Барысаўская епархія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 69: | Радок 69: | ||
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе]] |
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Епархіі Рускай праваслаўнай царквы]] |
|||
[[Катэгорыя:Барысаўская епархія| ]] |
[[Катэгорыя:Барысаўская епархія| ]] |
||
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Барысаве]] |
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Барысаве]] |
Версія ад 23:54, 28 снежня 2019
Барысаўская епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Мітраполія | Мінская |
Епархіяльны цэнтр | Барысаў |
Заснавана | 2014 |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | Епіскап Барысаўскі і Мар'інгорскі Веніямін (Тупека) (з 23 кастрычніка 2014) |
Кафедральны храм | Свята-Васкрасенскі сабор (Барысаў) |
Другі кафедральны храм | Кафедральны сабор Святога прававернага князя Аляксандра Неўскага (Мар'іна Горка) |
Сайт | borisoveparhia.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барысаўская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы ў адміністрацыйных межах Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.
Гісторыя
13 сакавіка 2002 года Свяшчэнным Сінодам было заснавана Барысаўскае вікарыяцтва. 31 сакавіка 2002 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска ў епіскапа Барысаўскага быў хіратанісаны Іаан (Хама). Месцазнаходжаннем епіскапа Барысаўскага быў вызначаны Мінск[1].
Адноўлена рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы 5 сакавіка 2010 года як вікарыяцтва Мінскай епархіі. Адноўлена ў сувязі з прашэннем мітрапаліта Філарэта, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Мінскую і Слуцкую епархію. Вікарным епіскапам быў абраны архімандрыт Веніямін (Тупека), намеснік Ляданскага Свята-Дабравешчанскага манастыра[2].
23 кастрычніка 2014 года Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы, шляхам вылучэння са складу Мінскай епархіі, была ўтворана самастойная Барысаўская епархія. Межы Барысаўскай епархіі ў межах Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвенскага раёнаў Мінскай вобласці. Епархія ўвайшла ў склад утворанай у межах Мінска, Мінскага раёна і Мінскай вобласці Мінскай мітраполіі[3]
Епіскапы
- Барысаўскае вікарыяцтва Мінскай епархіі
- Іаан (Хама) (31 сакавіка — 7 кастрычніка 2002)
- Веніямін (Тупека) (21 сакавіка 2010 — 23 кастрычніка 2014)
- Барысаўская епархія
- Веніямін (Тупека) (c 21 сакавіка 2010)
Благачынні (Дабрачынні)
- Бярэзінскае;
- 1-е Барысаўскае;
- 2-е Барысаўскае;
- Жодзінскае;
- Крупскае;
- 1-е Лагойскае;
- 2-е Лагойскае;
- 1-е Пухавіцкае;
- 2-е Пухавіцкае;
- Смалявіцкае;
- Чэрвенскае.
Зноскі
Спасылкі
- Філарэт (Раменскі) на сайце «Рускае праваслаўе»
- Барысаўская епархія на сайце «Дрэва»
- Часопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года. // Патрыярхія.Ru