Лагойск: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др асноўная інфармацыя Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
структурызацыя Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 84: | Радок 84: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Лагойска}} |
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Лагойска}} |
||
=== Ранняе Сярэднявечча === |
|||
Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілі ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана [[Лагойскае замчышча|гарадзішча]]. |
Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілі ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана [[Лагойскае замчышча|гарадзішча]]. |
||
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]] і датуецца [[1078]]: «''Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя''». У апошняй чвэрці [[XI]] ст. |
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]] і датуецца [[1078]]: «''Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя''». У апошняй чвэрці [[XI]] ст. паселішчпа далучана да [[Полацкае княства|Полацкага княства]]<ref name="АБЭ">Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.</ref>. У [[1127]] г. князь кіеўскі [[Мсціслаў Уладзіміравіч (вялікі князь кіеўскі)|Мсціслаў Уладзіміравіч]] у часе выправы на [[Полацк]] разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго [[Ізяслаў Мсціславіч|Ізяславу Мсціславічу]]. У [[1132]] г. вернуты дынастыі полацкіх князёў<ref name="АБЭ"></ref>. У [[1180]] г. горад зрабіўся сталіцай [[Лагожскае княства|удзельнага княства]]. |
||
=== Вялікае Княства Літоўскае === |
|||
[[Выява:Łahojsk, Pleščanickaja. Лагойск, Плешчаніцкая (J. Tyškievič, 1873).jpg|thumb|злева|180px|[[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра, Лагойск|Касцёл Св. Казіміра]], [[XIX]]ст. ]] |
[[Выява:Łahojsk, Pleščanickaja. Лагойск, Плешчаніцкая (J. Tyškievič, 1873).jpg|thumb|злева|180px|[[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра, Лагойск|Касцёл Св. Казіміра]], [[XIX]]ст. ]] |
||
У 1-й чвэрці [[XIV]] ст. Лагойск далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы<ref name="АБЭ"></ref>. У [[1387]] г. [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Ягайла]] надаў яго ў валоданне свайму брату [[Скіргайла|Скіргайлу]]. З [[1392]] г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя [[Вітаўт]]а. У «Спісе [[замак|гарадоў]] далёкіх і блізкіх» (канец [[XIV]] ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў<ref name="evkl177"/>. У [[1413]] г. мясцовасць увайшла ў склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. З часоў княжання [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] Лагойскам валодалі [[Род Чартарыйскіх|Чартарыйскія]]. У [[1505]] г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка, у т.л. замак. |
У 1-й чвэрці [[XIV]] ст. Лагойск далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы<ref name="АБЭ"></ref>. У [[1387]] г. [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Ягайла]] надаў яго ў валоданне свайму брату [[Скіргайла|Скіргайлу]]. З [[1392]] г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя [[Вітаўт]]а. У «Спісе [[замак|гарадоў]] далёкіх і блізкіх» (канец [[XIV]] ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў<ref name="evkl177"/>. У [[1413]] г. мясцовасць увайшла ў склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. З часоў княжання [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] Лагойскам валодалі [[Род Чартарыйскіх|Чартарыйскія]]. У [[1505]] г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка, у т.л. замак. |
||
Радок 95: | Радок 98: | ||
У [[1609]] г. навуковец [[Аляксандр Тышкевіч]] фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У [[1673]] г. [[Спіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Міхал Вішнявецкі]] надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы. |
У [[1609]] г. навуковец [[Аляксандр Тышкевіч]] фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У [[1673]] г. [[Спіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Міхал Вішнявецкі]] надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы. |
||
У часы [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]) [[6 мая]] [[1708]] г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У [[1752]] г.<ref name="evkl178"/> на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў |
У часы [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]) [[6 мая]] [[1708]] г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У [[1752]] г.<ref name="evkl178"/> на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў [[Богаяўленская царква і манастыр базыльян (Лагойск)|кляштар базылянаў]]. У [[1787]] г. ён жа распачаў будову мураванага [[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра (Лагойск)|касцёла]], асвечанага ў [[1793]] г.<ref name="evkl178"/> |
||
<center><gallery widths="150" heights="150" caption="Места на малюнках 1-й пал. XIX ст."> |
<center><gallery widths="150" heights="150" caption="Места на малюнках 1-й пал. XIX ст."> |
||
Радок 105: | Радок 108: | ||
</gallery></center> |
</gallery></center> |
||
=== У складзе Расійскай імперыі === |
|||
У выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Лагойск апынуўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе стаў цэнтрам воласці [[Барысаўскі павет|Барысаўскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Станам на [[1795]] г. тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы [[Рэферэндар вялікі літоўскі|рэферэндар]] і [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер]] [[Вінцэнт Тышкевіч]] і [[кашталяны жамойцкія|кашталян жамойцкі]] [[Станіслаў Тышкевіч]]. У [[1809]]—[[1860]] гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У [[1859]] г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У [[1860]] г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў [[Горад Мінск|Мінску]] і [[Горад Рыга|Рызе]]<ref name="BE"/>. |
У выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Лагойск апынуўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе стаў цэнтрам воласці [[Барысаўскі павет|Барысаўскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Станам на [[1795]] г. тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы [[Рэферэндар вялікі літоўскі|рэферэндар]] і [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер]] [[Вінцэнт Тышкевіч]] і [[кашталяны жамойцкія|кашталян жамойцкі]] [[Станіслаў Тышкевіч]]. У [[1809]]—[[1860]] гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У [[1859]] г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У [[1860]] г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў [[Горад Мінск|Мінску]] і [[Горад Рыга|Рызе]]<ref name="BE" />. |
||
У [[1814]]—[[1819]] гг. тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы [[Другая сусветная вайна|апошняй вайны]]). У [[1837]] г. пачала працаваць [[Лагойская ткацкая фабрыка|ткацкая фабрыка]], таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. [[Канстанцін Тышкевіч|К. Тышкевіч]] заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У [[1842]] г. браты [[Канстанцін Тышкевіч|Канстанцін]] і [[Яўстах Тышкевіч]]ы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў [[1855]] г. заснавалі [[Віленскі музей старажытнасцей]]. |
У [[1814]]—[[1819]] гг. тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы [[Другая сусветная вайна|апошняй вайны]]). У [[1837]] г. пачала працаваць [[Лагойская ткацкая фабрыка|ткацкая фабрыка]], таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. [[Канстанцін Тышкевіч|К. Тышкевіч]] заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У [[1842]] г. браты [[Канстанцін Тышкевіч|Канстанцін]] і [[Яўстах Тышкевіч]]ы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў [[1855]] г. заснавалі [[Віленскі музей старажытнасцей]]. |
||
Станам на [[1861]] год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 г. Лагойск стаў валасным цэнтрам Барысаўскага павета. |
Станам на [[1861]] год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 г. Лагойск стаў валасным цэнтрам Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у Лагойску працавалі народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, [[год|рэгулярна]] адбываліся 3 кірмашы. |
||
=== Найноўшы час === |
|||
У [[1919]] г. Лагойск увайшоў у [[БССР]], дзе [[17 ліпеня]] [[1924]] г. стаў цэнтрам раёна. [[27 верасня]] [[1938]] г. паселішча атрымала афіцыйны статус [[пасёлак гарадскога тыпу|пасёлка гарадскога тыпу]]. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[2 ліпеня]] [[1941]] г. да [[2 ліпеня]] [[1944]] г. пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. |
У [[1919]] г. Лагойск увайшоў у [[БССР]], дзе [[17 ліпеня]] [[1924]] г. стаў цэнтрам раёна. [[27 верасня]] [[1938]] г. паселішча атрымала афіцыйны статус [[пасёлак гарадскога тыпу|пасёлка гарадскога тыпу]]. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[2 ліпеня]] [[1941]] г. да [[2 ліпеня]] [[1944]] г. пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. |
||
Версія ад 01:41, 7 снежня 2019
Горад
Лагойск
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Лаго́йск[3] (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша). Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Каля горада праходзіць аўтамагістраль М3 Мінск — Віцебск. Горад-спадарожнік Мінска. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)[2].
Назва
Тапонім «Лагойск» утварыўся паводле традыцыйнай схемы праз суфікс -ск. У час заснавання паселішча такія назвы былі даволі пашыранымі. Праўда, практычна няма выпадкаў, калі б за аснову бралася нейкая асаблівасць ландшафту, таму пашыраная думка пра ўтварэнне тапоніму ад слова «лог»[4] выглядае сумнеўна. Часцей за ўсё імёны паселішчаў паходзілі ад назваў рэчак. Існуе меркаванне, што назву «Лагожаск» магло атрымаць паселішча, якое першапачаткова існавала недзе ля сутокаў Лагазінкі і Гайны[5] (за 8 км ад сучаснага горада). Пазней яго маглі перанесці на новае, больш зручнае месца, захаваўшы пры гэтым старую назву (такая практыка пераносу паселішчаў была даволі звыклай у той час)[6].
Варыянты напісання назвы ў гістарычных крыніцах: Лагожск, Лагожаск.
Гісторыя
Ранняе Сярэднявечча
Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілі ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана гарадзішча.
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У апошняй чвэрці XI ст. паселішчпа далучана да Полацкага княства[7]. У 1127 г. князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1132 г. вернуты дынастыі полацкіх князёў[7]. У 1180 г. горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.
Вялікае Княства Літоўскае
У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы[7]. У 1387 г. вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу. З 1392 г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[8]. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка, у т.л. замак.
З 1528 г.[7], дзякуючы шлюбу, Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. З 1531—1532 гг. быў адноўлены замак. У 1532 г. тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522, 1534—1537), і ў Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[9] гадах) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.
У 1609 г. навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 г. кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы.
У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) 6 мая 1708 г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752 г.[9] на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 г. ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793 г.[9]
-
Палац Тышкевічаў, малюнак Н. Орды
-
Уезд у мястэчка з боку Мінска
У складзе Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 г. тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 1809—1860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[10].
У 1814—1819 гг. тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 г. пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 г. браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 г. заснавалі Віленскі музей старажытнасцей.
Станам на 1861 год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 г. Лагойск стаў валасным цэнтрам Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Лагойску працавалі народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.
Найноўшы час
У 1919 г. Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 г. стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 г. паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1998 г. Лагойск атрымаў статус горада.
-
Парк і палац
-
Царква Св. Мікалая
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2009 — 10 706 чал.[11]; 2015 — 12 376 чал.[12]; 2016 — 12 739 чал.[13]; 2017 — 12 950 чал.[2]
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Культура
Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.
Славутасці
- Парк Тышкевічаў (1-я пал. XIX ст.)
- Лагойская Мікалаеўская царква (1824 г.)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра
- Лагойскія гарадзішчы
-
Мікалаеўская царква
-
Руіны сядзібы Тышкевічаў
-
Парк Тышкевічаў
-
Памятны знак у парку
Вядомыя асобы
- Вячаслаў Селях-Качанскі (1885—1976), беларускі оперны спявак, тэатральны дзеяч, педагог
- Васіліса Марзалюк, беларуская спартсменка
- Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф XIX ст.
- Яўстах Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф XIX ст.
- Эдуард Шавейка, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 207.
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Беларуская айканімія С. 92.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
- ↑ а б в г Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- ↑ Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
- ↑ а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
- ↑ Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
- Логойск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лагойск