Родная мова: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Гл. таксама: памылка ў літ., +ISBN
Радок 21: Радок 21:


{{літ
{{літ
|Susanne Romaine. Bilingualism. Second edition. Blackwell Publishing, 1995;
|Suzanne Romaine. Bilingualism. Second edition. Blackwell Publishing, 1995. ISBN 978-0-631-19539-9;
|Беларуская мова. [http://www.lib.grsu.by/library/data/resources/catalog/96314-146456.pdf Прафесійная лексіка] : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6;
|Беларуская мова. [http://www.lib.grsu.by/library/data/resources/catalog/96314-146456.pdf Прафесійная лексіка] : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6;
|Вахтин Н.Б., Головко Е.В. Социолингвистика и социология языка. — Санкт-Петербург: Гуманитарная Академия, 2004;
|Вахтин Н.Б., Головко Е.В. Социолингвистика и социология языка. — Санкт-Петербург: Гуманитарная Академия, 2004;

Версія ад 21:16, 7 кастрычніка 2009

Шаблон:Вызнч — адно з найважнейшых паняццяў сацыялiнгвiстыкі і этналогіі, якое ў наш час набыло паліталагічнае гучанне і міждысцыплінарны статус[1].

Існуюць наступныя вызначэнні гэтага паняцця:

  1. Расійскія[2] і амерыканскія[3] лінгвісты вызначаюць гэтае паняцце як мова, першай засвоеная ў дзяцінстве
  2. Украінскія лінгвісты вызначаюць яго, як мову сваёй нацыі, мову продкаў, якая звязвае чалавека з яго народам, з папярэднiмі пакаленнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі.[4]
  3. Псіхалінгвістычная катэгорыя, якая адлюстроўвае эмацыйныя адносіны да мовы, этнічную арыентацыю чалавека.[5]
  4. Мова, на якой чалавек мысліць без дастатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вуснай і пісьмовай слоўнай форме, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсведамленьня, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.[1]

Беларускімі навукоўцамі падкрэсліваецца, што родная мова спасцігаецца чалавекам адначасова з развіццём здольнасці мысліць, што гэта хутчэй прысваенне мовы, а не яе асваенне, вывучэнне[1]. Паняцце «родная мова» не зводзіцца выключна да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампетэнцыі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую афектыўную прывязанасць да іншай мовы, якую і называюць роднай.[6] Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якога-небудзь чалавека можа змяняцца на працягу жыцця[6]. Так Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсліваюць, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»[7].

У беларускай сацыялогіі прынята лічыць, што родная мова - гэта мова, якую чалавек засвоіў першым у раннім дзяцінстве[8]

Родную мову прынята адрозніваць ад этнічнай мовы - мовы этнаса, да якой належыць асоба[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Беларуская мова. Прафесійная лексіка... С. 7.
  2. Беликов В. И., Крысин Л. П. Социолингвистика, М., 2002.
  3. а б Bloomfield, Leonard. Language ISBN 8120811968
  4. Іванишин В., Ярослав Радевич-Винницький Я. ... С. 121.
  5. Мiкулiч Т.М. ...
  6. а б Susanne Romaine. Bilingualism... P. 22.
  7. Вахтин Н.Б., Головко Е.В. ... С. 46.
  8. http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/ukazania.pdf

Шаблон:Літ