Баптызм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 3452888 аўтарства Artsiom91 (размова)
Тэг: Адмена
прыбрана спасылка з незразумелмі адносінамі да баптызму, гл. старонку размоў
 
Радок 1: Радок 1:
{{Пратэстанцтва}}
{{Пратэстанцтва}}
{{Баптызм}}

[[Выява:Царква ЭХБ (Малеч).Jpeg|thumb|[[Дом малітвы]] евангельскіх хрысціян-баптыстаў у [[Малеч]]ы ([[Брэсцкая вобласць]])]]
[[Выява:Царква ЭХБ (Малеч).Jpeg|thumb|[[Дом малітвы]] евангельскіх хрысціян-баптыстаў у [[Малеч]]ы ([[Брэсцкая вобласць]])]]
'''Бапты́зм''' (паводле {{lang-el|Βάπτισμα|скарочана}} — [[хрышчэнне]]) — [[Хрысціянства|хрысціянская]] [[дэнамінацыя]] ў [[Пратэстанцтва|пратэстанцтве]], засяроджаны на [[Індывідуалізм|індывідуалізме]] ў дачыненні да [[Бог]]а і надзвычайнай ролі [[Біблія|Святога Пісання]]. [[Збавенне]] паводле баптыстаў недасягальнае ўласнымі ўчынкамі, адно толькі [[Ласка Божая|ласкай Божай]] праз асабістую [[Вера|веру]] ў збаўчую ахвяру [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]] дзеля выкуплення [[Грэх|грахоў]] [[чалавецтва]]. Баптысты здзяйсняюць [[хрышчэнне]] выключна над тымі, хто свядома выражае [[пакаянне]] за грахі і вызнае веру ў Хрыста. Акцэнтуючы аўтаномію асобных [[збор]]аў, ёсць таксама прыхільнікамі аддзялення царквы ад дзяржавы.
'''Бапты́зм''' (паводле {{lang-el|Βάπτισμα|скарочана}} — [[хрышчэнне]]) — [[Хрысціянства|хрысціянская]] [[Дэнамінацыя (рэлігія)|дэнамінацыя]] ў [[Пратэстанцтва|пратэстанцтве]], засяроджаны на [[Індывідуалізм|індывідуалізме]] ў дачыненні да [[Бог]]а і надзвычайнай ролі [[Біблія|Святога Пісання]]. [[Збавенне]] паводле баптыстаў недасягальнае ўласнымі ўчынкамі, адно толькі [[Ласка Божая|ласкай Божай]] праз асабістую [[Вера|веру]] ў збаўчую ахвяру [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]] дзеля выкуплення [[Грэх|грахоў]] [[чалавецтва]]. Баптысты здзяйсняюць [[хрышчэнне]] выключна над тымі, хто свядома выражае [[пакаянне]] за грахі і вызнае веру ў Хрыста. Акцэнтуючы аўтаномію асобных [[збор]]аў, ёсць таксама прыхільнікамі аддзялення царквы ад дзяржавы.


Большасць баптыстаў прадстаўляе [[евангельскае хрысціянства]], хоць існуюць нешматлікія баптысцкія дэнамінацыі, якія належаць да ліберальнага напрамку [[пратэстанцтва]]. Баптысцкія цэрквы могуць адрознівацца ў стаўленні да пэўных пытанняў: [[прадвызначэнне]] альбо [[свабода волі]], канчатковасць альбо мажлівасць страты збавення, адносіны да [[Тэорыя эвалюцыі|тэорыі эвалюцыі]].
Большасць баптыстаў прадстаўляе [[евангельскае хрысціянства]], хоць існуюць нешматлікія баптысцкія дэнамінацыі, якія належаць да ліберальнага напрамку [[пратэстанцтва]]. Баптысцкія цэрквы могуць адрознівацца ў стаўленні да пэўных пытанняў: [[прадвызначэнне]] альбо [[свабода волі]], канчатковасць альбо мажлівасць страты збавення, адносіны да [[Тэорыя эвалюцыі|тэорыі эвалюцыі]].
Радок 47: Радок 45:
* [http://ebf.org/ Еўрапейская баптысцкая федэрацыя]
* [http://ebf.org/ Еўрапейская баптысцкая федэрацыя]
* [http://baptist.by/ Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі] {{ref-ru}}
* [http://baptist.by/ Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі] {{ref-ru}}
* [http://царква.бел/about Царква.бел] — старонка цэрквы Гэцыманія.


[[Катэгорыя:Баптызм| ]]
[[Катэгорыя:Баптызм| ]]

Актуальная версія на 15:46, 23 лістапада 2019

Пратэстантызм
Рэфармацыя
Дактрыны пратэстантызму

Дарэфармацыйныя рухі

Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды


Рэфармісцкія цэрквы

Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства


Пост-рэфармацыйныя рухі

Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм


«Вялікае абуджэнне»

Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста

Дом малітвы евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Малечы (Брэсцкая вобласць)

Бапты́зм (паводле грэч. Βάπτισμαхрышчэнне) — хрысціянская дэнамінацыя ў пратэстанцтве, засяроджаны на індывідуалізме ў дачыненні да Бога і надзвычайнай ролі Святога Пісання. Збавенне паводле баптыстаў недасягальнае ўласнымі ўчынкамі, адно толькі ласкай Божай праз асабістую веру ў збаўчую ахвяру Ісуса Хрыста дзеля выкуплення грахоў чалавецтва. Баптысты здзяйсняюць хрышчэнне выключна над тымі, хто свядома выражае пакаянне за грахі і вызнае веру ў Хрыста. Акцэнтуючы аўтаномію асобных збораў, ёсць таксама прыхільнікамі аддзялення царквы ад дзяржавы.

Большасць баптыстаў прадстаўляе евангельскае хрысціянства, хоць існуюць нешматлікія баптысцкія дэнамінацыі, якія належаць да ліберальнага напрамку пратэстанцтва. Баптысцкія цэрквы могуць адрознівацца ў стаўленні да пэўных пытанняў: прадвызначэнне альбо свабода волі, канчатковасць альбо мажлівасць страты збавення, адносіны да тэорыі эвалюцыі.

У практыцы царкоўнага жыцця баптысты прытрымліваюцца прынцыпу ўсеагульнага святарства, а таксама самастойнасці і незалежнасці кожнай асобнай царкоўнай суполкі (кангрэгацыяналізм). Прэсвітар (пастар) суполкі не мае абсалютнай улады, найбольш істотныя пытанні вырашаюць на царкоўных радах, агульных сходах вернікаў. Набажэнствы складаюцца з казаняў, спеваў у суправаджэнні інструментальнай музыкі, імправізаваных малітваў (уласнымі словамі), чытання духоўных паэм і вершаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карані баптызму палягаюць у руху абуджэння ў хрысціянскай царкве, які меў за мэту вяртанне да правілаў Святога Пісання. Першыя анабаптысты адмаўлялі хрышчэнне дзяцей, пакуль тыя самі не змогуць абраць сабе хросных бацькоў. Хрышчэнне праз пагружэнне ў ваду практыкавалася «Асобнымі баптыстамі» ў Англіі, якія сваёй назвай сведчылі, што збаўлены будуць толькі некаторыя (асобныя) людзі. Нягледзячы на адносную свабоду вызнання, іхнія зборы развіваліся параўнальна марудна. Толькі метадысцкае абуджэнне дадало дынамікі развіццю баптысцкіх суполак як у Старым, так і ў Новым свеце[2].

