Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 83: Радок 83:


== Крытыка ==
== Крытыка ==
У 2015 годзе пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра заявілі літаратары [[Алесь Аркуш]] і [[Вінцэсь Мудроў]]. Паводле слоў Алеся Аркуша, знаходзіцца ў складзе гэтай арганізацыі значыць «''даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна''», бо «''з сябрамі арганізацыі ніхто не раіцца''», ніхто не цікавіцца іх меркаваннем па тым ці іншым пытанні<ref name="БРР">{{cite web| author =Анна Шайкоўская| date =2017| url =https://www.racyja.com/kultura/belaruski-pen-tsentr-skalanuu-skandal/ | title = Беларускі ПЭН-цэнтр скалануў скандал|publisher =[[Беларускае Радыё Рацыя]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>, а сам ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам «''ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца''»<ref name="Е">{{cite web| author =| date =12 сакавіка 2015| url =https://euroradio.fm/litaratary-pakidayuc-belaruski-pen-centr-z-za-mounaga-skandalu | title =Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал |publisher =Еўрарадыё| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>. Дадатковай прычынай паслужыла заява ПЭН-цэнтра пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. Па падобнай прычыне заявіў, што пакідае арганізацыю, і пісьменнік [[Сяргей Іванавіч Дубавец|Сяргей Дубавец]]<ref name="БРР" /> (але па стане на 2019 г. С. Дубавец з'яўляецца сябрам Рады Беларускага ПЭН-цэнтра). Выйшаў з арганізацыі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі<ref name="Е" />. Пасля заявы пра «''дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў''» пакінуў арганізацыю і драматург [[Юры Станкевіч]], які патлумачыў прычыну свайго сыходу яшчэ і тым, што ён стаў членам ПЭН-цэнтра, калі «''арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі. А потым прыйшлі "эпігоны", набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае''»<ref>{{cite web| author =| date =19 сакавіка 2015| url = https://nn.by/?c=ar&i=146259&lang=ru| title =Пісьменнік Юры Станкевіч выходзіць з ПЭН-цэнтра |publisher =[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]| accessdate = 8 сакавіка 2018}}</ref>.
У 2015 годзе пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра заявілі літаратары [[Алесь Аркуш]] і [[Вінцэсь Мудроў]]. Паводле слоў Алеся Аркуша, знаходзіцца ў складзе гэтай арганізацыі значыць «''даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна''», бо «''з сябрамі арганізацыі ніхто не раіцца''», ніхто не цікавіцца іх меркаваннем па тым ці іншым пытанні<ref name="БРР">{{cite web| author =Анна Шайкоўская| date =2017| url =https://www.racyja.com/kultura/belaruski-pen-tsentr-skalanuu-skandal/ | title = Беларускі ПЭН-цэнтр скалануў скандал|publisher =[[Беларускае Радыё Рацыя]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>, а сам ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам «''ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца''»<ref name="Е">{{cite web| author =| date =12 сакавіка 2015| url =https://euroradio.fm/litaratary-pakidayuc-belaruski-pen-centr-z-za-mounaga-skandalu | title =Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал |publisher =Еўрарадыё| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>. Дадатковай прычынай паслужыла заява ПЭН-цэнтра пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. З падобнай прычыны заявіў, што пакідае арганізацыю, і пісьменнік [[Сяргей Іванавіч Дубавец|Сяргей Дубавец]]<ref name="БРР" /> (але па стане на 2019 г. С. Дубавец з'яўляецца сябрам Рады Беларускага ПЭН-цэнтра). Выйшаў з арганізацыі мастацтвазнаўца [[Сяргей Васілевіч Харэўскі|Сяргей Харэўскі]]<ref name="Е" />. Пасля заявы пра «''дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў''» пакінуў арганізацыю і драматург [[Юры Станкевіч]], які патлумачыў прычыну свайго сыходу яшчэ і тым, што ён стаў членам ПЭН-цэнтра, калі «''арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі. А потым прыйшлі "эпігоны", набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае''»<ref>{{cite web| author =| date =19 сакавіка 2015| url = https://nn.by/?c=ar&i=146259&lang=ru| title =Пісьменнік Юры Станкевіч выходзіць з ПЭН-цэнтра |publisher =[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]| accessdate = 8 сакавіка 2018}}</ref>.


