Галінаставусыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Распаўсюджанне: дапаўненне
→‎Літаратура: афармленне
Радок 70: Радок 70:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Галінаставусыя // {{Крыніцы/БЭ|4}}
* Галінаставусыя // {{Крыніцы/БЭ|4}}
{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Шчэлепаногія]]
[[Катэгорыя:Шчэлепаногія]]

Версія ад 15:05, 27 лістапада 2019

Галінаставусыя

Дафнія даўгахвостая (Daphnia longispina)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cladocera Latreille, 1829

Падатрады і сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  83832
NCBI  6665
EOL  2599221
FW  277029

Галінаставусыя (Cladocera) — атрад ракападобных.

Апісанне

Даўжыня звычайна 0,2—1 мм, зрэдку да 5 мм, у выключных выпадках да 10 мм. Тулава ў большасці ўкрыта паўпразрыстай двухстворкавай хіцінавай ракавінай. Галава выцягнута ў дзюбу. Асноўныя органы перамяшчэння 4—7 пар ног і другая пара доўгіх галінастых вусікаў-антэн з пёрыстымі шчацінкамі; антэнулы невялікія, палачкападобныя. Адначасова ўзмахваючы абеімі антэнамі, рачкі адштурхоўваюцца імі ад вады і такім чынам плывуць кароткімі скачкамі. На лобнай частцы галаы знаходзіцца няпарнае фасетачнае вока. На ніжняй паверхні галавы размяшчаецца рот, акружаны спераду верхняй губой, з бакоў жваламі і ззаду сківіцамі. Грудны аддзел пакарочаны.

У самак паміж спінной паверхняй цела і спінным краем ракавіны маецца поласць, якая выконвае функцыю вывадковай сумкі. У гэтую сумку адкладваюцца яйцы, і пры спрыяльных умовах там яны развіваюцца.

Грудныя ногі ў большасці ўтвараюць фільтрацыйны апарат. З дапамогай яго рачкі адфільтроўваюць узвешаня ў вадзе часцінкі, якімі кормяцца. Ножкі робяць 300-500 узмахаў за мінуту. Самыя блізкія да асновы вонкавыя лопасці грудных ног ператвораны ў жабры.

Кроў прыводзіцца ў рух мешкападобным сэрцам, якое праштурхоўвае яе па поласцях цела. Сапраўдныя крывяносныя сасуды адсутнічаюць.

Распаўсюджанне

Налічваецца 65 родаў, апісана каля 650 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тоўшчы вады прэсных вадаёмаў, складаюць значную частку прэснаводнага планктона, ёсць таксама донныя формы. Насяляюць разнастайныя вадаёмы, ад дробных лужын да вялікіх азёр; вельмі нешматлікія жывуць у моры. На Беларусі найбольш вядомыя дафніі (Daphnia), шчытні, басміны (Bosmina), лептадоры (Leptodora), маіны (Moina).

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца дэтрытам, бактэрыямі і аднаклетачнымі водарасцямі, ёсць драпежныя формы.

Характэрная змена палавога і аднаполага (партэнагенез) размнажэння. Пакуль умовы жыцця галінаставусых рачкоў спрыяльныя, у вадаёмах сустракаюцца толькі самкі, якія адкладваюць і выносяць у сваіх вывадковых камерах неаплодненыя яйцы (ад некалькіх да сотні). З яец утвараюцца спачатку рухомыя эмбрыёны, а затым маленькія рачкі, якія пакідаюць вывадковую камеру. Пры спрыяльных умовах нараджэнне моладзі і з'яўленне ў камеры новых яец адбываецца кожныя 1-2 дні.

Моладзь часта ліняе і хутка расце. Палавой спеласці звычайна дасягаюць пасля 3-4 лінькі, г.зн. цераз 2-6 дзён пасля нараджэння. Так з'яўляюцца новыя пакаленні самак, якія працягваюць размнажацца партэнагенетычна.

Калі ўмовы існавання пагаршаюцца ў выніку паніжэння тэмпературы, змянэння колькасці ежы ці забруджвання вадаёма, з неаплодненых яец, пасля іх адкладкі ў вывадковую камеру, выходзяць не самкі а самцы. Акрамя таго частка яец у палавых органах самкі падвяргаецца дзяленню, у выніку колькасць храмасом у яйцы памяншаецца ў 2 разы. Такія яйцы могуць развівацца толькі пасля апладнення.

Самцы галінаставусых прыкметна драбнейшыя за самак. Яны звычайна з'яўляюцца ў вадаёмах увосень, пры паніжэнні тэмпературы. Прымацоўваюцца да самак з дапамогай кіпцюрыкаў на нагах і пярэдніх антэн. Сперма пранікае ў вывадковую камеру, затым адбываецца апладненне яец. Аплодненыя яйцы адрозніваюцца ад партэнагенетычных: яны нешматлікія, буйныя, багатыя жаўтком, маюць шчыльныя абалонкі. Такія яйцы адкладваюцца ў ваду і апускаюцца на дно, пачынаюць развівацца толькі праз пэўны перыяд і дапамагаюць рачкам перажыць неспрыяльныя ўмовы.

Галінаставусымі кормяцца рыбы (у тым ліку ласасёвыя і асятровыя). Індыкатары забруджвання вады: большасць жыве ў чыстых вадаёмах.

Літаратура