Першыя баптысты былі англічанінамі-кангрэгацыяналістамі, якія праз рэлігійны пераслед эмігравалі з Англіі ў Нідэрланды. Першая суполка была заснавана ў 1609 годзе ў Амстэрдаме групай англійскіх пурытанаў на чале з Джонам Смітам, якая пад уплывам менанітаў (умераных анабаптыстаў) прыняла дактрыну, якая адрынала хрышчэнне немаўлят. Аднак неўзабаве збор быў вымушаны спыніць існаванне з прычыны пераследу. У 1612 годзе, калі ў Англіі паўстала хваля рэлігійных пераследаў, частка амстэрдамскіх баптыстаў вярнулася на бацькаўшчыну — але ўжо без заснавальніка баптызму — і заснавала ў Лондане першую баптысцкую суполку. Менавіта ў Англіі цалкам сфарміраваліся веравучэнне і дагматы, і тут англічане пачалі называць сябе баптыстамі.

Зарадзіўшыся ў Еўропе, найбольшага развітку баптысцкі рух дасягнуў у Паўночнай Амерыцы. Аснову першых баптысцкіх суполак склалі выгнаннікі з пурытанскіх калоній, якіх пераследвалі за выказванне поглядаў пра неабходнасць аддзялення царквы ад дзяржавы і адмову ад хрышчэння дзяцей. У 1638 годзе група такіх вернікаў на чале з перасяленцам Роджэрам Уільямсам заснавала новую калонію Род-Айленд, дзе афіцыйна была абвешчана свабода веравызнання, а ў гарадах Провідэнс і Ньюпарт заснаваны першыя баптысцкія цэрквы[3] Пасля здабыцця рэлігійнай свабоды баптысты разгарнулі актыўную місіянерскую дзейнасць, якая ахоплівала, акрамя белых каланістаў, індзейцаў і чарнаскурае насельніцтва краіны. Сярод апошніх дадзенае спавяданне атрымала шырокі распаўсюджванне, у выніку чаго да цяперашняга часу ў ЗША існуе некалькі афраамерыканскіх баптысцкіх аб'яднанняў[4].

У кантынентальнай Еўропе баптызм практычна не меў распаўсюджванню да першай паловы XIX стагоддзя. Дзякуючы высілкам брытанскіх і амерыканскіх місіянераў у 20—30-я гады XIX стагоддзя баптысцкія суполкі былі заснаваны ў Францыі і Германіі. Надалей, дзякуючы актыўнай місіянерскай палітыцы нямецкіх баптыстаў, у прыватнасці пастара Іагана Герхарда Онкена, Германія стала цэнтрам распаўсюджванню баптысцкага вучэння ў краінах Скандынавіі і іншых дзяржавах Еўропы[3].

У 1905 на 1-м Сусветным сходзе баптыстаў у Лондане быў заснаваны Сусветны баптысцкі альянс, які па стане на 2007 налічваў больш за 170 тысяч збораў і 36 мільёнаў членаў. Варта зазначыць,што ў саюз не ўваходзіць вялікая колькасць фундаменталісцкіх цэркваў, не згодных з умеранай тэалогіяй і экуменізмам Альянсу. Таксама ў большасці баптысцкіх цэркваў сябрамі суполкі можна стаць толькі па дасягненні паўналецця. Такім чынам, дзеці з баптысцкіх сем'яў не ўлічаны ў статыстыцы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Слова «баптыст» паходзіць ад грэчаскага слова «баптыза» і азначае сабой хрышчэнне (літаральна — «пагружэнне»). Баптысты практыкуюць хрышчэнне дарослых праз поўнае пагружэнне ў ваду. Ідэя зараджэння хрысціян-баптыстаў звязана з евангельскім вучэннем пра хрышчэнне.

Сімвал веры[правіць | правіць зыходнік]

Баптысцкі дом малітвы ў Дундазе (Латвія)
  • Аўтарытэт Пісання — Святое Пісанне з'яўляецца адзінай бясспрэчнай крыніцай ведаў пра Бога і Ягоных пастановах, датычных чалавека.
  • Трыадзінства Бога — Бог ёсць Творцам і Панам Стварэння, які аб'явіўся ў трох дасканалых асобах: як Айцец, Сын і Дух Святы. Адно Яму належыць чэсць і ўзнясенне хвалы. Таму баптысты не шануюць Дзеву Марыю, хоць і лічаць яе надзвычайнай асобай, абранай Богам дзеля нараджэння Ісуса, і таму годнай павагі і пераймання ў яе даверы Ісусу Хрысту.
  • Збаўленне ласкаю праз веру — грэшны па прыродзе чалавек не ў стане зрабіць нічога, што дазволіць яму займець прызнанне Бога, аднак ведаючы, што добры Бог злітаваўся з людзей і прабачыў ім іх грахоўнае адступства і амаральнасць, даў магчымасць пачатку новага жыцця з забытым мінулым. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што Ісус Хрыстос, Адзінародны Сын Божы, памершы на крыжы, панёс пакаранне, якое вісела на кожным з нас паводле Боскага парадку рэчаў — ў такім чынам дараваў нам жыццё вечнае, як і перамененае жыццё на зямлі.
  • Хрышчэнне на вызнанне веры — згодна з Боскай рэкамендацыяй і парадкам, які ўстанавіў Ісус Хрыстос, баптысты прымаюць хрышчэнне толькі на асабістым вызнанні веры ў збаўленне, якое атрымалі з рук Хрыста. Хрышчэнне з'яўляецца вонкавым, публічным сведчаннем таго, што прымае чалавек. Гэта не сакрамант у значэнні тварэння новай духоўнай рэальнасці, але неабходнае наступства скарэння перад Богам і прызнання Яго сваім Госпадам і Збаўца, а таксама сімвал далучэння да Царквы.
  • Вячэра Гасподняя — абрад, устаноўлены Ісусам Хрыстом у памяць Яго мукаў і смерці. Падчас Вячэры ахрышчаныя вернікі ўжываюць хлеб і віно, якія ёсць сімваламі Цела і Крыві Гасподняй. Праз Вячэру яе ўдзельнікі сцвярджаюць смерць Хрыста і яго паўторны прыход.
  • Новае жыццё прах Духа Святога — Біблія дае абяцанне, што з моманту шчырага паяднання з Богам пачынаецца новае жыццё (што яна называе новым нараджэннем), у якім Бог не пакідае людзей сам-насам у канфрантацыі з жыццём, але сам Дух Святы навучае іх, падтрымлівае, прыстасоўвае і робіць так, каб усе былі ў стане жыць паводле Боскіх стандартаў, не вяртаючыся болей да былога жыцця, якога Бог не ўхваляе і таму вызваляе ад яго сваіх вернікаў.
  • Моц і дары Духа Святога — паколькі Дух Святы ў дні Пяцідзясятніцы надзяліў Царкву Боскай моцаю і духоўнымі дарамі, неабходнымі для выканання прызначанай ёй задачы, таксама і цяпер нядзяляе сваю Царкву разнастайнымі духоўнымі дарамі.
  • Збавенне не праз Царкву, а праз Хрыста — ані Царква хрысціян-баптыстаў, ані хто іншы не з'яўляецца адзіным выключным пасярэднікам збавення, паколькі ім ёсць толькі Ісус Хрыстос — адзіны Пасярэднік паміж чалавекам і Богам.
  • Свабода сумлення для кожнага чалавека — вера — гэта справа свядомага выбару, таму нікога нельга прымушаць да рэлігійнага вызначэння.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Я. Винс. Наши баптистские принципы.
  2. Por. K. Bednarczyk, Baptyści, w: W. Hryniewicz, J.S. Gajka, S.J. Kozy (red.), Ku chrześcijaństwu jutra. Wprowadzenie do ekumenizmu, Lublin 1996, s. 188—192
  3. а б Robert G. Torbet. «A History of the Baptists». Chicago — Los Angeles: The Judson Press, 1952.
  4. Н.Ревуненкова. «Протестантизм». изд-во «Питер», 2007

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]