У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «[[Дэбют (літаратурная прэмія)|Дэбют]]», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт [[Алесь Плотка]], які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай, «''каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны''». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. А. Плотка пракаментаваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «''ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы''»<ref>{{cite web| author =Настасся Салановіч| date =24 сакавіка 2016| url =https://new.naviny.by/rubrics/culture/2016/03/24/ic_articles_117_191278 | title =Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў |publisher =[[БелаПАН]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>.
У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «[[Дэбют (літаратурная прэмія)|Дэбют]]», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт [[Алесь Плотка]], які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай, «''каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны''». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. А. Плотка пракаментаваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «''ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы''»<ref>{{cite web| author =Настасся Салановіч| date =24 сакавіка 2016| url =https://new.naviny.by/rubrics/culture/2016/03/24/ic_articles_117_191278 | title =Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў |publisher =[[БелаПАН]]| accessdate =8 сакавіка 2018}}</ref>.
Радок 89: Радок 89:
Адзначаліся праблемы і з іншай літаратурнай прэміяй, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам — «[[Прэмія Цёткі|Прэміяй Цёткі]]». Так, у спіс намінантаў могуць не трапіць калектыўныя зборнікі з вялікай колькасцю аўтараў альбо мастакоў, хаця гэтае абмежаванне нідзе не прапісанае, а ў Палажэнні аб прэміі згодна з п. 1.3. наадварот, гаворыцца, што «''ў выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі кнігі-пераможцы''». Пры гэтым арганізатары спасылаюцца на тое, што журы можа прымаць рашэнні аб прыняцці кнігі да разгляду ў прэміі згодна з уласным меркаваннем<ref>{{cite web| author =Алег Грушэцкі| date =8 сакавіка 2018| url =https://novychas.by/kultura/zury-premii-cjotki-abvjascila-naminantau | title =Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў |publisher =[[Новы Час (газета)|Новы Час]]| accessdate = 8 сакавіка 2018}}</ref>.
Адзначаліся праблемы і з іншай літаратурнай прэміяй, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам — «[[Прэмія Цёткі|Прэміяй Цёткі]]». Так, у спіс намінантаў могуць не трапіць калектыўныя зборнікі з вялікай колькасцю аўтараў альбо мастакоў, хаця гэтае абмежаванне нідзе не прапісанае, а ў Палажэнні аб прэміі згодна з п. 1.3. наадварот, гаворыцца, што «''ў выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі кнігі-пераможцы''». Пры гэтым арганізатары спасылаюцца на тое, што журы можа прымаць рашэнні аб прыняцці кнігі да разгляду ў прэміі згодна з уласным меркаваннем<ref>{{cite web| author =Алег Грушэцкі| date =8 сакавіка 2018| url =https://novychas.by/kultura/zury-premii-cjotki-abvjascila-naminantau | title =Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў |publisher =[[Новы Час (газета)|Новы Час]]| accessdate = 8 сакавіка 2018}}</ref>.


