статус экспертызы, я не ведаю. Наколькі я разумею, пытанне аб выключэнні Паўла Севярынца з ПЭНа прымаецца галасаваннем пасля абмеркавання. Мой каментар я разглядаю як рэпліку ў гэтым абмеркаванні''»<ref name=":0">[https://nn.by/?c=ar&i=240355 Аўтарка «экспертызы», паводле якой Севярынца адлічылі з ПЭНа: Гэта была не экспертыза, а прыватны каментар] // nn.by 1 лістапада 2019</ref>. Аднак першая намесніца старшыні Таццяна Нядбай заявіла ад імя Беларускага ПЭН-цэнтра: «''Дапускаю, што тое, што з'яўляецца экспертызай у юрыдычным сэнсе ("сапраўдная экспертыза"), магло б утрымліваць больш навуковасці, але наўрад ці змянілася б сама мадальнасць ацэнкі. Таму гэтага каментара эксперткі са знешняй арганізацыі нам дастаткова для падмацавання нашай пазіцыі''»<ref name=":0"/>.
 
У выніку, пра выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра з розных прычын заявілі ганаровы старшыня ПЭНа Лявон Баршчэўскі, філосаф [[Алесь Анціпенка]], заснавальнік курсаў «Мовананова», журналіст і паэт Глеб Лабадзенка, рэдактар «Нашай Нівы» [[Андрэй Дынько]], пісьменнік і журналіст [[Вінцэсь Мудроў]], перакладчыца і літаратарка [[Наталка Харытанюк]], былы першы намеснік кіраўніка арганізацыі [[Андрэй Скурко]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=240205 Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтр] // nn.by 30 кастрычніка 2019</ref>.
 
{{зноскі}}
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя