Лагойск: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др асноўная інфармацыя Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
|OpenStreetMap = 242978939 |
|OpenStreetMap = 242978939 |
||
}} |
}} |
||
'''Лаго́йск'''<ref name="NNP"/> ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Lahojsk'') — горад у [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Лагойскі раён|Лагойскага раёна]], на [[рака Гайна|р. Гайна]]. За 40 км ад [[Мінск]]а, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы |
'''Лаго́йск'''<ref name="NNP"/> ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Lahojsk'') — горад у [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Лагойскі раён|Лагойскага раёна]], на [[рака Гайна|р. Гайна]]. За 40 км ад [[Мінск]]а, 31 км ад чыгуначнай станцыі [[Смалявічы (станцыя)|Смалявічы]] (лінія Мінск — [[Орша]]). Аўтадарогі на Мінск, [[Лепель]], [[Смалявічы]], [[Барысаў]], [[Маладзечна]]. Каля горада праходзіць аўтамагістраль {{таблічка-by|М|3}} Мінск — [[Віцебск]]. [[Горад-спадарожнік]] Мінска. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)<ref name="2017-Estimate"/>. |
||
{{змест злева}} |
{{змест злева}} |
||
Радок 115: | Радок 115: | ||
У [[1998]] г. Лагойск атрымаў статус [[горад]]а. |
У [[1998]] г. Лагойск атрымаў статус [[горад]]а. |
||
<center><gallery |
<center><gallery widths="150" heights="150" caption="Лагойск на старых здымках"> |
||
Файл:Łahojsk. Лагойск (1914).jpg|[[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра, Лагойск|Касцёл Св. Казіміра]] |
|||
Файл:Tyškievič Palace in Łahojsk (1923).jpg|[[Палац Тышкевічаў, Лагойск|Палац Тышкевічаў]] |
|||
Файл:Tyškievič Palace in Łahojsk (XX).jpg|Парк і палац |
|||
Файл:Łahojsk, carkva. Лагойск, царква.jpg|Царква Св. Мікалая |
|||
</gallery></center> |
</gallery></center> |
||
Радок 139: | Радок 139: | ||
* [[Лагойскія гарадзішчы]] |
* [[Лагойскія гарадзішчы]] |
||
<center><gallery> |
<center><gallery> |
||
Файл:Belarus-Lahoisk-Church of Nicholas-2.jpg|Мікалаеўская царква |
|||
Файл:Belarus-Lahoisk-Ruins of Tyshkievich Manor-3.jpg|Руіны сядзібы Тышкевічаў |
|||
Файл:Belarus-Lahoisk-Park of Former Tyshkievich Manor-4.jpg|Парк Тышкевічаў |
|||
Файл:Belarus-Lahoisk-Park of Former Tyshkievich Manor-2.jpg|Памятны знак у парку |
|||
</gallery></center> |
</gallery></center> |
||
Версія ад 01:16, 7 снежня 2019
Горад
Лагойск
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Лаго́йск[3] (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша). Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Каля горада праходзіць аўтамагістраль М3 Мінск — Віцебск. Горад-спадарожнік Мінска. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)[2].
Назва
Тапонім «Лагойск» утварыўся паводле традыцыйнай схемы праз суфікс -ск. У час заснавання паселішча такія назвы былі даволі пашыранымі. Праўда, практычна няма выпадкаў, калі б за аснову бралася нейкая асаблівасць ландшафту, таму пашыраная думка пра ўтварэнне тапоніму ад слова «лог»[4] выглядае сумнеўна. Часцей за ўсё імёны паселішчаў паходзілі ад назваў рэчак. Існуе меркаванне, што назву «Лагожаск» магло атрымаць паселішча, якое першапачаткова існавала недзе ля сутокаў Лагазінкі і Гайны[5] (за 8 км ад сучаснага горада). Пазней яго маглі перанесці на новае, больш зручнае месца, захаваўшы пры гэтым старую назву (такая практыка пераносу паселішчаў была даволі звыклай у той час)[6].
Варыянты напісання назвы ў гістарычных крыніцах: Лагожск, Лагожаск.
Гісторыя
Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілі ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана гарадзішча.
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У апошняй чвэрці XI ст. паселішчагорад-крэпасць далучылася да Полацкага княства[7]. У 1127 г. князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1132 г. вернуты дынастыі полацкіх князёў[7]. У 1180 г. горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.
У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы[7]. У 1387 г. вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу. З 1392 г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[8]. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка, у т.л. замак.
З 1528 г.[7], дзякуючы шлюбу, Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. З 1531—1532 гг. быў адноўлены замак. У 1532 г. тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522, 1534—1537), і ў Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[9] гадах) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.
У 1609 г. навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 г. кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы.
У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) 6 мая 1708 г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752 г.[9] на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 г. ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793 г.[9]
-
Палац Тышкевічаў, малюнак Н. Орды
-
Уезд у мястэчка з боку Мінска
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 г. тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 1809—1860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[10].
У 1814—1819 гг. тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 г. пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 г. браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 г. заснавалі Віленскі музей старажытнасцей.
Станам на 1861 год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 г. Лагойск стаў валасным цэнтрам Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Лагойску працавалі народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.
У 1919 г. Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 г. стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 г. паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1998 г. Лагойск атрымаў статус горада.
-
Парк і палац
-
Царква Св. Мікалая
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2009 — 10 706 чал.[11]; 2015 — 12 376 чал.[12]; 2016 — 12 739 чал.[13]; 2017 — 12 950 чал.[2]
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Культура
Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.
Славутасці
- Парк Тышкевічаў (1-я пал. XIX ст.)
- Лагойская Мікалаеўская царква (1824 г.)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра
- Лагойскія гарадзішчы
-
Мікалаеўская царква
-
Руіны сядзібы Тышкевічаў
-
Парк Тышкевічаў
-
Памятны знак у парку
Вядомыя асобы
- Вячаслаў Селях-Качанскі (1885—1976), беларускі оперны спявак, тэатральны дзеяч, педагог
- Васіліса Марзалюк, беларуская спартсменка
- Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф XIX ст.
- Яўстах Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф XIX ст.
- Эдуард Шавейка, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 207.
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Беларуская айканімія С. 92.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
- ↑ а б в г Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- ↑ Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
- ↑ а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
- ↑ Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
- Логойск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лагойск