У канцы 2010-х гадоў пра выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра з розных прычын заявілі ганаровы старшыня ПЭНа [[Лявон Пятровіч Баршчэўскі|Лявон Баршчэўскі]], філосаф [[Алесь Анціпенка]], заснавальнік курсаў «[[Мова нанова]]», журналіст і паэт [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]], шматгадовы рэдактар «[[Наша Ніва (1991)|Нашай Нівы]]», былы першы намеснік кіраўніка ПЭН-цэнтра [[Андрэй Дынько]], пісьменнік і журналіст [[Вінцэсь Мудроў]], перакладчыца і літаратарка [[Наталка Харытанюк]], былы намеснік кіраўніка арганізацыі [[Андрэй Скурко]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=240205 Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтра] // nn.by 30 кастрычніка 2019</ref>.
У канцы 2010-х гадоў пра выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра з розных прычын заявілі ганаровы старшыня ПЭНа [[Лявон Пятровіч Баршчэўскі|Лявон Баршчэўскі]], філосаф [[Алесь Анціпенка]], заснавальнік курсаў «[[Мова нанова]]», журналіст і паэт [[Глеб Паўлавіч Лабадзенка|Глеб Лабадзенка]], шматгадовы рэдактар «[[Наша Ніва (1991)|Нашай Нівы]]», былы першы намеснік кіраўніка ПЭН-цэнтра [[Андрэй Дынько]], перакладчыца і літаратарка [[Наталка Харытанюк]], былы намеснік кіраўніка арганізацыі [[Андрэй Скурко]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=240205 Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтра] // nn.by 30 кастрычніка 2019</ref>.


== Скандал з выключэннем Паўла Севярынца ==
== Скандал з выключэннем Паўла Севярынца ==

Версія ад 18:38, 21 лістапада 2019

Беларускі ПЭН-цэнтр
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі саюз пісьменнікаў[d]
Рыгор Іванавіч Барадулін[1], Васіль Быкаў[1], Лявон Пятровіч Баршчэўскі[1], Уладзімір Пракопавіч Някляеў[1], Андрэй Хадановіч[1], Таццяна Нядбай[1] і Святлана Алексіевіч[1]
Заснаванне
Дата заснавання 1989
pen-centre.by

Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.

Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 года на Сусветным кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.

ПЭН-цэнтр — аб'яднанне прафесійных літаратараў, створанае з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.

Прэзідэнты

Праграмы

Літаратурныя прэміі

У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.

Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца, Літаратурнай прэміі «Дэбют» і літаратурнай прэміі Цёткі.

Пісьменнікі ў зняволенні

З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.

Пісьменнікі ў выгнанні

Праграма працуе для падтрымкі пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні. Яна была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.

Лінгвістычнае права

Беларускі ПЭН-цэнтр удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».

Крытыка

У 2015 годзе пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра заявілі літаратары Алесь Аркуш і Вінцэсь Мудроў. Паводле слоў Алеся Аркуша, знаходзіцца ў складзе гэтай арганізацыі значыць «даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна», бо «з сябрамі арганізацыі ніхто не раіцца», ніхто не цікавіцца іх меркаваннем па тым ці іншым пытанні[2], а сам ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам «ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца»[3]. Дадатковай прычынай паслужыла заява ПЭН-цэнтра пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. З падобнай прычыны заявіў, што пакідае арганізацыю, і пісьменнік Сяргей Дубавец[2] (але па стане на 2019 г. С. Дубавец з'яўляецца сябрам Рады Беларускага ПЭН-цэнтра). Выйшаў з арганізацыі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі[3]. Пасля заявы пра «дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў» пакінуў арганізацыю і драматург Юры Станкевіч, які патлумачыў прычыну свайго сыходу яшчэ і тым, што ён стаў членам ПЭН-цэнтра, калі «арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі. А потым прыйшлі "эпігоны", набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае»[4].

У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт Алесь Плотка, які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай, «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. А. Плотка пракаментаваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[5].

Адзначаліся праблемы і з іншай літаратурнай прэміяй, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам — «Прэміяй Цёткі». Так, у спіс намінантаў могуць не трапіць калектыўныя зборнікі з вялікай колькасцю аўтараў альбо мастакоў, хаця гэтае абмежаванне нідзе не прапісанае, а ў Палажэнні аб прэміі згодна з п. 1.3. наадварот, гаворыцца, што «ў выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі кнігі-пераможцы». Пры гэтым арганізатары спасылаюцца на тое, што журы можа прымаць рашэнні аб прыняцці кнігі да разгляду ў прэміі згодна з уласным меркаваннем[6].

У канцы 2010-х гадоў пра выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра з розных прычын заявілі ганаровы старшыня ПЭНа Лявон Баршчэўскі, філосаф Алесь Анціпенка, заснавальнік курсаў «Мова нанова», журналіст і паэт Глеб Лабадзенка, шматгадовы рэдактар «Нашай Нівы», былы першы намеснік кіраўніка ПЭН-цэнтра Андрэй Дынько, перакладчыца і літаратарка Наталка Харытанюк, былы намеснік кіраўніка арганізацыі Андрэй Скурко[7].

Скандал з выключэннем Паўла Севярынца

З 2014 года Павел Севярынец, які быў прыняты за кнігу «Лісты з лесу» ў 2007 годзе, калі адбываў пакаранне «хіміяй» у Малым Сітне, прынцыпова не плаціў членскія ўнёскі ў Беларускі ПЭН-Цэнтр, аргументуючы гэта тым, што ён хрысціянін і не бачыць для сябе магчымасці падтрымліваць, у тым ліку фінансава, мерапрыемствы, звязаныя з прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця пад эгідай арганізацыі. 15 студзеня 2019 года ён быў выключаны з арганізацыі[8], але паведамлена пра выключэнне яму было толькі ў красавіку[9]. Як прызнавалася Таццяна Нядбай, рашэнне аб выключэнні было складаным і не было адзінагалосным, абмяркоўвалася цягам некалькіх сустрэч Рады[8]. Апроч Севярынца, за няплату ўнёскаў з цэнтра выключылі таксама Глеба Лабадзенку і Сяргея Шапрана[10].

22 кастрычніка 2019 года Севярынец заявіў, што Беларускі ПЭН-цэнтр захапілі радыкальныя адэпты культурнага марксізму[ru], якія на дух не пераносяць хрысціян і займаюцца прапагандай ЛГБТ[10]. Заснавальнікам «лявацкага гнязда», на ягоную думку, стаў літаратар Андрэй Хадановіч, яго памагатым — Павел Анціпаў (брат Ніка Анціпава, заснавальніка ЛГБТ-сайта Makeout.by), да іх жа Севярынец прылічыў Анку Упалу, Уладзіміра Лянкевіча і масона Сяргея Дубаўца[11]. Палітык абвінаваціў кіраўніцтва цэнтра ў тым, што яно не прыняло ў арганізацыю шэраг літаратараў, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі, у тым ліку Яўгена Зубовіча, Паўла Булатага, Алеся Гелагаева, Уладзіміра Бруя, Антонія Бокуна, Ганну Станіславенку[10].

26 кастрычніка 2019 года на з’ездзе Беларускага ПЭН-цэнтра ў Палацы мастацтва была разгледжана заява Паўла Севярынца, які кампенсаваў нясплачаную суму ўнёскаў і прасіў аднавіць яго ў сяброўстве. Ён заявіў, што свой ліст, апублікаваны 22 кастрычніка, пісаў эмацыйна, але ідэалогію фемінізму, гендара, гей-прапаганду па-ранейшаму лічыць шкоднымі[12]. 27 з 59 зарэгістраваных на сходзе ўдзельнікаў (г. зн. менш за палову) прагаласавалі супраць вяртання Севярынца ў сябры ПЭН-цэнтра, і такім чынам рашэнне Рады аб яго выключэнні было адменена. Паводле сведчанняў некаторых прысутных, фармулёўкі галасавання некалькі разоў мяняліся вядучым сходу Лявонам Баршчэўскім і былі даволі складанымі, што прывяло да блытаніны. У зале падняўся крык, незадаволеныя запатрабавалі перагаласавання, але Баршчэўскі заявіў, што гэта не прадугледжана статутам. Людзі пачалі пакідаць залу, здымаючы сваю рэгістрацыю. Пасля частка незадаволеных вярнулася ў залу[13].

Алесь Бяляцкі прапанаваў стабілізаваць ПЭН «старымі праверанымі кадрамі», Уладзімір Арлоў выступіў з прапановай выбраць старшынёй Святлану Алексіевіч. Таццяна Нядбай узяла самаадвод і адмовілася абірацца на пасаду кіраўніка арганізацыі, у безальтэрнатыўным галасаванні перамагла Алексіевіч[13].

У той жа дзень пісьменнік Альгерд Бахарэвіч заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра. У расколе Беларускага ПЭН-цэнтра ён абвінаваціў Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага і іншых, хто выступіў за тое, каб вярнуць сяброўства ў арганізацыі Паўлу Севярынцу[14]:

" Беларускага ПЭНа больш няма [...] Вы ператварылі яго ў пасмешышча. Я з ПЭНу выходжу, а са мной яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Выдатнае дасягненне. Ура! "

Пазней выявілася, што А. Бахарэвіч не выйшаў з ПЭН-цэнтра і папрасіў у Арлова і Баршчэўскага прабачэння за рэзкасць. Разам з тым Бахарэвіч і дзясяткі іншых сябраў арганізацыі падпісалі пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «цемрашальскіх поглядаў».

29 кастрычніка 2019 года адбылося пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра, якая зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. На пасяджэнне былі запрошаны ў большасці тыя, хто выступаў супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, але не сам Севярынец. Большасцю сябраў Рады была адхілена прапанова новаабранай старшыні Святланы Алексіевіч аб часовым прыпыненні сяброўства Севярынца альбо аб перанясенні разгляду яго справы на 31 кастрычніка, бо на 29 кастрычніка выпала «ноч расстраляных паэтаў» — гадавіна забойства ў 1937 годзе звыш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час сталінскіх рэпрэсій. Канчатковае рашэнне агучыла Алексіевіч[15]:

" Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэнне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца. Калі эліта бездапаможная, нам трэба станавіцца нейкай сілай. "

Першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай паведаміла, што падставай для выключэння сталі парушэнні статуту Беларускага ПЭН-цэнтра і Міжнароднага ПЭН-клуба. Адзначалася, што Севярынец зневажаў гонар арганізацыі, выказваў абразлівае і варожае стаўленне да кіраўніцтва, наўмысна фальсіфікаваў і скажаў інфармацыю дзеля прыватных мэтаў, публічна і сістэматычна дыскрымінаваў сацыяльную групу ЛГБТК+[14].

Павал Севярынец палічыў сваё выключэнне ў «Дзень расстраляных паэтаў» невыпадковым[15]:

" Каля рэстарацыі «Поедем-поедим» за паўтара года нам таксама часта кідалі ў твар: «Мало вас стрелялі!» «Выключыць», выдаліць, выціснуць хрысціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імперыяй не ўдалося. "

На паседжанні Рады ПЭН-цэнтра ганаровы старшыня Лявон Баршчэўскі падаў заяву на выхад з арганізацыі, назваўшы асноўнымі матывамі тое, што яго знаходжанне ў Радзе будзе шкодзіць прыняццю рашэнняў шляхам кансэнсусу. Таксама Л. Баршчэўскі абурыўся тым, што Рада яго не абараніла ад хамскіх выказванняў Ліпковіча, звязаных з тым, як, Баршчэўскі вёў сход, і іншай дзейнасцю ў рамках арганізацыі[16][17].

30 кастрычніка 2019 года Беларускі ПЭН-цэнтр апублікаваў «незалежную экспертызу» адкрытага ліста Паўла Севярынца «Культурны марксізм і яго камісары», звернутага да сяброў арганізацыі напярэдадні з’езда арганізацыі 26 кастрычніка. «Экспертыза» была праведзена Віялетай Ермаковай з арганізацыі «Журналісты за талерантнасць». У «экспертызе» сцвярджалася, што непасрэдна ў тэксце П. Севярынца дыскрымінуецца толькі супольнасць ЛГБТК+. Паводле В. Ермаковай, П. Севярынец мяркуе, што абарона правоў гэтай супольнасці не ўласцівая беларусам і навязаная звонку, гома- і бісексуальныя стасункі ненатуральныя і амаральныя, а з’яўленне ЛГБТК+ у публічнай прасторы непажаданае[18].

Тэкст «экспертызы» адразу ж быў паддадзены крытыцы. 31 кастрычніка 2019 года палітолаг Вольф Рубінчык адзначыў, што згаданы тэкст паводле формы не адпавядае нормам экспертнага заключэння, а паводле зместу з'яўляецца пераважна «наборам бессэнсоўных прэтэнзій і домыслаў». Ён прапанаваў аўтарцы «адклікаць тэкст, апублікаваны 30.10.2019 у якасці "незалежнай", або "вонкавай" экспертызы"», а Радзе ПЭН-цэнтра — перагледзець рашэнне аб выключэнні П. Севярынца, прынятае з апорай на «негрунтоўны тэкст»[19]. В. Ермакова адказала В. Рубінчыку і іншым крытыкам, у прыватнасці, філосафу Пятру Рудкоўскаму: «гэта не была «экспертыза». У мяне ў прыватным парадку ўзялі каментар. Каму і навошта патрэбна было надаваць яму статус экспертызы, я не ведаю. Наколькі я разумею, пытанне аб выключэнні Паўла Севярынца з ПЭНа прымаецца галасаваннем пасля абмеркавання. Мой каментар я разглядаю як рэпліку ў гэтым абмеркаванні»[20]. Аднак першая намесніца старшыні Таццяна Нядбай заявіла ад імя Беларускага ПЭН-цэнтра: «Дапускаю, што тое, што з'яўляецца экспертызай у юрыдычным сэнсе ("сапраўдная экспертыза"), магло б утрымліваць больш навуковасці, але наўрад ці змянілася б сама мадальнасць ацэнкі. Таму гэтага каментара эксперткі са знешняй арганізацыі нам дастаткова для падмацавання нашай пазіцыі»[20].

Зноскі

  1. а б в г д е ё https://pen-centre.by/en/pen.html Праверана 3 жніўня 2021.
  2. а б Анна Шайкоўская. Беларускі ПЭН-цэнтр скалануў скандал. Беларускае Радыё Рацыя (18 красавіка 2017). Праверана 8 сакавіка 2018.
  3. а б Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал. Еўрарадыё (12 сакавіка 2015). Праверана 8 сакавіка 2018.
  4. Пісьменнік Юры Станкевіч выходзіць з ПЭН-цэнтра. Наша Ніва (19 сакавіка 2015). Праверана 8 сакавіка 2018.
  5. Настасся Салановіч. Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў. БелаПАН (24 сакавіка 2016). Праверана 8 сакавіка 2018.
  6. Алег Грушэцкі. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў. Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  7. Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтра // nn.by 30 кастрычніка 2019
  8. а б Севярынца выключылі з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў. А ён вінаваціць арганізацыю ў гей-прапагандзе
  9. https://belisrael.info/?p=19212
  10. а б в «Гей-лобі і марксісты»: Павал Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтар у «ганеньні на хрысьціян». Што там адказалі
  11. Культурны марксізм і яго камісары
  12. Зьезд аднавіў сяброўства Сяргея Шапрана, Сямёна Букчына і Паўла Севярынца ў ПЭН-Цэнтры
  13. а б ПЭН-ГЕЙт: вяртанне блуднага Севярынца насуперак «культурным марксістам»
  14. а б Бахарэвіч выходзіць з беларускага ПЭНу: «Са мной некалькі дзясяткаў чалавек»
  15. а б Нэрвы, спрэчкі і сьлёзы. Як Севярынца выключалі з ПЭН-цэнтру
  16. Ганаровы старшыня ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі патлумачыў, чаму выйшаў з арганізацыі
  17. Баршчэўскі: Вы сур’ёзна лічыце пакуты ЛГБТ-супольнасці больш суровымі за пакуты Севярынца ў турмах?
  18. ПЭН-цэнтр апублікаваў экспертызу ліста Паўла Севярынца
  19. https://belisrael.info/?p=21741
  20. а б Аўтарка «экспертызы», паводле якой Севярынца адлічылі з ПЭНа: Гэта была не экспертыза, а прыватны каментар // nn.by 1 лістапада 2019

Спасылкі